21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЦТ распаўсюдзіцца i на выпускнiкоў базавай школы?

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЦТ распаўсюдзіцца i на выпускнiкоў базавай школы?

Цi трэба пры паступленнi ў ВНУ браць пад улiк сярэднi бал атэстата прэтэндэнта на студэнцкi бiлет? Цi гатовы мы ажыццяўляць прыём абiтурыентаў цалкам у вiртуальнай прасторы? Цi трэба на ўваходзе ў ВНУ ўводзiць у якасцi абавязковага iспыт па замежнай мове? Цi ёсць сэнс ва ўстанаўленнi мiнiмальнага бала для ўдзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання, якi не дазволiць самым слабым з iх удзельнiчаць у конкурсным адборы, а можа трэба ўвогуле адмовiцца ад усялякiх абмежаванняў? І цi можам мы гарантаваць абсалютную празрыстасць i справядлiвасць рэспублiканскiх алiмпiяд, пераможцы якiх атрымлiваюць права паступаць у ВНУ на профiльныя спецыяльнасцi ўвогуле без уступных iспытаў? Усе гэтыя пытаннi паставiў перад удзельнiкамi калегii мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў.

Нядаўна на базе адной ВНУ аналiзавалася паспяховасць студэнтаў, якiя паступалi па вынiках цэнтралiзаванага тэсцiравання. Iнфармацыя атрымалася вельмi цiкавая: у прыватнасцi, высветлiлася, што iх паспяховасць цалкам карэлюе з вынiкамi, якiя яны прадэманстравалi падчас тэставых выпрабаванняў, i не адпавядае iх школьным атэстатам. Прасцей кажучы, сярэднi бал атэстата можа аказацца вышэйшы цi нiжэйшы за сапраўдны ўзровень падрыхтоўкi выпускнiка, тым не менш ён прыраўноўваецца да экзаменацыйнай адзнакi i нярэдка адыгрывае вырашальную ролю пры сумiраваннi ўсiх балаў. "Дык цi трэба яго захоўваць?" — пацiкавiўся мiнiстр меркаваннем сваiх калег.

"Сярэднi бал школьнага атэстата выратоўвае i школу, i настаўнiка, паколькi прымушае вучня канцэнтраваць сваю ўвагу не толькi на дзвюх-трох школьных дысцыплiнах, неабходных для паступлення", — агучыў свой погляд па гэтым пытаннi першы намеснiк мiнiстра Аляксандр Жук, i зала яго падтрымала.

— А цi трэба нам захоўваць раздзельны конкурс памiж абiтурыентамi ў гарадской i сельскай мясцовасцi? — запытаўся мiнiстр. — Тым больш, што некалькi апошнiх гадоў назiраецца тэндэнцыя зблiжэння прахадных балаў выпускнiкоў сельскiх i гарадскiх устаноў адукацыi.

Сёлета ў 33 ВНУ пры залiчэннi на кожную другую спецыяльнасць (маецца на ўвазе дзённая бюджэтная форма навучання) прахадныя балы выпускнiкоў сельскiх устаноў адукацыi аказалiся аднолькавыя цi нават перавышалi прахадныя балы абiтурыентаў-гараджан. Значыць, узровень падрыхтоўкi выпускнiкоў, якiя навучаюцца ў сельскiх i гарадскiх установах адукацыi, паступова выраўноўваецца. Члены калегii прыйшлi да высновы, што праз нейкi час неабходнасць у раздзельным конкурсе i сапраўды цалкам знiкне, але пакуль што неабходна пакiнуць дадатковую "страхоўку" для абiтурыентаў з сельскай мясцовасцi. Дарэчы, сёлета колькасць сельскай моладзi павялiчылася сярод першакурснiкаў да 20 працэнтаў.

Аляксандр Жук агучыў некаторыя прапановы Дзяржаўнай камiсii па кантролi за ходам падрыхтоўкi i правядзеннем уступных iспытаў наконт будучай прыёмнай кампанii. Па-першае, у 2009 годзе пры рэгiстрацыi ўдзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання плануецца ўкаранiць аўтаматызаваную iнфармацыйную сiстэму, якая дазволiць ствараць штогод адзiную электронную базу звестак аб свабодных месцах у пунктах правядзення ЦТ, аўтаматызаваць працэс рэгiстрацыi i наладзiць работу пунктаў рэгiстрацыi па прынцыпе "аднаго акна". Над стварэннем гэтай сiстэмы ўжо працуюць Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў, Галоўны iнфармацыйна-аналiтычны цэнтр Мiнiстэрства адукацыi i Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт iнфарматыкi i радыёэлектронiкi.

Па-другое, патрабуе вывучэння пытанне аб выкарыстаннi цэнтралiзаванага тэсцiравання ў якасцi ўступных выпрабаванняў для выпускнiкоў базавай школы, якiя будуць паступаць у сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы.

— Мы лiчым, што трэба паставiцца да гэтага даручэння з усёй адказнасцю i знайсцi адказ на галоўнае пытанне. А цi гатовы выпускнiкi базавай школы да дадзенай формы кантролю ведаў i цi не знiзiцца пры гэтым узровень iх падрыхтоўкi? — падкрэслiў Аляксандр Жук.

Акрамя таго, у адпаведнасцi з Комплексам мераў па замацаваннi квалiфiкаваных кадраў у вёсцы плануецца ўнясенне дапаўненняў у правiлы прыёму ў ВНУ i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы. У прыватнасцi, на спецыяльнасцях сельскагаспадарчага профiлю мяркуецца павялiчыць квоту мэтавага набору да 30 працэнтаў ад кантрольных лiчбаў прыёму i прадаставiць установам адукацыi магчымасць запаўняць мэтавыя месцы пры конкурсе адзiн чалавек на месца. А таксама пашырыць пералiк асобаў, якiя змогуць прэтэндаваць на мэтавую падрыхтоўку: даць такую магчымасць абiтурыентам, якiя пражываюць у населеных пунктах з колькасцю насельнiцтва да 20 тысяч чалавек.

Аляксандр Жук агучыў таксама прапанову ўвогуле адмовiцца ад устанаўлення нiжняй мяжы тэставага бала. Для абiтурыентаў i iх бацькоў незразумела, чаму на розных дысцыплiнах гэта мяжа вар’iруецца ад 8 да 18 балаў.

— На нашу думку трэба выдаваць сертыфiкаты ўсiм удзельнiкам ЦТ, якiя атрымалi 1 бал i больш. Гэта дазволiць зняць дадатковае напружанне сярод абiтурыентаў i павялiчыць iх шанцы пры выбары прафесii i навучальнай установы. Улiчваючы, што гэта рэйтынгавая сiстэма, i конкурсны адбор змогуць прайсцi ўсё роўна лепшыя з лепшых, захаванне нiжняй мяжы тэставага бала мы лiчым немэтазгодным, — падкрэслiў Аляксандр Жук. — Тым больш не варта забываць, што ўдзельнiкi ЦТ паступаюць не толькi ў ВНУ, але i ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы ў вiртуальнай прасторы. А мы частку з iх адразу пазбаўляем такой магчымасцi.

Той жа думкi прытрымлiваецца i дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў. Але мiнiстр усё ж такi сумняваецца:

— Мне здаецца, што гэта планка з’яўляецца своеасаблiвым сiгналам, што вышэйшая адукацыя — не для ўсiх, — патлумачыў сваю пазiцыю Алякcандр Радзькоў. — Таму асабiста я пакуль супраць адмены абмежаванняў.

Была агучана на калегii i яшчэ адна цiкавая прапанова — распрацаваць камп’ютарную сiстэму, якая дазволiць размяркоўваць абiтурыентаў, у залежнасцi ад набраных балаў, памiж вышэйшымi навучальнымi ўстановамi. Схематычна гэта выглядае прыкладна так: абiтурыент заяўляе свае балы, i яму паведамляюць, цi зможа ён прайсцi з iмi ў тую цi iншую навучальную ўстанову. I не трэба бегаць памiж прыёмнымi камiсiямi, спрабаваць пралiчыць свае шанцы на паступленне. Такi вопыт ёсць у многiх заходнiх краiнах. Затое знiкне праблема апошняга дня падачы дакументаў.

— Мы будзем рухацца ў гэтым напрамку паэтапна, — паведамiў Аляксандр Жук, — таму што гэта азначае поўную перабудову работы нашых прыёмных камiсiй. Тут ёсць праблемы i арганiзацыйнага, i псiхалагiчнага плана. Зразумела, што да такiх рэвалюцыйных зменаў трэба падрыхтаваць i грамадскую думку...

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi трэба пры паступленнi ў ВНУ браць пад улiк сярэднi бал атэстата прэтэндэнта на студэнцкi бiлет? Цi гатовы мы ажыццяўляць прыём абiтурыентаў цалкам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика