На магілёўскай Саломiнцы сумясцяць прыемнае з карысным
На магілёўскай Саломiнцы сумясцяць прыемнае з карысным
Улады абяцаюць, што ў магiлёўскiм мiкрараёне "Саломiнка" з’явяцца новыя гандлёвае месца i спарткомплекс. Але жыхары хвалююцца, каб не застацца пасярод новабудоўляў без мiнi-рынку, дзе прадаюцца тавары штодзённага попыту. Пераўтварэннi ў Саломiнцы былi сёлета ў цэнтры ўвагi магiлёўскай грамадскасцi. Калi ўлады аб’явiлi аб рашэннi пабудаваць новы спартыўны комплекс на месцы мiнi-рынку "Крынiца", меркаваннi людзей падзялiлiся. Адны падтрымлiвалi лiквiдацыю рынку, спасылаючыся на антысанiтарыю i састарэлыя формы гандлю. Іншыя пратэставалi супраць закрыцця рынку i вылучалi свае аргументы: на Саломiнцы набывае харчовыя i прамысловыя тавары ўвесь мiкрараён, а таксама i дачнiкi, бо рынак месцiцца на зручным месцы на выездзе з горада. Пры гэтым усе горача вiталi планы ўладаў пабудаваць сучасны спартыўны цэнтр, якi вельмi патрэбен i дзецям, i дарослым. Таму народ моцна здзiўляўся: чаму нельга сумясцiць прыемнае з карысным, i знайсцi месца i для мiнi-рынку, i для спарткомплексу? Усемагiлёўская дыскусiя завяршылася рашэннем пабудаваць на месцы мiнi-рынку "Крынiца" спартыўны комплекс, а сам рынак перанесцi на iншую пляцоўку i зрабiць яго больш добраўпарадкаваным. На сёння мiнi-рынак усё яшчэ працуе на звыклым месцы, але падрыхтоўчыя работы да будаўнiцтва "Залы гiмнастыкi" ўжо пачалiся — вакол будучай будаўнiчай пляцоўкi ўсталявалi агароджу. Гэта i стала нагодай для хвалявання магiлёўскiх чытачоў "Звязды": калi неўзабаве пачнецца будаўнiцтва, дзе размесцiцца мiнi-рынак? Падобныя пытаннi, дарэчы, ёсць i на сайце Магiлёўскага гарвыканкама. У гарвыканкаме карэспандэнта "Звязды" запэўнiлi, што жыхары Саломiнкi без харчоў i штодзённых тавараў нi ў якiм разе не застануцца. Мiнi-рынак на старым месцы будзе працаваць па 31 снежня. А гэтым часам iдуць работы на новай пляцоўцы для мiнi-рынку на вулiцы Трава. — Ужо падведзены сеткi, вада i асвятленне, — паведамiў намеснiк старшынi Магiлёўскага гарвыканкама Уладзiмiр Цiток. — У першыя днi новага 2009 года мiнi-рынак для жыхароў Саломiнiкi запрацуе на новым месцы. — Пляцоўка будзе поўнасцю падрыхтавана да 31 снежня, а тэрмiны пераезду залежаць ад прадпрымальнiкаў, — сказаў яшчэ адзiн намеснiк кiраўнiка горада Адяксандр Студнеў. — На новым мiнi-рынку будзе зручна ўсiм — гандлярам i пакупнiкам. Я i сам жыву ў гэтым раёне, таму ведаю гэта дакладна. — Падобныя хваляваннi былi ў жыхароў iншага магiлёўскага мiкрараёна "Задняпроўе", калi некалькi гадоў таму там зачынiлi вялiкi рынак, — нагадаў Уладзiмiр Цiток. — Цяпер на месцы таго рынку стаiць сучасны гандлёвы цэнтр, дзе, напрыклад, мяса захоўваецца ў халадзiльных вiтрынах, дзе можна выбраць i набыць любую рэч. Змены ў гандлi на Саломiнцы таксама пойдуць на карысць людзям. Улады абяцаюць, што новы мiнi-рынак будзе адпавядаць сучасным патрабаванням у арганiзацыi гандлю: там будуць пункты мыцця садавiны i гароднiны, лабараторыя праверкi якасцi харчоў, стацыянарная прыбiральня. Сама пляцоўка будзе заасфальтавана, а побач з"явiцца аўтастаянка. Пасля пераносу мiнi-рынка пачнецца будаўнiцтва "Залы гiмнастыкi". Гэта будзе вялiкi трохпавярховы будынак. I акрамя ўласна залы гiмнастыкi, у комплекс увойдуць аздараўленчы i дзiцячы басейны, саўна, трэнажорная зала, касметычны салон, зала акрабатыкi. Паведамляюць, што запраектаваныя пандусы i пад’ёмнiк для iнвалiдаў-калясачнiкаў. Тэрмiны завяршэння будаўнiцтва спартыўнага збудавання на гэты момант невядомыя. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улады абяцаюць, што ў магiлёўскiм мiкрараёне "Саломiнка" з’явяцца новыя гандлёвае месца i спарткомплекс. Але жыхары хвалююцца, каб не застац
|
|