Пайшоў з жыцця патрыярх Маскоўскі i ўсяе Русi Аляксiй ІI
Пайшоў з жыцця патрыярх Маскоўскі i ўсяе Русi Аляксiй ІI
У пятнiцу ранiцай на 80-м годзе жыцця пайшоў з жыцця Патрыярх Маскоўскi i ўсяе Русi Аляксiй II. Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы памёр у сваёй рэзiдэнцыi ў Перадзелкiне — паводле папярэдняй версii, у яго спынiлася сэрца. У апошнiя гады святар пакутаваў ад iшэмiчнай хваробы сэрца, перанёс некалькi iнфарктаў i найцяжэйшы iнсульт. У пачатку снежня ён вярнуўся з Германii, дзе праходзiў чарговы курс лячэння. У пятнiцу ранiцай патрыярху стала дрэнна... Канчаткова месца пахавання Аляксiя II, а таксама iмя месцаблюсцiцеля Патрыяршага пасаду, якi стане выконваць абавязкi да выбараў патрыярха, павiнны быць названыя на экстранным пасяджэннi Свяшчэннага Сiнода Рускай праваслаўнай царквы. Сярод патэнцыйных пераемнiкаў кiраўнiка РПЦ назiральнiкi называюць чатырох кандыдатаў: Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi, мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта (Вахрамеева); старшыню Камiсii па кананiзацыi пры Святым Сiнодзе РПЦ мiтрапалiта Круцiцкага i Каломенскага Ювеналiя (Паяркава); старшыню Аддзела знешнiх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата мiтрапалiта Смаленскага i Калiнiнградскага Кiрыла (Гундзяева) i кiраўнiка справамi Маскоўскай Патрыярхii мiтрапалiта Калужскага i Бароўскага Клiмента (Капалiна). Прэзiдэнт Расii Дзмiтрый Мядзведзеў у сувязi са смерцю Аляксiя II адмянiў назначаны на 6 снежня вiзiт у Iталiю. Прэзiдэнт Расii заявiў, што смерць Аляксiя II "з’яўляецца велiзарным горам i цяжкай стратай для Расii". Беларуская праваслаўная царква глыбока смуткуе ў сувязi са смерцю Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Аляксiя II. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленнi прэс-службы Беларускага экзархата.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятнiцу ранiцай на 80-м годзе жыцця пайшоў з жыцця Патрыярх Маскоўскi i ўсяе Русi Аляксiй II. Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы памёр у сваёй
|
|