Кiно пра гонар i годнасць
Кiно пра гонар i годнасць
У сталiчным кiнатэатры "Перамога" з 2 па 10 снежня пройдзе паказ мастацкiх i дакументальных фiльмаў "Чалавечая годнасць, роўнасць, справядлiвасць". Арганiзаваны ён Прадстаўнiцтвам ААН у Беларусi, офiсам АБСЕ ў Мiнску i Прадстаўнiцтвам упраўлення Вярхоўнага камiсара ААН па справах бежанцаў пры садзейнiчаннi пасольства Рэспублiкi Польшча ў Рэспублiцы Беларусь. У праграму паказу, якi прымеркаваны да 60-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека, увайшлi знакамiтыя карцiны — прызёры самых прэстыжных кiнафестываляў: фiльмы "Пралятаючы над гняздом зязюлi", "Цудоўная краiна", "Завадны апельсiн", "Хто нiколi не жыў", "Якi бяжыць за ветрам", "У рукi незнаёмцаў", "Паўночны экспрэс". Уваход на ўсе фiльмы вольны, аднак колькасць бiлетаў абмежаваная колькасцю месцаў у зале. Атрымаць бiлеты можна ў дзень паказу ў касах кiнатэатра "Перамога", пачынаючы з 18.00. Вiкторыя ЗАХАРАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiчным кiнатэатры "Перамога" з 2 па 10 снежня пройдзе паказ мастацкiх i дакументальных фiльмаў "Чалавечая годнасць, роўнасць, спра |
|