Двухмiльярдны пасажыр гродзенскага тралейбуса
Двухмiльярдны пасажыр гродзенскага тралейбуса
Падзея
Пасведчанне "Ганаровы пасажыр гродзенскага тралейбуса № 2000000000", памятны прыз i бясплатны праязны бiлет на наступны месяц уручыў учора начальнiк Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення Іосiф Любчынскi навучэнцы Гродзенскага гандлёвага каледжа Алёне Ракавец. У 13 гадзiн 35 хвiлiн яна першай ўвайшла ў тралейбус першага маршрута на суседнiм з упраўленнем прыпынку. Тралейбусы працуюць у горадзе над Нёманам з 1974 года i менавiта сёлета, у лiстападзе, па падлiках эканамiчнай службы тралейбуснага ўпраўлення, перавозiцца двухмiльярдны пасажыр. Гэтым экалагiчна чыстым вiдам транспарту цяпер ажыццяўляецца 60 працэнтаў пасажыраперавозак, дзейнiчае 11 маршрутаў агульнай працягласцю 271 кiламетр. Паступова вырашаецца застарэлая праблема абнаўлення рухомага саставу: летась парк папоўнiлi 23 новыя тралейбусы, сёлета — 15 i яшчэ каля дзясяцi павiнны атрымаць да канца года. Не адстаюць гродзенцы i ад дасягненняў навукi: першымi на тэрыторыi СНД падстанцыi пераведзены на камп’ютарнае кiраванне па радыёсiгнале. Барыс ПРАКОПЧЫК. Фота Яраслава ВАНЮКЕВIЧА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасведчанне "Ганаровы пасажыр гродзенскага тралейбуса № 2000000000", памятны прыз i бясплатны праязны бiлет на наступны месяц уручыў учора н
|
|