21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новы iмпульс

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новы iмпульс

Чакаюць айчынныя заканадаўцы ад вiзiту парламенцкай дэлегацыi Боснii i Герцагавiны

Гасцей прымалi ўчора ў абедзвюх палатах беларускага парламента. Падчас сустрэчы ў Палаце прадстаўнiкоў яе кiраўнiк Уладзiмiр Андрэйчанка выказаў меркаванне, што практыка абмену вiзiтамi на высокiм узроўнi дазволiць больш актыўна развiваць двухбаковае супрацоўнiцтва Беларусi з Боснiяй i Герцагавiнай. Ён праiнфармаваў, што будзе сфармiравана рабочая група па мiжпарламенцкiм супрацоўнiцтве з Боснiяй i Герцагавiнай, i дадаў: "Мы, вядома ж, былi б удзячныя, калi б i з вашага боку такая рабочая група была сфармiраваная".

У парламенцкай дэлегацыi, якую ўзначальвае старшынствуючы Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнай асамблеi Боснii i Герцагавiны Нiко Лазанчыч, запланавана мноства сустрэч, госцi наведаюць беларускiя прамысловыя прадпрыемствы.

Адказваючы на пытаннi журналiстаў, Нiко Лазанчыч заявiў, што прыярытэтам знешняй палiтыкi Боснii i Герцагавiны з’яўляецца далучэнне да еўрапейскiх iнтэграцыйных працэсаў. Аднак паводле слоў кiраўнiка дэлегацыi, гэта не азначае, што дзяржава "закрываецца" ад астатнiх краiн — яна гатовая да супрацоўнiцтва, у тым лiку i з Беларуссю.

Групу па ўзаемадзеяннi са Скупшчынай Боснii i Герцагавiны плануюць стварыць i ў верхняй палаце беларускага парламента. Падчас сустрэчы з замежнымi дэлегатамi старшыня Савета Рэспублiкi Барыс Батура адзначыў: "Нягледзячы на тое, што дыпламатычныя адносiны ў нас устаноўленыя 15 гадоў таму, у фазу актыўных дзеянняў мы яшчэ не ўвайшлi".

Нiко Лазанчыч быў з iм салiдарны. Старшынствуючы Палаты прадстаўнiкоў Скупшчыны не бачыць нiякiх прычынаў таго, каб палiтычныя адносiны памiж нашымi краiнамi не ўмацоўвалiся. "Спадзяёмся, што i гэты вiзiт, i вядома ж, вашы вiзiты ў нашу краiну будуць моцным штуршком, каб умацаваць гэтыя адносiны", — дадаў ён.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чакаюць айчынныя заканадаўцы ад вiзiту парламенцкай дэлегацыi Боснii i Герцагавiны Гасцей прымалi ўчора ў абедзвюх палатах беларускага парламента. Па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика