21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мацi па найме

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мацi па найме

Рэха публікацыi

 

У нумарах "Звязды" за 5 i 6 верасня было змешчана журналiсцкае расследаванне "Прывiтанне, мама...". Канфлiктная сiтуацыя склалася ў Жодзiне вакол шасцiпакаёвай кватэры, якая 13 гадоў з’яўляецца дзiцячым домам сямейнага тыпу Людмiлы Рубцовай. Пасля таго, як самае малодшае дзiця дасягне паўналецця, а гэта адбудзецца 25 снежня 2008 года, сямейны дзiцячы дом Рубцовай закрываецца, i кватэру яны павiнны вызвалiць. Прыёмная мацi звярнулася ў Жодзiнскi гарвыканкам з просьбай пакiнуць кватэру яе сям’i да атрымання дзецьмi адукацыi i забеспячэння iх жыллём — яшчэ на гады 2-3. Тым больш што старэйшым дзецям ужо прапанаваны ўдзел у будаўнiцтве жылля, а малодшыя за гэты тэрмiн больш трывала стануць на ногi i будуць лепш падрыхтаваныя да самастойнага жыцця. За камунальныя паслугi сям’я Рубцовых выклiкалася плацiць самастойна (дагэтуль кватэру ўтрымлiвае гарадскi аддзел адукацыi).

Жодзiнскi гарвыканкам адмовiў Рубцовай. Мiнскi аблвыканкам рэкамендаваў Жодзiну пакiнуць кватэру сям’i Рубцовых да працаўладкавання малодшага дзiцяцi, пры ўмове, што Рубцова i плацежаздольныя члены сям’i самi будуць утрымлiваць кватэру. Мiнiстэрства адукацыi бачыць выйсце з сiтуацыi ў кампрамiсным варыянце. Журналiст "Звязды" высветлiў, што такiя варыянты ў вырашэннi гэтай неадназначнай сiтуацыi сапраўды могуць быць знойдзеныя. Пасля выхаду газетнага артыкула Жодзiнскi гарвыканкам неаднаразова вяртаўся да рашянне праблемы, аднак канчаткова яна пакуль так i не вырашана. Вось якi лiст атрымала газета за подпiсам старшынi гарвыканкама:

"У сувязi з тым, што ў нарматыўных прававых актах, якiя рэгламентуюць парадак функцыянавання i закрыцця дзiцячага дома сямейнага тыпу, маюцца iстотныя супярэчнасцi i прабелы, Жодзiнскi гарвыканкам звяртаўся з запытамi i кансультацыямi ў вышэйстаячыя органы i суд.

Аднак 7 кастрычнiка 2008 года ўступiла ў законную сiлу пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 24 верасня 2008 года № 1408 аб мерах па рэалiзацыi Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 3 чэрвеня 2008 № 292", якая зацвярджае Палажэнне аб спецыяльных жылых памяшканнях дзяржаўнага жыллёвага фонду. Згодна з патрабаваннямi вышэйназванага Палажэння i дзеючага заканадаўства вынiкае, што пры дасягненнi паўналецця апошняй выхаванкай дзiцячага дома сямейнага тыпу Матус Аляксандрай i пераходзе яе на поўнае дзяржаўнае забеспячэнне па месцы вучобы, Жодзiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт абавязаны спынiць з Рубцовай Л.С. працоўныя адносiны, скасаваць дамову аб выхаваннi i ўтрыманнi дзяцей, дагавор найму i закрыць дзiцячы дом сямейнага тыпу.

Улiчваючы тое, што Рубцоў Артур Мiкалаевiч атрымаў першае працоўнае месца ў г. Жодзiне, Жодзiнскi гарвыканкам гарантуе яму i членам яго сям’i атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання.

Па заканчэннi вучобы былым выхаванцам дзiцячага дома сямейнага тыпу, як дзецям-сiротам i дзецям, якiя засталiся без апекi бацькоў, павiнна быць дадзена жылое памяшканне спажывецкiх якасцяў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь".

Гэты адказ не задаволiў Людмiлу Рубцову.

— Мясцовыя ўлады гарантуюць жыллё Артуру i яго ўласнай сям’i, — кажа яна, — Аднак дагэтуль я не маю адказу гарвыканкама, куды падзецца астатнiм дзецям, якiя пражываюць альбо прапiсаны ў гэтай кватэры. Размова iдзе пра Ганну, якая працягвае навучанне на дзённым аддзяленнi ВНУ ў Мiнску, але гэтай восенню выйшла замуж i таму жыве з намi ў Жодзiне. Завочна вучыцца i працуе ў прыватнай фiрме ў Мiнску Вiка, але жыве i прапiсана яна ў Жодзiне, у той самай кватэры, якую трэба меней чым праз месяц вызвалiць. Аляксандра, якой 25 снежня споўнiцца 18 гадоў, кiнула ВНУ, куды паступiла гэтым летам, зарэгiстравалася ў Цэнтры занятасцi насельнiцтва i па накiрунку Цэнтра паехала вучыцца на курсы ў Маладзечна. Там ёй далi месца ў iнтэрнаце на паўгода. Дзе яна будзе жыць праз паўгода? Нарэшце, Косця. Пакуль ён жыве ў iнтэрнаце пры каледжы, якi гэтай вясной заканчвае. І куды ён прыедзе потым? Я прасiла гарвыканкам даць мне пiсьмовы адказ наконт таго, як яны ўладкуюць дзяцей, аднак да сёння такi адказ мне не далi.

— У канцы кастрычнiка адбылася сустрэча кiраўнiцтва гарвыканкама з Рубцовай i яе прыёмнымi дзецьмi, — пракаментавала журналiсту "Звязды" сiтуацыю галоўны спецыялiст ЖКГ Жодзiнскага гарвыканкама Вольга КАВЕЦКАЯ. — Мы патлумачылi Людмiле Сяргееўне, што як толькi спыняцца з ёй працоўныя адносiны, мы павiнны будзем яе i ўсiх, хто з ёй пражывае, выселiць з кватэры, у якой, згодна з заканадаўствам, можа знаходзiцца толькi дзiцячы дом сямейнага тыпу. Аднак выхаванцы Рубцовай маюць статус дзяцей-сiрот, i згодна з артыкулам 95 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, выканкам гарантуе iм магчымасць пражывання ў памяшканнi меншай плошчы. Гэта можа быць манеўраны фонд альбо службовая кватэра. Можа быць i пакой альбо ложак-месца ў выканкамаўскiм iнтэрнаце. Пры апошнiм варыянце ёсць магчымасць усiх ахвотнiкаў пасялiць разам. Выхаванцы Рубцовай з гэтым пагадзiлiся. Аднак канчаткова пытанне яшчэ не вырашана. Людмiла Сяргееўна прапанавала яшчэ варыянт пераводу кватэры, у якой яны пражываюць, са статусу спецыяльнага жылога памяшкання ў статус сацыяльнага. Тады былi б юрыдычныя падставы пакiнуць за iмi гэту кватэру да моманту ўладкавання дзяцей. Аднак выканкам не можа мяняць статус кватэры, пакуль у ёй нехта прапiсаны. А калi яны выпiшуцца i статус будзе зменены, то сацыяльнае жыллё павiнна быць аддадзена таму, хто мае ў iм патрэбу, зыходзячы з даты пастаноўкi на ўлiк, гэта значыць першаму ў чарзе. Рубцова i яе выхаванцы такiмi не з’яўляюцца.

Што ж, "Звязда" працягвае сачыць за тым, як складзецца лёс сям’i, якая па дакументах павiнна спынiць сваё iснаванне 25 снежня. Калiсьцi, выратоўваючы дзяцей, дзяржава звярнулася да Людмiлы Рубцовай па дапамогу. Цяпер дзяржава лiчыць, што паслугi Рубцовай ёй не патрэбны. Аднак прыёмная мацi працягвае абараняць iнтарэсы сваiх ужо дарослых выхаванцаў. Яна настойвае, што сям’я i дом — гэта больш, чым працоўная дамова. I дзецi для яе, як для любой iншай мацi, застаюцца дзецьмi i пасля дасягнення iмi паўналецця. I напэўна, чым большая рознiца будзе iснаваць памiж сям’ёй па найме i сям’ёй сапраўднай, тым часцей будуць узнiкаць падобныя канфлiкты i цяжкавырашальныя праблемы. I тым хутчэй будуць зводзiцца на нiшто нашы намаганнi па выратаваннi сацыяльных сiрот.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумарах "Звязды" за 5 i 6 верасня было змешчана журналiсцкае расследаванне "Прывiтанне, мама...". Канфлiктная сiтуацыя склалася
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика