Падатковы вылiк даецца i ў тым выпадку, калi плацельшчык у разводзе
Падатковы вылiк даецца i ў тым выпадку, калi плацельшчык у разводзе
Пытальнiк
— З жонкаю я разведзены, на дзiця спраўна плачу алiменты. Зараз мой сын вучыцца ва ўнiверсiтэце. Цi маю я права на падатковы вылiк у памеры дзвюх базавых велiчынь пры плаце падаткаў i якiя дакументы для гэтага трэба прынесцi па месцы працы? Антон Бяляеў, г. Мiнск. г. Мiнск.— Згодна з нормамi падатковага заканадаўства, плацельшчык мае права атрымлiваць стандартныя падатковыя вылiкi ў памеры дзвюх базавых велiчынь на кожнага ўтрыманца за кожны месяц падатковага перыяду, — паведамiлi рэдакцыi спецыялiсты галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фiзiчных асобаў Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь. Стандартны падатковы вылiк прадастаўляецца абаiм бацькам (за выключэннем тых, хто пазбаўлены бацькоўскiх правоў), незалежна ад таго, знаходзяцца яны ў шлюбе цi не. Утрыманцамi для бацькоў лiчацца студэнты i навучэнцы дзённай формы навучання старэй за 18 гадоў, тыя, якiя атрымлiваюць сярэднюю, першую вышэйшую, першую сярэднюю спецыяльную цi прафесiйна-тэхнiчную адукацыю. Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— З жонкаю я разведзены, на дзiця спраўна плачу алiменты. Зараз мой сын вучыцца ва ўнiверсiтэце. Цi маю я права на падатковы вылiк у памеры дзвюх база |
|