21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зімовы Георгiй

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зімовы Георгiй

l У народзе 9 снежня называлi Зiмовым (Восеньскiм) Георгiем, цi Юр’евым днём. На працягу года святкуюць два Юрыi-Ягорыi: адзiн халодны, зiмовы — 9 снежня, другi галодны, вясновы — 6 мая. На Беларусi пра два Юр’i казалi так: "Ёсць на свеце два Юр’i i абодва дурнi: адзiн халодны, а другi галодны".

l У рускiх князёў, пачынаючы са святога роўнаапостальнага князя Уладзiмiра, iснаваў пачэсны звычай будаваць храмы ў гонар iх нябесных ахоўнiкаў — святых, iмёны якiх яны насiлi. Вялiкi князь Яраслаў Мудры (1019—1054), якi ў святым хрышчэннi насiў iмя Георгiй, прытрымлiваючыся гэтай традыцыi, паклаў пачатак будаўнiцтву храма i манастыра ў iмя святога вялiкапакутнiка Георгiя Перамаганосца. Георгiеўскi храм знаходзiўся перад брамай Святой Сафii Кiеўскай. На яго будаўнiцтва князь Яраслаў адпусцiў шмат сродкаў, а ў яго стварэннi брала ўдзел вялiкая колькасць будаўнiкоў. Асвяцiў узведзены храм свяцiцель Іларыён, мiтрапалiт Кiеўскi, 9 снежня 1054 года, пасля чаго было прызначана царкоўнае святкаванне гэтай падзеi.

l Да ХVI стагоддзя беззямельныя сяляне мелi права пераходзiць ад аднаго памешчыка да другога за тыдзень да Юр’ева дня i тыдзень пасля яго. Выдадзеныя ў 1497 i 1500 гг. новыя судзебнiкi пачалi абмяжоўваць адыход сялян ад сваiх гаспадароў. Толькi скончыўшы ўсе палявыя работы, селянiн мог пакiнуць гаспадара i перайсцi да iншага. Калi ж у ХVII ст. i гэту прывiлею скасаваў Барыс Гадуноў, узнiкла прымаўка: "Вось табе, бабуля, i Юр’еў дзень".

l Пасля Зiмовага Юр’я жывёлу больш не пускалi на пашу, "бо Юрэй ужо даў ваўкам свабоду аж да вясенняга Юр’я", i "адмыкае пашчы ваўкам", "што ў ваўка ў зубах, тое Ягорый даў".

l Лiчылася, што "з Ягорыя мядзведзь у бярлозе моцна засынае, а ваўкi шчэмяцца, цiснуцца да сялянскiх падворкаў".

l У Юр’еў дзень варажылi аб будучай зiме. Для гэтага хадзiлi слухаць ваду ў калодзежы: калi цiха — зiма будзе цёплая; пачуеш якiя гукi — чакай моцных маразоў i завiрухi.

l А яшчэ прыкмячалi так:

Ягорый з мостам, а Мiкола (19 снежня) — з цвiком (марозам).

Калi святы Юрай пакрые зямлю дастаткова тоўстым слоем снегу, потым святая Варвара (17 снежня) справiць адлiгу, а святы Мiкола (19 снежня) замарозiць, то зiма будзе не толькi спрыяльная для паездак праз балоты, але i для азiмiны.

Калi да Ягор’ева дня бывае шэрань, то сеў аўсоў у будучым годзе скончыцца да Ягор’ева дня (6 мая).

Юрый мосцiць, Варвара разварвае, а Мiкола гвоздзіць.

Калi перад восеньскiм Георгiем будзе шмат снегу, чакаюць, што да вясенняга Георгiя ўжо будзе трава.

Аксана Катовiч, Янка Крук.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
l У народзе 9 снежня называлi Зiмовым (Восеньскiм) Георгiем, цi Юр’евым днём. На працягу года святкуюць два Юрыi-Ягорыi: адзiн халодны, зiмовы — 9 сне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика