Невядомыя факты ваеннай контрразведкі
Невядомыя факты ваеннай контрразведкі
У сталiчным клубе iмя Ф.Э. Дзяржынскага адбылася прэзентацыя кнiгi "Ваенная контрразведка Беларусi: лёсы, трагедыi, перамогi...". Гэта першая спроба расказаць шырокаму колу чытачоў аб далёкiм i блiзкiм мiнулым органаў ваеннай контрразведкi на тэрыторыi нашай краiны. Спроба ахапiла падзеi трох умоўных этапаў: дарэвалюцыйнага —1903-1917 гады, савецкi — 1917-1991 i сучасны — са студзеня 1992-га. Выданне складаецца з трох раздзелаў, першы з якiх уключае 6 дакументальных гiстарычных нарысаў, размешчаных у храналагiчнай паслядоўнасцi. У другi ўвайшлi ўспамiны ваенных контрразведчыкаў, якiя раней не публiкавалiся. Трэцi сабраў кароткiя бiяграфiчныя даныя кiраўнiкоў органаў ваеннай контрразведкi, пачынаючы з 1919 года. У кнiзе выкарыстоўваюцца дакументы i фотаматэрыялы з дзяржаўных i ведамасных архiваў Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi, асабiстых архiваў, успамiны ветэранаў органаў "Смерш" i асобых аддзелаў КДБ СССР. Паводле слоў начальнiка Цэнтра iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь Валерыя Надтачаева, збор матэрыялу для кнiгi заняў каля шасцi гадоў. "Гэта навукова-папулярнае выданне, прызначанае для шырокага кола чытачоў, але ў першую чаргу — для ваеннай контрразведкi, — кажа Валерый Надтачаеў. — Кнiга ўтрымлiвае матэрыялы, якiя раней не друкавалiся, i не вядомыя нават спецыялiстам. Я б адзначыў, напрыклад, перыяд 1939 года, калi часцi злучэння Беларускай ваеннай акругi былi размешчаны, у адпаведнасцi з мiжнароднымi дамоўленасцямi, на тэрыторыi прыбалтыйскiх суверэнных дзяржаў. Гэта быў першы вопыт знаходжання савецкiх войскаў за мяжой, — тое, да чаго мы прывыклi пасля Другой сусветнай вайны, калi групы савецкiх войскаў былi размешчаны на тэрыторыi ГДР, Венгрыi, Чэхаславакii... Цiкава паглядзець, як спецслужбы розных дзяржаў процiстаялi адна адной, якiя задачы ставiлiся перад iмi. Падзеi Першай сусветнай вайны паказаны праз прызму процiборства спецслужбаў Аўстра-Венгрыi, Германii i Расii на нашых землях. У кожным з нарысаў можна знайсцi штосьцi раней не апублiкаванае...". Як адзначыў на прэзентацыi старшыня Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь Вадзiм Зайцаў, кнiга "Ваенная контрразведка Беларусi...", заснаваная на дакументальных фактах, мае на мэце ў тым лiку выхаванне будучых пакаленняў чакiстаў. Дарэчы, сам старшыня камiтэта не мае пiсьменнiцкiх замыслаў. Аднак супрацоўнiкi органаў дзяржбяспекi рыхтуюць кнiгi па гiсторыi ўпраўлення КДБ па Брэсцкай, Вiцебскай i Магiлёўскай абласцях. З напiсаннем гэтых кнiг i аднаўленнем поўнага цыкла гiсторыi органаў дзяржбяспекi Беларусi, стварэннем гiсторыка-дэманстрацыйнага цэнтра КДБ аднаўленне гiстарычнай мiсii камiтэта на сёння будзе завершана, заўважыў Вадзiм Зайцаў. Наперадзе будзе новая гiсторыя. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiчным клубе iмя Ф.Э. Дзяржынскага адбылася прэзентацыя кнiгi "Ваенная контрразведка Беларусi: лёсы, трагедыi, перамогi...". Гэта перша
|
|