21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нашы дзецi баяцца будучынi?

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нашы дзецi баяцца будучынi?

Прафесійны выбар

 

Арыенцiры для моладзi — высокiя заробкi i прэстыжнасць прафесii

"Для таго, каб нiхто не памыляўся у выбары прафесii, якая больш за ўсё падыходзiць да яго прыроднага даравання, гасудару належала б выдзелiць упаўнаважаных людзей вялiкага розуму i ведаў, якiя б адкрылi ў кожнага яго дараваннi", — гэтыя словы належаць iспанскаму навукоўцу Хуану Уартэ, i агучыў ён iх у далёкiм 1575 годзе. Варта прызнаць, што за пяць стагоддзяў, якiя прайшлi з тых часоў, праблема прафесiйнага выбару нiколькi не страцiла сваёй актуальнасцi. Дастаткова сказаць, што з-за няправiльнага выбару прафесii каля 3 працэнтаў студэнтаў па ўласным жаданнi пакiдаюць ВНУ, больш як 5 працэнтаў маладых спецыялiстаў пасля двух гадоў работы па размеркаваннi мяняюць род сваiх заняткаў i набываюць iншую прафесiю. Але далёка не ўсе гатовы прызнаць сваю памылку i адважыцца на кардынальныя змены ў сваiм жыццi. Як дапамагчы сацыяльнаму самавызначэнню школьнiка? Цi гатовы сённяшнiя выпускнiкi самастойна прымаць адказныя рашэннi? На што трэба арыентавацца пры выбары прафесii? Як пракласцi адукацыйны маршрут? Аб усiм гэтым мы гутарым сёння з галоўным псiхолагам Рэспублiканскага цэнтра прафарыентацыi моладзi Аленай ЧАДОВІЧ.

 

— Алена Леанiдаўна, гэтым летам я назiрала, як выбiрала сабе прафесiю мая 18-гадовая пляменнiца: спачатку яна аддавала перавагу прафесii цырульнiка, затым выказвала жаданне стаць афiцыянткай i, у рэшце рэшт, не без нашай парады, спынiлася на прафесii прадаўца-касiра кнiжных тавараў...

— Мяне асабiста гэта сiтуацыя нiколькi не здзiўляе. Пераважная большасць выпускнiкоў не толькi школ, але i прафесiйна-тэхнiчных, а таксама сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў вельмi дрэнна iнфармаваныя аб патрэбах рынку працы. Да нас, напрыклад, прыходзiла летась дзяўчына, якая скончыла два курсы фiзiка-матэматычнага факультэта БДУ. Пасля праходжання педагагiчнай практыкi ў школе яна "раптоўна" даведалася, што настаўнiк, аказваецца, публiчная прафесiя. I ёй заўсёды прыйдзецца быць у цэнтры ўвагi. Для яе гэта быў сапраўдны шок, таму што, як вынiкала са слоў дзяўчыны, самай камфортнай для яе была б праца на камп’ютары, у адзiноцтве i цiшынi. Цiкавiмся, а як вы ў такiм разе выбiралi прафесiю? Высвятляецца, што галоўным матывам для яе быў невысокi конкурс, якi можна было б пераадолець са сваiмi баламi. Мiж iншым, бацькi заплацiлi ўжо за два гады яе навучання.

— Мяркую, што на балы ў сваiх сертыфiкатах арыентуюцца пры выбары прафесii сёння вельмi многiя абiтурыенты. Усiм вядома праблема апошняга дня падачы дакументаў, калi абiтурыенты бегаюць памiж прыёмнымi камiсiямi, спрабуючы пралiчыць свае шанцы на паступленне. Галоўнае для моладзi — атрымаць дыплом аб вышэйшай адукацыi, але цi будзе гэта прафесiя па душы — значэння не мае...

— Сёння прасочваецца выразная тэндэнцыя — кожны малады чалавек, нават калi ён i не мог пахвалiцца ў школе выдатнымi ведамi, ўсё роўна нацэлены на атрыманне вышэйшай адукацыi. I нават калi балы ў сертыфiкатах ў яго не вельмi высокiя, бацькi ўсё роўна гатовы заплацiць за платнае навучанне, толькi каб дзiця атрымала дыплом аб вышэйшай адукацыi. I для iх не мае значэння, цi ёсць у дзiцяцi здольнасцi да навучання, цi ёсць схiльнасць да абранай прафесii. Але ж трэба мець на ўвазе, што паступiць гэта толькi палова справы, у ВНУ трэба яшчэ i вучыцца. I многiя адсейваюцца ўжо пасля першай сесii.

Мы заўсёды прапануем маладым людзям, якiя прыходзяць у Рэспублiканскi цэнтр прафарыентацыi, запоўнiць iндывiдуальную анкету. Аналiз 300 анкет за студзень-красавiк паказаў, што з выбарам будучай прафесii вызначылiся толькi 12 працэнтаў вучняў 11-х класаў, а 88 працэнтаў далi адмоўны адказ. Сярод 10-класнiкаў з выбарам будучай прафесii вызначылiся 26,6 працэнта, а сярод 9-класнiкаў станоўчы адказ далi 14 працэнтаў. На пытанне, якiя крытэрыi вы лiчыце важнымi ў сваёй будучай прафесii, маладыя людзi далi наступныя адказы: 87,5 працэнта вучняў 11-х класаў, 76,2 працэнта вучняў 10-х класаў i 78 працэнтаў 9-класнiкаў галоўным лiчаць высокi ўзровень заработнай платы. Прэстыжным прафесiям аддаюць перавагу 57,5 працэнта 10-класнiкаў i 11-класнiкаў i 50 працэнтаў 9-класнiкаў. Некаторыя пiшуць у сваiх анкетах: "Прафесiя павiнна прыгожа гучаць". Разам з тым назваць прэстыжную прафесiю для iх — праблематычна.

Дарэчы, вялiкая колькасць маладых людзей хочуць быць кiраўнiкамi. Некаторыя лiчаць пасаду кiраўнiка банка прафесiяй, i нават не дапускаюць думкi, што для таго, каб дарасцi да гэтай пасады, трэба пачынаць з работы звычайнага клерка цi аперацыянiста, каб прайсцi праз усе прыступкi службовай лесвiцы. Увогуле для сучаснай моладзi характэрная завышаная самаацэнка, калi ўзровень iх прэтэнзiй не адпавядае таму, кiм насамрэч з’яўляецца малады чалавек.

— А якая роля ў прафесiйным выбары дзяцей iх бацькоў i педагогаў? Цi не навязваюць яны дзецям сваё бачанне iх будучынi?

— Працэнт паступлення выпускнiкоў у ВНУ — для навучальных устаноў вельмi важны паказчык, якi яны выкарыстоўваюць у якасцi доказу высокай якасцi школьнай адукацыi. Гэта i сапраўды яскравы паказчык, але не самы важны. I школьная паспяховасць зусiм не з’яўляецца гарантыяй паспяховай адаптацыi i сацыялiзацыi выпускнiка. Задача школы — падказаць падлеткам, якiя ёсць шляхi прафесiйнага самавызначэння, стварыць максiмальна спрыяльныя ўмовы для таго, каб выпускнiкi сталi сацыяльна паспяховымi i маглi самастойна прымаць адказныя рашэннi. Школа — гэта тое месца, куды дзiця прыводзяць за руку, а выйсцi ён павiнен самастойна. Мiж iншым, псiхолагi сёння вымушаны канстатаваць: нашы дзецi баяцца будучынi. Многiя сваiм паступленнем у ВНУ спрабуюць падоўжыць сабе бесклапотнае жыццё яшчэ сама меней на пяць гадоў.

На маю думку, школа самаўхiлiлася ад удзелу ў прафесiйным выбары сваiх выхаванцаў. Мы з вамi — выпускнiкi савецкай школы, i ў нас ёсць шмат прыкладаў, калi галоўную ролю ў выбары вучнем прафесii адыграла асоба настаўнiка. Мяркую, што не памылюся, калi скажу, што на сёння тры чвэрцi школьных педагогаў увогуле не прымаюць нiякага ўдзелу ў прафесiйным выбары сваiх выхаванцаў. Дзецi прыслухоўваюцца пераважна да меркавання сваiх бацькоў. А давайце разам з вамi прасочым, якiя прафесii рэкамендуюць выбраць дзецям бацькi: урач, эканамiст, бухгалтар... З рабочых прафесiй сустракаецца толькi аўтаслесар-механiк. Дарэчы, да нас на кансультацыi часцей за ўсё прыходзяць сем’i, у якiх бацькi маюць рабочыя прафесii, часта займаюць ужо кiруючыя пасады на сваiм прадпрыемстве. I менавiта яны катэгарычна не хочуць, каб дзiця атрымала рабочую спецыяльнасць. Гэта вам не Захад, дзе ўладальнiкi буйнога бiзнэсу прывiваюць сваiм дзецям з маленства павагу да працы: як, правiла, iх нашчадкi пачынаюць свой працоўны шлях з самых нiзоў. А мы iмкнёмся паднесцi сваiм дзецям усё на сподачку... Заўважылi мы таксама яшчэ адну цiкавую тэндэнцыю — цяперашнiя дзецi не ведаюць, дзе працуюць iх бацькi, якую навучальную ўстанову яны заканчвалi. Калi мы задаём iм гэта пытанне, тыя тэлефануюць па мабiльным тэлефоне сваiм бацькам i пытаюцца. Прабачце, аб якiм сямейным выхаваннi можа весцiся гаворка?

— У 70-я гады мiнулага стагоддзя ў савецкiм грамадстве назiралася своеасаблiвае процiстаянне "фiзiкаў" i "лiрыкаў". Як, на вашу думку, у сучасным грамадстве засталося для iх месца цi галоўнымi героямi нашага часу сталi банкiры, юрысты i мытнiкi?

 

— У рэйтынгу прафесiй, якiм аддае перавагу сучасная моладзь, i сапраўды фiгуруюць прафесii эканамiчных напрамкаў. Выпускнiкi хочуць быць дыпламатамi, юрыстамi-мiжнароднiкамi, перакладчыкамi, журналiстамi, урачамi, менеджарамi, псiхолагамi. Аднак калi я пацiкавiлася ў двух студэнтаў, якiя вывучаюць псiхалогiю, прычым навучаюцца за ўласныя грошы, цi будуць яны працаваць у школе, то пачула ў адказ: "Лепш я пайду працаваць на будоўлю".

— Алена Леанiдаўна, а як вы ставiцеся да адмены профiльнага навучання ў школе?

— Мяркую, што гэта было памылкай, таму што менавiта профiльнае навучанне падштурхнула многiх маладых людзей выбраць рабочую прафесiю i прымусiла паставiцца да сябе даволi крытычна. Некаторыя прыйшлi да высновы, што iм трэба абраць ступеньчатую адукацыю: "стартаваць" з прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы, затым паступiць у сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову i толькi затым атрымлiваць вышэйшую адукацыю. У графе "Вашы планы на будучыню" ў нашых анкетах нарэшце з’явiлiся i такiя варыянты, як "буду працаваць i вучыцца".

Некаторыя апаненты профiльнага навучання спасылалiся на тое, што не ўсе падлеткi гатовыя ажыццявiць свой выбар яшчэ на школьнай ступенi навучання, а профiльнае навучанне на старшай ступенi школы пераўтворыцца ў своеасаблiвую "вузкакалейку". Мой шматгадовы вопыт, у тым лiку i асабiсты, сведчыць, што можна iсцi ад зваротнага. Дапусцiм, падлетак памылiўся з выбарам профiлю, але, на шчасце, ён гэта своечасова зразумеў. Мой сын таксама навучаўся ў кадэцкiм класе, марыў стаць ваенным, а цяпер ён студэнт БНТУ. I вельмi шчаслiвы, што не звязаў свой лёс з кар’ерай ваеннага...

У савецкiя часы вялiкую ролю ў прафесiйным самавызначэннi маладых людзей адыгрывалi вучэбна-вытворчыя камбiнаты, дзе ў школьнiкаў была магчымасць пазнаёмiцца з той цi iншай прафесiяй, i нават атрымаць квалiфiкацыю рабочага цi служачага. Сёння ж мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбiнаты або перапрафiляваныя, або засталiся ўдзелам педагогаў-энтузiястаў.

