21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Студэнтка... на два дні

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Студэнтка... на два дні

Хачу падзялiцца з чытачамi сваёй гiсторыяй. Мяркую, што яна можа аказацца каму-небудзь карыснай. Гэтым летам я паступала ў Гродзенскi дзяржаўны ўнiверсiтэт, на факультэт турызму i сэрвiсу, на завочную форму навучання. Здала ўступныя iспыты, падала дакументы i стала чакаць вынiку. Нарэшце па пошце прыйшло паведамленне аб маiм паступленнi. На канверце было ўказана маё прозвiшча i iнiцыялы, а вось на паведамленнi — было маё прозвiшча, але чужыя iнiцыялы. На жаль, я нiчога не западозрыла, таму што паведамленне прыйшло на мой адрас. Паспяшалася аплацiць сваё навучанне i паехала на сесiю, пакiнуўшы дома хворае дзiця i хворага мужа. Два днi слухала лекцыi, а на трэцi дзень павесiлi спiсы першакурснiкаў, i я заўважыла, што побач з маiм прозвiшчам зноў указаны не мае iнiцыялы. Пайшла ў дэканат, дзе мяне "абрадавалi" — аказваецца, я не паступiла. Высветлiлася, што разам са мной паступала дзяўчына з такiм жа прозвiшчам, але ў прыёмнай камiсii нешта пераблыталi i накiравалi паведамленне з запрашэннем на вучобу мне. Паабяцалi вярнуць грошы за вучобу, i сказалi, што такiя памылкi часта здараюцца. Асабiста я лiчу, што такiх памылак увогуле быць не павiнна. Цi я не маю рацыю?

Ала Мiхневiч, <І>г. Навагрудак.

 

З Мiнiстэрства адукацыi, куды быў накiраваны лiст нашай чытачкi, нам прыйшло паведамленне наступнага зместу:

"Па iнфармацыi Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Я. Купалы пры паступленнi на спецыяльнасць"Бухгалтарскi ўлiк, аналiз i аўдыт" па вынiках уступных iспытаў абiтурыентка Мiхневiч А.В. не прайшла па конкурсе i не была залiчана ў кола студэнтаў. Але пры афармленнi прыёмнай камiсiяй паведамлення адбылася тэхнiчная памылка сакратара. Паведамленне аб залiчэннi ў кола студэнтаў было аформлена правiльна — на Мiхневiч Н.А. (Надзею Аляксандраўну), аднак адпраўлена яно было на адрас Мiхневiч А.В. , паколькi ў базе звестак аказалiся дзве абiтурыенткi з прозвiшчам Мiхневiч i абедзве з аднаго горада — Навагрудка. У мэтах выключэння падобных выпадкаў гэтае пытанне было разгледжана на пасяджэннi прыёмнай камiсii ўнiверсiтэта i на факультэце турызму i сэрвiсу . Усе супрацоўнiкi папярэджаны аб строгiм i дакладным выкананнi функцыянальных абавязкаў. Тэхнiчны сакратар прыёмнай камiсii за дапушчаную памылку быў пакараны. Мiхневiч А.В прынесены прабачэннi як з боку Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Я. Купалы, так i з боку Мiнiстэрства адукацыi. Грошы, унесеныя Мiхневiч А.В. за навучанне, вернутыя".

Вось так: прынеслi прабачэннi, вярнулi грошы. Але наўрад цi гэтым можна кампенсаваць маральны ўрон, якi работнiк прыёмнай камiсii няхай i не наўмысна, прычынiў чалавеку. Прычым, магчыма, не толькi аднаму, паколькi невядома, а якое ж паведамленне ў такiм разе атрымала Надзея Мiхневiч, якая таксама, напэўна, з нецярплiвасцю чакала з унiверсiтэта радаснай навiны аб сваiм паступленнi? На жаль, але вельмi часта так званыя "тэхнiчныя памылкi" (а за гэтым тэрмiнам вельмi зручна хаваць чужую бесталковасць) могуць вельмi моцна пакрыўдзiць чалавека. А ўсiм абiтурыентам на будучыню ўрок — не спяшайцеся радавацца i будзьце ўважлiвыя!

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хачу падзялiцца з чытачамi сваёй гiсторыяй. Мяркую, што яна можа аказацца каму-небудзь карыснай. Гэтым летам я паступала ў Гродзенскi дзяржаўны ўнiвер
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика