Прафесійныя кадры для раёнкi
Прафесійныя кадры для раёнкi
Нядаўна супрацоўнiкi Інстытута журналiстыкi БДУ правялi творчую сустрэчу ў Вiлейцы. Разам з рэдактарамi раённых газет Мiнскай вобласцi, кiраўнiцтвам аблвыканкама, прадстаўнiкамi мiнiстэрстваў iнфармацыi i адукацыi, "Беларускага саюза журналiстаў яны абмеркавалi iнфармацыйную насычанасць рэгiянальных СМI. Не засталiся ўбаку i праблемы падрыхтоўкi журналiсцкiх кадраў для мясцовых газет i раённага радыё. Размову пачаў выконваючы абавязкi старшынi Мiнаблвыканкама Вiктар Шчэцька. Якасны рост мясцовай перыёдыкi дыктуюць рэалii часу: ад рэдакцый патрабуецца не толькi выпускаць папулярную сярод чытачоў газету, але i зрабiць выданне даходным. Аб творчых здабытках i хiбах у дзейнасцi мясцовых СМI вялi гаворку начальнiк галоўнага ўпраўлення iдэалагiчнай работы Мiнскага аблвыканкама Таццяна Дзедух, старшыня Вiлейскага райвыканкама Яўген Сiнiла, намеснiк старшынi БСЖ Рыгор Сакалоўскi, супрацоўнiк Мiнiстэрства iнфармацыi Анатоль Шычко. Пытаннi падрыхтоўкi квалiфiкаваных кадраў для рэгiёнаў закрануў у сваiм выступленнi дырэктар Iнстытута журналiстыкi БДУ, дацэнт Сяргей Дубовiк. Iнстытут журналiстыкi i кiраўнiцтва мясцовых органаў улады павiнны дабiцца, каб квалiфiкаваныя журналiсты склалi пераважную большасць у раённых выданнях. Найбольш рэальныя накiрункi сумеснай працы: мэтавы набор на вучобу па накiраваннях органаў друку i рэдакцый радыёвяшчання, падрыхтоўка творчых супрацоўнiкаў на завочным аддзяленнi, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка кадраў у Iнстытуце журналiстыкi. У блiжэйшы час на факультэце пачнецца вучоба супрацоўнiкаў рэдакцый на двухгадовым аддзяленнi, паведамiла прысутным дэкан факультэта павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi журналiсцкiх кадраў Iнстытута журналiстыкi БДУ, дацэнт Ганна Басава. Першая экзаменацыйная сесiя пройдзе ўжо ў лютым 2009 г. Навучанне платнае — 2 мiльёны рублёў у год (сума за ўвесь тэрмiн навучання — 4 млн рублёў), выпускнiкi атрымаюць дыплом з квалiфiкацыяй "Журналiст" па спецыяльнасцi "Сродкi масавай iнфармацыi". Моўныя аспекты журналiсцкай творчасцi закрануў у сваiм выступленнi саветнiк мiнiстра адукацыi, прафесар Вiктар Iўчанкаў. У рамках семiнара ў сярэдняй школе № 3 прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. Намеснiк дырэктара Iнстытута журналiстыкi БДУ, дацэнт Вольга Самусевiч i намеснiк дэкана факультэта журналiстыкi па прафарыентацыйнай рабоце, дацэнт Наталля Зубчонак адказалi на пытаннi будучых абiтурыентаў. Пётр ДАРАШЧОНАК, загадчык кафедры гiсторыi журналiстыкi Iнстытута журналiстыкi БДУ, дацэнт
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна супрацоўнiкi Інстытута журналiстыкi БДУ правялi творчую сустрэчу ў Вiлейцы. Разам з рэдактарамi раённых газет Мiнскай вобласцi, кiраўнiцтвам а
|
|