— Але калi прафесiйныя намеры маладых людзей не зменяцца ў блiжэйшы час, то нi кiраваць грамадскiм транспартам, нi кармiць нашых дзяцей ў навучальных установах проста не будзе каму. Можа ёсць сэнс абмежаваць прыём на старшую ступень школы? Так робяць многiя краiны свету...

— Яшчэ 10 гадоў таму такога ажыятажнага попыту на вышэйшую адукацыю як сёння не назiралася. На маю думку, сёння нiчога не робiцца для папулярызацыi людзей, якiя самарэалiзавалiся праз рабочую спецыяльнасць. Гэта не пафасныя словы, тым не менш я лiчу, што ў грамадстве трэба адраджаць страчаную павагу да рабочых прафесiй. Неабходна паказваць перавагi рабочай спецыяльнасцi, якая заўсёды зможа цябе пракармiць. Больш як 80 працэнтаў вакансiй на бiржы працы — гэта рабочыя спецыяльнасцi. Рабочыя кадры складаюць аснову эканомiкi любой краiны.

Моладзь не валодае сiтуацыяй на рынку працы i не можа пралiчыць наперад, якiя спецыялiсты будуць запатрабаваныя праз 3-5 гадоў. Асаблiва цяжка прыйдзецца ў гэтым навучальным годзе выпускнiкам 9-х i 11-х штрых-класаў, якiя разлiчвалi, што наперадзе ў iх яшчэ два гады вучобы. Таму зараз яны знаходзяцца ў разгубленасцi. Iм асаблiва патрабуецца дапамога дарослых.

У нас распрацаваны пакеты мультымедыяпраграм па прафесiйнай арыентацыi "Прафесiянал" i iнтэрактыўная сiстэма iнфармавання аб прафесiях i магчымасцях прафесiйнай падрыхтоўкi "Мая прафесiя". Ёсць шмат даведачна-iнфармацыйных дапаможнiкаў (дапаможнiкi "Прафесiй арыенцiр. Метадычныя рэкамендацыi для класных кiраўнiкоў", "Куды пайсцi вучыцца? 100 пытанняў i адказаў для абiтурыентаў, бацькоў i настаўнiкаў") i г.д. Рэспублiканскi цэнтр прафарыентацыi моладзi, дарэчы, знаходзiцца ў падпарадкаваннi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны i наша задача — папярэджваць беспрацоўе сярод моладзi. Але, зразумела, што без школьных педагогаў i псiхолагаў нам з гэтай задачай не справiцца. Таму мы вельмi ўдзячныя Мiнiстэрству адукацыi за iх карэктнае стаўленне да нас i за гатоўнасць да супрацоўнiцтва.

— А на якую дапамогу можа разлiчваць малады чалавек, якi вырашыць звярнуцца ў Рэспублiканскi цэнтр прафарыентацыi моладзi?

— Найбольш эфектыўная форма работы — iндывiдуальнае псiхадыягнастычнае прафарыентацыйнае кансультаванне, якое дазваляе з дапамогай псiхалагiчных тэстаў вызначыць iнтарэсы i здольнасцi, асаблiвасцi характару, тып тэмпераменту, выявiць прафесiйную накiраванасць (тую сферу дзейнасцi, дзе лепш за ўсё можна сябе рэалiзаваць), падказаць шляхi карэкцыi i ўдасканалення якасцяў, неабходных для засваення абранай спецыяльнасцi. Запiс на iндывiдуальнае кансультаванне вядзецца ў сярэдзiне кожнага месяца па тэлефоне (017) 293 79 48 i на сёння ў нас распiсаны ўжо i студзень, i снежань.

Усе нашы кансультацыi — эксклюзiўныя i непадобныя адна на адну. Яны доўжацца тры гадзiны. Здараецца, што падлетак прыводзiць да нас бацькоў, каб даказаць iм правiльнасць свайго выбару. Цi бацькi настойваюць на сваiм бачаннi будучынi дзiцяцi. Зразумела, што канчатковы выбар застанецца за выпускнiком, таму што нiхто не зможа за яго вырашыць, як яму жыць далей: нi мы, нi бацькi, нi школьныя настаўнiкi.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арыенцiры для моладзi — высокiя заробкi i прэстыжнасць прафесii "Для таго, каб нiхто не памыляўся у выбары прафесii, якая больш за ўсё падыходзi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика