Вучоба без працаўладкавання?
Вучоба без працаўладкавання?
У Наваполацку жартуюць — у нас звычайны выпускнiк ПТВ можа зарабляць з цягам часу не менш за прафесара з Мiнска. Вядома ж, калi ён будзе працаваць на такiм, напрыклад, не бедным прадпрыемстве як "Нафтан". Супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi падчас праверак сярэднiх спецыяльных i прафесiйна—тэхнiчных навучальных устаноў высветлiлi, што ў дагаворах памiж Наваполацкiм дзяржаўным прафесiйным лiцэем нафтахiмii i прадпрыемствамi "Нафтан", "Палiмiр", "Наваполацкi завод БВК" — заказчыкамi квалiфiкаваных рабочых кадраў чамусьцi ў абавязкi прадпрыемстваў не ўключалiся гарантыi па працаўладкаваннi маладых спецыялiстаў, падрыхтаваных па iх заяўцы. Гэтым самым парушаўся Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi". Таксама высветлiлася, што ў лiцэi нават не вялiся пратаколы пасяджэння камiсii па размеркаваннi выпускнiкоў. А даведкi тым, хто працаўладкаваўся самастойна, выдавалiся са спазненнем. У iнтэрнаце Вiцебскага дзяржаўнага станкаiнструментальнага тэхнiкума, чамусьцi, былi прапiсаны тыя навучэнцы, якiх ужо даўно адлiчылi. Былi ў тэхнiкуме вакантныя пасады, але кiраўнiцтва не спяшалася паведамiць пра iх наяўнасць на "бiржу працы". Як i накiроўваць некаторых выкладчыкаў на павышэнне квалiфiкацыi. Вынiковыя матэрыялы праверкi накiравалi ва ўпраўленне адукацыi Вiцебскага аблвыканкама для прыняцця мераў у дачыненнi да вiнаватых адказных асобаў. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Наваполацку жартуюць — у нас звычайны выпускнiк ПТВ можа зарабляць з цягам часу не менш за прафесара з Мiнска. Вядома ж, калi ён будзе працаваць на
|
|