Чаму так доўга не вяртаюць банкаўскую картку?
Чаму так доўга не вяртаюць банкаўскую картку?
Яшчэ 21 лiстапада ў мiнчанiна Дзмiтрыя Дайнекi банкамат "праглынуў" яго картку. Хлопец адразу патэлефанаваў у "свой" банк, каб картку заблакавалi. Што i было аператыўна зроблена. А вось так жа аператыўна атрымаць яе назад у заяўнiка чамусьцi не атрымалася. Не мае карткi на руках ён i да гэтага часу. Магчыма, сiтуацыю некалькi ўскладняе тое, што картку выдаў адзiн банк, а банкамат, якi яе "праглынуў", належыць iншаму? Але ўсё роўна — цi не занадта вялiкi тэрмiн, асаблiва калi ўлiчыць, што усе падзеi адбываюцца на тэрыторыi аднаго горада? У "чужым" банку хлопцу адказваюць, што картку ўжо выслалi на адрас "роднага" банка, але ў "сваiм" толькi разводзяць рукамi, маўляў, нiчога не атрымлiвалi. А як чалавеку некалькi тыдняў жыць без грошай? Паводле слоў начальнiка галоўнага ўпраўлення плацежнай сiстэмы Нацыянальнага банка Івана Пiшчыка, якому мы адрасавалi пытаннi заяўнiка, нейкiх вызначаных нарматываў па вяртаннi банкаўскай карткi клiенту няма. "Трэба глядзець дамову памiж банкам i трымальнiкам карткi — што па гэтым пытаннi ў iм пазначана". Далей Iван Аляксеевiч пагадзiўся, што тэрмiн "невяртання" ў нашым выпадку сапраўды занадта працяглы. "Магчыма, справа ў так званым чалавечым фактары? Звычайна патрэбны дзень-два". Далей суразмоўца параiў заяўнiку або звярнуцца са скаргай да кiраўнiцтва "свайго" банка, або выкласцi яе на адрас Нацыянальнага банка. Зразумела, будзе праведзена праверка, у тым лiку i па высвятленнi прычын, чаму банкамат "праглынуў" картку, цi няма ў гэтым вiны самога карыстальнiка. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ 21 лiстапада ў мiнчанiна Дзмiтрыя Дайнекi банкамат "праглынуў" яго картку. Хлопец адразу патэлефанаваў у "свой" банк, каб кар
|
|