Каб залагодзiць Мядзведзева, японцы знiмуць мультфiльм пра яго ката Дарафея
Каб залагодзiць Мядзведзева, японцы знiмуць мультфiльм пра яго ката Дарафея
Польскія спецслужбы: стральбу каля картэжа Качыньскага арганiзавалi самi грузiны
Аб гэтым гаворыцца ў афiцыйным дакладзе польскай спецслужбы Агенцтва ўнутранай бяспекi (АBW). Паводле тэкста справаздачы, апублiкаванай учора польскай газетай Dziеnnik, "стрэлы паблiзу аўтамабiля прэзiдэнтаў Польшчы i Грузii былi грузiнскай правакацыяй". Выданне таксама адзначыла, што кiраўнiк АBW Кшыстаф Бандарык разаслаў гэты дакумент 16 асноўным польскiм палiтыкам. Каб залагодзiць Мядзведзева, японцы знiмуць мультфiльм пра яго ката ДарафеяПадчас нядаўняй сустрэчы з прэзiдэнтам Расii Дзмiтрыем Мядзведзевым у Перу прэм’ер Японii Тара Аса перадаў падарунак яго сыну — радыёкiруемую мадэль робаката Дараэмона, персанажа папулярных японскiх мультфiльмаў, якая можа лятаць. Больш за тое, цяпер у Токiа абмяркоўваецца iдэя стварэння мультфiльма аб сумесных прыгодах Дараэмона i прэзiдэнцкага ката Дарафея. Праект разглядаецца як важны крок у справе зблiжэння з Масквой. Японцам вельмi падабаецца, калi замежныя лiдары цiкавяцца iх нацыянальнай культурай. Экс-прэзiдэнт Францыi Жак Шырак, напрыклад, быў гарачым прыхiльнiкам барацьбы сумо, за што ў Токiа яго дагэтуль успамiнаюць з захапленнем. Уладзiмiр Пуцiн займаецца дзюдо, i яго першага трэнера японцы ўзнагародзiлi ордэнам Узыходзячага сонца. А прэзiдэнт Мядзведзеў звязаны з японскай культурай праз дзiця: яго 12-гадовы сын Ілья, як сцвярджаюць, любiць японскiя мультфiльмы. Расiяне выдаткуюць на Новы год у сярэднiм 537 еўраНа святкаванне Новага года сярэднi расiянiн выдаткуе 537 еўра. Пра гэта сведчаць вынiкi даследавання кампанii Dеlоittе "Святочны настрой-2008", якое праводзiлася ў канцы верасня — пачатку кастрычнiка 2008 года. Выснова даследавання "Святочны настрой-2008" заснавана на апытаннях спажыўцоў 17 краiн Еўропы i Афрыкi. У Расii апытвалiся жыхары Масквы, Санкт-Пецярбурга, Новасiбiрска, Нiжняга Ноўгарада, Растова-на-Доне i Екацярынбурга. Жыхары Францыi гатовыя выдаткаваць на Новы год 527 еўра, сярэднi бельгiец — 597 еўра. Больш за ўсiх марнуюць на святы ў Iрландыi — 1355 еўра, менш за ўсiх — 235 еўра — ва Украiне. Грэнландцы прагаласавалi за пашырэнне аўтаномiiБольшасць жыхароў Грэнландыi выказалiся за пашырэнне аўтаномii ад Данii. Па вынiках рэферэндуму, якi прайшоў 25 лiстапада, iдэю пашырэння самакiравання вострава падтрымалi 75,54 працэнта грэнладцаў, што ўзялi ўдзел у галасаваннi, супраць выказалiся 23,57 працэнта. Грэнландыя ў 1979 годзе атрымала статус самакiравальнай тэрыторыi ў складзе Данii. Вынесенае на рэферэндум пытанне аб пашырэннi аўтаномii дазволiць уладам Грэнландыi распараджацца прыроднымi рэсурсамi. Акрамя таго, пашыраная аўтаномiя дасць уладам вострава магчымасць самастойна займацца пытаннямi судовай сiстэмы i органаў правапарадку, а таксама, у вызначанай меры, кантраляваць знешнюю палiтыку. Паводле меркавання шэрагу мясцовых палiтыкаў, вынiкi рэферэндуму аб пашырэннi аўтаномii могуць стаць крокам на шляхi да абвяшчэння Грэнландыi незалежнай дзяржавай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас нядаўняй сустрэчы з прэзiдэнтам Расii Дзмiтрыем Мядзведзевым у Перу прэм’ер Японii Тара Аса перадаў падарунак яго сыну — радыёкiруемую мадэль р
|
|