Бліскучы прэстыж
Бліскучы прэстыж
Бадай, нiдзе ў краiне няма такога культу на завушнiцы, як у Давыд-Гарадку. А ў гэтым кутку Столiншчыны перавагу аддаюць вялiзным, формы паўмесяца, i, зразумела, з дарагога жоўтага металу. Іх называюць яшчэ "цыганскiмi". Меркаванне, што сапраўдную гарадчанку можна пазнаць па завушнiцах, мае стопрацэнтную дакладнасць. У якiм бы кутку былога Саюза вы яе нi сустрэлi i тым больш на Брэстчыне. I гэта не адзнака колiшняй цi цяперашняй раскошы, i нават не традыцыя. Гэта — непадуладная часу мода, пачатку якой нiхто дакладна не ведае. Носяць "цыганскiя" завушнiцы не толькi персоны старэйшага ўзросту. Кожная бабуля iмкнецца пакiнуць у спадчыну ўнучцы сiмвал давыд-гарадоцкай жаноцкасцi. Мiж гарадчанкамi iснуе негалоснае спаборнiцтва: хто ўладальнiк самых вялiкiх i самых цяжкiх упрыгажэнняў. Бясспрэчнае першынство ўпэўнена трымае Таццяна Бесан (на фотаздымку ў цэнтры). Гэта прызнаюць Лiдзiя Некрашэвiч i Святлана Кузняцова (на фотаздымках) i большасць гарадчанак, аблiччы якiх немагчыма ўявiць без блiскучых паўмесяцаў. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бадай, нiдзе ў краiне няма такога культу на завушнiцы, як у Давыд-Гарадку. А ў гэтым кутку Столiншчыны перавагу аддаюць вялiзным, формы паўмесяца, i,
|
|