21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пацяплее і снег зменiцца дажджом

26.08.2009 10:37 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пацяплее і снег зменiцца дажджом

У пятнiцу i суботу тэрыторыя Беларусi будзе знаходзiцца у зоне павышанага цiску, таму ападкаў не прадбачыцца, толькi ў суботу ўдзень у Брэсцкай вобласцi магчымы дождж i мокры снег, месцамi туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзiца, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

Сёння ўдзень 1—6 цяпла, у суботу ўначы ад мiнус 2 да плюс 3, удзень — ад 0 да плюс 6 градусаў. У нядзелю — дажджы, уначы ад мiнус 2 да плюс 3 градусаў, удзень — 1—7 цяпла. У пачатку наступнага тыдня часам дажджы, месцамi моцны туман, уначы i ранiцай на асобных участках дарог галалёдзiца. Уначы ад мiнус 1 да плюс 5 градусаў, удзень 1—6 цяпла, па поўднi краiны — да плюс 8 градусаў. Такое адносна цёплае i вiльготнае надвор’е захаваецца ўсю першую дэкаду снежня.

Сяргей КУРКАЧ.

Кулямёт на абочыне

Каля вёскi Вiстычы Брэсцкага раёна знойдзены кулямёт Калашнiкава i пры iм дзве стужкi патронаў.

Зброя была закручаная ў тканiну i ляжала на абочыне дарогi.

Ул. інф.

Гендырэктар пабагацеў на 80 млн?..

якiя, як мяркуецца, у вынiку яго манiпуляцый страцiлi сем беларускiх прадпрыемстваў.

39-гадовы гамяльчанiн, якi зараз нiдзе не працуе, раней быў пры пасадзе — з’яўляўся генеральным дырэктарам аднаго з маскоўскiх таварыстваў з абмежаванай адказнасцю. Менавiта ў той час, а дакладней з лiстапада 2006 па сакавiк гэтага года, падазроны i ўмудрыўся разжыцца 80 мiльёнамi 900 тысячамi рублёў: грошы ён выкраў у прадпрыемстваў, што займаюцца вытворчасцю алкагольнай прадукцыi i з’яўляюцца заснавальнiкамi ТАА. Папярэднiм расследаваннем МУС у дачыненнi да гамяльчанiна ўзбуджана крымiнальная справа.

Ігар ГРЫШЫН.

Сваiх свiней мала?

Пракуратура Драгiчынскага раёна завяла крымiнальную справу на кiраўнiка фермерскай гаспадаркi, якi падазраецца ў тым, што, згаварыўшыся з адказнымi асобамi ААТ "Драгiчынскi камбiкормавы завод", восенню мiнулага года выкраў па фiктыўных дакументах 147 свiней, якiя належалi заводу. На маёмасць фермера накладзены арышт.

Сымон Свiстуновiч.

Магнітныя крадзяжы

Супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi жыхароў Мiнска, якiя выкрадалi адзенне з буцiкаў, выкарыстоўваючы новыя метады — пры дапамозе магнiту i фольгi, якiмі размагнiчвалі клiпсу або магнiтную стужку са штрых-кодам. Жанчына працавала ў групе з 5 чалавек. Усе, за выключэннем яе, былi раней неаднаразова судзiмыя. У гэтым жа гiпермаркеце быў затрыманы мужчына, якi браў два пластыкавыя пакеты, мiж iмi ўстаўляў фольгу, запячатваў краi i ў двайны пакет, якi атрымаўся, складваў адзенне. Фольга закрывала "клiпсы" i магнiтныя стужкi, i кантрольная рамка не рэагавала.

Конь... у склепе

Яму б на лугавiне пасвiцца, а ён "упадабаў" склеп. Як гэта было, гаспадар Буланкi, жыхар адной з вёсак Калiнкавiцкага раёна, i сам не ведае: увалiўся туды — i ўсё. Спрабавалi вяскоўцы вызвалiць яго з палону, ды склеп глыбокi, а вага ў каня — вялiкая. Таму давялося звяртацца да супрацоўнiкаў раённага аддзела МНС. Выратавальнiкi справiлiся.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятнiцу i суботу тэрыторыя Беларусi будзе знаходзiцца у зоне павышанага цiску, таму ападкаў не прадбачыцца, толькi ў суботу ўдзень у Брэсцкай воблас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика