21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фірменны гандаль павiнен адпавядаць часу i патрабаванням пакупнiка

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фірменны гандаль павiнен адпавядаць часу i патрабаванням пакупнiка

Па той бок прылаўка

 

На сёння ўся гандлёвая сетка прадпрыемстваў мiнiстэрстваў i канцэрнаў, якiя вырабляюць спажывецкiя тавары, прадстаўлена 2232 ведамаснымi магазiнамi (7,5 працэнта ад агульнай колькасцi магазiнаў у краiне), у тым лiку 587 — фiрменнымi.

— Пакупнiк сёння патрабуе прысутнасцi ў харчовым магазiне ўнiверсальнага асартыменту тавараў, а ў нехарчовым — тавараў пэўнага прызначэння, прадстаўленага ўсiмi вытворцамi краiны. Дзеючае патрабаванне аб наяўнасцi ўстаноўленай удзельнай вагi тавараў заснавальнiка — 75 працэнтаў для нехарчовых i 50 працэнтаў для харчовых, ды i iншыя крытэрыi вызначэння статусу "фiрменны магазiн" патрабуюць перагляду, — сказаў намеснiк мiнiстра гандлю Вячаслаў Драгун. — Гэта i стала прычынай таго, што магазiн, адкрыты вытворцам, працуе як гандлёвы пункт любога iншага ўласнiка. У вынiку цяпер толькi кожны пяты магазiн вышэйназваных мiнiстэрстваў мае статус "фiрменны".

За мiнулы год колькасць магазiнаў павялiчылася толькi ў сiстэме Мiнсельгасхарча (на 227 адзiнак, у тым лiку 6 — фiрменных). Затое скарацiлася ў сiстэме Мiнпрома (на 17 магазiнаў, з якiх 2 — фiрменныя) i Мiнбудархiтэктуры (на 2 ведамасныя). Не можа не непакоiць i знiжэнне тэмпаў росту рознiчнага таваразвароту.

Шмат фiрменных магазiнаў размешчана ў невялiкiх памяшканнях, у якiх не выкарыстоўваюцца новыя прагрэсiўныя тэхналогii продажу, сучаснае абсталяванне. Да прыкладу, самаабслугоўванне выкарыстоўваецца толькi ў 7 працэнтах магазiнаў сiстэмы Мiнсельгасхарча. У многiх магазiнах адсутнiчаюць бясплатныя ўпаковачныя матэрыялы. У вынiку пакупнiкам прапануецца набыць iх па рознiчных цэнах (з гандлёвай надбаўкай), напрыклад, у магазiне № 4 "Балычок" СВК "Агракамбiнат Сноў", у магазiне "Браты Грыль" ад Смалявiцкай бройлернай фабрыкi, г. Жодзiна.

За апошнi час у краiне створаны шэраг фiрменных магазiнаў, якiя адпавядаюць самым высокiм патрабаванням: магiлёўскi "Вiцязь РУВП "Вiцязь", "Верас-14" ААТ "Брэсцкi мясакамбiнат", "Гарачы хлеб" РУВП "Брэстхлебпрам", сетка магазiнаў "Дары ад Зары" РУП "Саўгас-камбiнат "Зара" Мазырскага раёна i шэраг iншых.

У магазiнах канцэрна "Белптушкапрам" вывучэнне попыту адбываецца шляхам анкетавання пакупнiкоў i правядзення дэгустацый. Шырокую рэкламу сваёй прадукцыi, акцыi са знiжэннем цэнаў праводзяць ААТ "Гарызонт", РУВП "Вiцязь", ААТ "Атлант". У магазiнах птушкафабрыкi "Салiгорская" прымаюцца папярэднiя заяўкi на неабходны тавар, развозiцца прадукцыя для пенсiянераў i ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны. Чым не прыклад для пераймання?..

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сёння ўся гандлёвая сетка прадпрыемстваў мiнiстэрстваў i канцэрнаў, якiя вырабляюць спажывецкiя тавары, прадстаўлена 2232 ведамаснымi магазiнамi (7
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика