Пілiпаўскiя запусты
Пілiпаўскiя запусты
l З 27 лiстапада ў праваслаўных вернiкаў пачынаецца Пiлiпаўскi пост, якi быў прызначаны ў ІV—V стагоддзях для падрыхтоўкi да святкавання Раства Хрыстовага. l Гэты пост у народным асяроддзi назвалi ў гонар святога апостала Фiлiпа (Пiлiпа), якi ўшаноўваецца менавiта ў гэты дзень. Апостал Фiлiп — адзiн з дванаццацi вучняў Хрыстовых. Пасля уваскрасення Iсуса стаў прапаведнiкам у Галiлеi, Грэцыi, Малой Азii i Сiрыi. Здзейснiў шмат цудаў, лячыў хворых, уваскрашаў памерлых. У 87-гадовым узросце ён па-пакутнiцку памёр. Мошчы апостала Фiлiпа знаходзяцца ў Рыме ў царкве 12 апосталаў. Апосталу Фiлiпу моляцца пры розных немачах, асаблiва пры захворваннях вачэй i ўкусах змей, у жалобе i смутку. l У Беларусi гэты час называлi яшчэ "Пiлiпаўка" i прыгаворвалi: "Пiлiпаў пост — да святак масток". Перад Пiлiпаўкай наладжвалi апошнiя вяселлi, таму ў песнях пяецца: "Была восень, цяпер зiма, былi хлопцы, цяпер няма". l "Кудзелiца — першы тыдзень прадзення на Пiлiпаўскi пост" — да гэтага дня неабходна было скончыць падрыхтоўку да ткацтва: "У запусты на Пiлiпаўку пачынаюцца вячоркi i попрадкi". l На запусты паўсюдна было прынята выносiць на двор пачастункi для дамавiка, каб вялася свойская жывёла. l Таксама гэты дзень стаў знакавым для вызначэння надвор’я на блiжэйшую i далёкую перспектыву: Трывалы снег ляжа прыкладна 27 лiстапада. Перазiмак (з 27 лiстапада да 23 снежня) — пачатак зiмы. Калi варона голас падае — да адлiгi. Шэрань на дрэвах — да марозу, туман — да адлiгi, а калi шэрань была ўначы, днём будзе снег. Калi непагадзь суправаджае калядныя запусты (апошнi дзень перад постам), то можна разлiчваць на ўраджайнае лета. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
l З 27 лiстапада ў праваслаўных вернiкаў пачынаецца Пiлiпаўскi пост, якi быў прызначаны ў ІV—V стагоддзях для падрыхтоўкi да святкавання Раства Хрысто
|
|