Увядзенне платы за рэзерваванне месцаў на могiлках выклiкана жыццёвай неабходнасцю.
Увядзенне платы за рэзерваванне месцаў на могiлках выклiкана жыццёвай неабходнасцю.
Гэтая i iншыя меры заклiканы навесцi парадак у пахавальнай справе На той момант старшыня Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў Мiхаiл Лапотка, да якога мы звярнулiся па каментарыi, абверг iнфармацыю аб спагнаннi платы за месцы на могiлках з насельнiцтва. Разам з тым ён падкрэслiў, што пытанне вывучаецца. Як высветлiлася, у такiм жалобным баку нашага жыцця, як пахаванне блiзкага памерлага чалавека за апошнi час узнiкла шмат нюансаў, якiя дагэтуль не былi анiякiм чынам адрэгуляваныя, прынамсi, калi гаварыць пра сельскую мясцовасць, што ў вынiку прывяло да пэўных праблем. Прычым, датычылiся яны не толькi канкрэтнага Уздзенскага раёна, але i iншых рэгiёнаў. Пачатак гэтай тэмы на старонках газеты паклаў тэлефонны зварот у пачатку мая ад жыхаркi адной з вёсак Уздзенскага раёна. Пад рубрыкай "гарачы" тэлефон" ён быў апублiкаваны амаль адразу ж — 13 чысла — i называўся "Плата — толькi за рэзерваванне дадатковых месцаў на могiлках. Калi прымуць рашэнне". Гаворка ў iм, паводле слоў заяўнiцы, iшла пра тагачасную пагалоску, маўляў, будзе ўводзiцца плата за месцы на вясковых могiлках: для мясцовых жыхароў адно месца будзе каштаваць 35 тысяч рублёў — адну мiнiмалку, для iншагароднiх — тры мiнiмалкi, або 105 тысяч рублёў. На той момант старшыня Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў Мiхаiл Лапотка, да якога мы звярнулiся па каментарыi, абверг iнфармацыю аб спагнаннi платы за месцы на могiлках з насельнiцтва. Разам з тым ён падкрэслiў, што пытанне вывучаецца. Як высветлiлася, у такiм жалобным баку нашага жыцця, як пахаванне блiзкага памерлага чалавека за апошнi час узнiкла шмат нюансаў, якiя дагэтуль не былi анiякiм чынам адрэгуляваныя, прынамсi, калi гаварыць пра сельскую мясцовасць, што ў вынiку прывяло да пэўных праблем. Прычым, датычылiся яны не толькi канкрэтнага Уздзенскага раёна, але i iншых рэгiёнаў. — Згодна з Законам "Аб пахаваннi i пахавальнай справе", першыя два месцы на могiлках прадастаўляюцца бясплатна, — асаблiва падкрэслiваў тады ў гутарцы Мiхаiл Мiхайлавiч. — Аднак многiя грамадзяне iмкнуцца зарэзерваваць побач яшчэ некалькi месцаў. Расцэнкi на такую паслугу ў сталiцы даволi высокiя. Вось i вязуць мiнчане сваiх блiзкiх у масавым парадку ў прыгарад, у тым лiку i ў наш раён. І рэзервуюць побач з магiлай блiзкага чалавека не адно-два, а часам i пяць, i шэсць, i яшчэ больш месцаў, абцягваючы плошчу шпагатам, дротам. Выходзiць, што на могiлках 25-30 працэнтаў месцаў пустуюць, але ў цэлым такiя могiлкi ўсё роўна трэба абслугоўваць, добраўпарадкоўваць. На гэта, зразумела, патрэбны сродкi: на новыя агароджы, фарбу, вываз смецця, прыбiранне аварыйных дрэў. А iх якраз у бюджэце не хапае. На тэрыторыi Уздзенскага раёна, напрыклад, налiчваецца 65 могiлак, на тэрыторыi асобных сельскiх Саветаў маецца па 9 могiлак. А на добраўпарадкаванне сельскiм Саветам на ўвесь год выдзелена па 1-2 мiльёны рублёў, прычым за гэтыя сродкi трэба навесцi парадак не толькi на могiлках, але i ў самiх населеных пунктах. I вось нядаўна на сесii Уздзенскага райсавета было прынята рашэнне "Аб арганiзацыi ў раёне дзейнасцi, звязанай з пахаваннем памерлых", якое, на думку Мiхаiла Лапоткi, можа быць карысным у плане пераймання вопыту i для iншых раёнаў краiны. Паводле слоў суразмоўцы, падчас яго чакання па гэтых пытаннях звароты паступалi нават з iншых абласцей. — Вывучаючы пытанне, мне давялося наведаць многiя могiлкi ў раёне, вывучыць правiлы адводу зямельных участкаў пад пахаваннi. Я пераканаўся, што гэта рабiлася стыхiйна, без захавання заканадаўства аб пахаваннi i пахавальнай справе. Сямейныя ўчасткi нiкiм не выдзялялiся, яны адводзiлiся самiмi роднымi памерлых. Нумарацыя магiл, журналы рэгiстрацыi адсутнiчалi, кантролю за пахаваннямi фактычна не было, што дазваляла праводзiць iх без пасведчання аб смерцi, — сказаў Мiхаiл Лапотка. — Разам з тым варта нагадаць, што, згодна з правiламi ўтрымання месцаў пахавання, памер участка, якi прадастаўляецца бясплатна для пахавання, павiнен устанаўлiвацца такiм чынам, каб гарантаваць пахаванне на гэтым жа ўчастку памерлага пазней мужа (жонкi) цi блiзкага роднага i павiнен складаць 2,3 метра ў даўжыню i 2 метры ў шырыню. Для адзiночнага пахавання памер бясплатнага ўчастка павiнен складаць 2,3 метра ў даўжыню i 1,4 метра ў шырыню. Згодна з гэтымi ж правiламi, на тэрыторыi месцаў пахавання могуць быць створаны сямейныя ўчасткi, на якiх дазваляецца рэзерваванне ўчасткаў для пахавання звыш вышэйназваных бясплатных нормаў. За iх рэзерваванне рашэннем мясцовых Саветаў дэпутатаў цi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў устанаўлiваецца плата за кожны квадратны метр указаных участкаў. Рашэннем сесii раённага Савета дэпутатаў зацверджаны памер аплаты ў памеры 124 923 рублi за адзiн квадратны метр. Грашовыя сродкi за рэзерваванне зямельных участкаў звыш устаноўленых нормаў будуць паступаць на бюджэтныя рахункi сельвыканкамаў i разлiковы рахунак РУП "Уздзенская ЖКГ" i накiроўвацца на ўтрыманне даглядчыкаў могiлак, добраўпарадкаванне iх тэрыторый. Якiм чынам прымалася такое рашэнне i адкуль узнiклi канчатковыя лiчбы? Паводле слоў суразмоўцы, яно накiроўвалася ва ўпраўленне юстыцыi i аддзел эканомiкi Мiнаблвыканкама на юрыдычную экспертызу, але пасля разгляду рашэння там у раённы Савет прыйшло заключэнне, што плата за рэзерваванне зямельных участкаў, якiя выдзяляюцца звыш бясплатнага памеру, устанаўлiваюцца менавiта рашэннем мясцовых Саветаў цi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. — Для прыняцця рашэння аб аплаце складалася калькуляцыя разлiку тарыфу на платныя паслугi. Дарэчы, для разлiку тарыфу не iснуе адзiнай методыкi разлiкаў. Былi разлiчаны выдаткi на ўтрыманне даглядчыка могiлак у месяц i за 12 месяцаў, былi ў суму ўключаны i выдаткi на сацыяльнае i абавязковае страхаванне (па заработнай плаце). За год агульная сума склала 2 248 608 рублёў. Адсюль i вынiкае (апускаючы ўсе разлiкi) , што кошт 1 кв. м рэзерваванага зямельнага ўчастка 124 923 рублi, — растлумачыў Мiхаiл Мiхайлавiч. Ва Уздзенскiм раёне былi распрацаваны прыкладныя Правiлы ўтрымання могiлак, якiя былi даведзены да сельвыканкамаў. Iмi вызначаны парадак адводу месца пахавання, планiроўкi могiлак (сектары, нумары магiл), а таксама аплата за рэзерваванне ўчасткаў, утрыманне могiлак. У раздзеле "арганiзацыя пахавальнай справы" ўказаны абавязкi сельвыканкама, камунальнай гаспадаркi, грамадзян у правядзеннi работ па пахаваннi, адказнасць за парушэннi правiлаў утрымання месцаў пахавання. З iмi сельвыканкамы пад роспiс знаёмяць грамадзян пры рэгiстрацыi ў кнiзе ўлiку пахаванняў па могiлках. Запiс у такой кнiзе i афармленне адпаведных дакументаў адбываюцца толькi пасля прад’яўлення пасведчання аб смерцi, якое выдаецца органамi ЗАГС, цi медыцынскага пасведчання аб смерцi. За самавольнае пахаванне на могiлках, згодна з Кодэксам аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, можа быць накладзены штраф у памеры ад пяцi да дзесяцi базавых велiчынь. Збiраюць сельвыканкамы з грамадзян i добраахвотны ўзнос на ўтрыманне могiлак, паколькi, як лiчаць распрацоўшчыкi дакументаў, на пахаванне памерлага дзяржава выплачвае 800 тысяч рублёў, i родныя нябожчыка, як правiла, ад яго платы не адмаўляюцца. Фiнансавым аддзелам райвыканкама распрацавана прыкладнае Палажэнне аб парадку налiчэння сродкаў, якiя паступiлi, на рахункi сельвыканкамаў, i парадак iх расходавання. Цяпер работу па вядзеннi кнiг улiку пахаванняў, збору i ўлiку грашовых сродкаў, якiя паступаюць за рэзерваванне зямельных участкаў для пахавання, добраахвотных узносаў грамадзян вядуць бухгалтары сельвыканкамаў. Мяркуецца, што пры дастатковай колькасцi грашовых сродкаў у кожным сельскiм Савеце будзе ўведзена пасада даглядчыка могiлак. У выпадку пахавання неапазнанага трупа, пахаванне якога ўскладаецца на сельвыканкам, складаецца акт аб пахаваннi i ў трохдзённы тэрмiн накiроўваецца ў аддзел унутраных спраў, бо факты неналежнага выканання заканадаўства аб пахаваннi i пахавальнай справе ствараюць спрыяльныя ўмовы i перадумовы для магчымага схавання злачынстваў, здзейсненых супраць жыцця i здароўя грамадзян. Сяргей РАСОЛЬКА.
Даведка "Звязды" У Драгiчынскiм раёне Брэсцкай вобласцi сёлета былi выяўлены неадзiнкавыя факты пахавання грамадзян без устанаўлення сапраўдных прычын наступлення смерцi. У памерлых пажылых людзей канстатавалi натуральную прычыну смерцi — ад узросту i адпаведным яму хваробам. Патолагiчнае цi судова-медыцынскае анатамiраванне не праводзiлася. У далейшым у вынiку эксгумацыi i правядзення судова-медыцынскай экспертызы была ўстаноўлена сапраўдная прычына гiбелi 12 пенсiянераў — удушэнне. Такiм чынам была раскрыта серыя забойстваў, здзейсненых двума нiдзе не працуючымi грамадзянамi гэтага ж раёна. У сувязi з гэтым пракуратурай Мiнскай вобласцi была праведзена праверка выканання заканадаўства аб пахаваннi i пахавальнай справе ў Бярэзiнскiм, Барысаўскiм, Крупскiм, Любанскiм, Смалявiцкiм, Старадарожскiм раёнах. Асноўная ўвага акцэнтавалася на высвятленнi стану спраў па гэтым пытаннi на вясковых могiлках. Аналiз вынiкаў праверкi паказвае, што парушэннi названага заканадаўства носяць паўсюдны i распаўсюджаны характар. У прыватнасцi, спецыялiзаваныя арганiзацыi па пахавальнай справе паўсюдна не стваралiся, якой-небудзь адмiнiстрацыi вясковых могiлкаў не маецца, пахаванне ажыццяўляецца роднымi памерлага ў месцах, вызначаных iмi самiмi. Нейкi кантроль за пахаваннямi фактычна не вядзецца, што дазваляе праводзiць iх у адсутнасць пасведчання аб смерцi. Маюць месца выпадкi, калi аб фактах смерцi грамадзянiна органам унутраных спраў не паведамлялася, брыгада хуткай медыцынскай дапамогi не выклiкалася.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачатак гэтай тэмы на старонках газеты паклаў тэлефонны зварот у пачатку мая ад жыхаркi адной з вёсак Уздзенскага раёна. Пад рубрыкай "гарачы&quo
|
|