Беларускім мабiльнiкам — у добры шлях
Беларускім мабiльнiкам — у добры шлях
У Беларусi ўпершыню арганiзавана вытворчасць мабiльных тэлефонаў. З гэтай нагоды прадстаўнiкi кампанii-вытворцы — таварыства з дадатковай адказнасцю "Элсi-Ды-Сэрвiс" наладзiлi прэс-канферэнцыю. З прывiтальным словам i пажаданнямi шчаслiвай дарогi такому пачынанню выступiў мiнiстр сувязi i iнфарматыкi Беларусi Мiкалай Панцялей. Кiраўнiкi кампанii далi магчымасць пазнаёмiцца журналiстам i гасцям з вытворчым працэсам. Новыя мабiльнiкi беларускай вытворчасцi "Vеоn" адрознiваюцца сучасным дызайнам, шматфункцыянальнасцю, жорсткiмi якаснымi патрабаваннямi i, па словах прадстаўнiкоў кампанii, мяккай коштавай палiтыкай. Ужо сабраная першая партыя тэлефонаў дзвюх мадэляў. Адна з iх — Vеоn А280 — па-першае, дазваляе забяспечыць паўнавартасную работу дзвюх сiм-картак. А яшчэ ўлiчаныя сучасныя запатрабаваннi спажыўцоў. Тут i ўбудаваная лiчбавая камера з магчымасцю фота- i вiдэаздымак, прадугледжана падтрымка картак памяцi ды iншыя неабходныя ў наш час характарыстыкi. Кошт гэтай мадэлi — 550 000 бел. рублёў. Больш простай, аднакарткавай Т10 — 350 000 рублёў. Вытворчасць уяўляе "адвёрткавую" зборку. За кантролем якасцi сочыць сучасны GSM-тэстэр. Выраб мiкрасхем застаецца ў кiтайскiх партнёраў — буйных вытворцаў усяго Усходняга рэгiёна. Марыя ЖЫЛІНСКАЯ,
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ўпершыню арганiзавана вытворчасць мабiльных тэлефонаў. З гэтай нагоды прадстаўнiкi кампанii-вытворцы — таварыства з дадатковай адказнасцю & |
|