Аб’яўлены конкурс журналісцкiх работ аб прымяненнi энергаэфектыўных тэхналогiй
Аб’яўлены конкурс журналісцкiх работ аб прымяненнi энергаэфектыўных тэхналогiй
Як паведамiў старшыня Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi Беларусi Валерый Карашкоў, конкурс праводзiцца для прыцягнення ўвагi перыядычных друкаваных выданняў i электронных СМІ да пытанняў прымянення энергаэфектыўных тэхналогiй у розных галiнах народнай гаспадаркi Беларусi, iнфармавання грамадскасцi аб вынiках укаранення iнавацыйных падыходаў у энергетыцы. На конкурс прымаюцца матэрыялы, апублiкаваныя ў перыяд з 1 студзеня 2008 года па 31 сакавiка 2009 года. Заяўкi на ўдзел прымаюцца да 15 красавiка 2009 года па адрасу: ДУ "Нацыянальны прэс-цэнтр Беларусi", 220030, Мiнск, вулiца Кастрычнiцкая, 5. Вынiкi конкурсу будуць падводзiцца ў маi наступнага года. Арганiзатарамi конкурсу выступаюць Нацыянальны прэс-цэнтр, Дзяржаўны камiтэт па стандартызацыi, будаўнiчы холдынг "Сармат" пры падтрымцы Мiнiстэрства энергетыкi Беларусi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў старшыня Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi Беларусi Валерый Карашкоў, конкурс праводзiцца для прыцягнення ўвагi перыядычных друкаван
|
|