Куды глядзелі iнспектары?
Куды глядзелі iнспектары?
Работнiкi ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржiнспекцыi на возеры Беража Браслаўскага раёна праверылi рыбалоўную брыгаду дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Браслаўскiя азёры". І што? Было ўстаноўлена, што ўлоў у колькасцi 255 кiлаграмаў, здабыты брыгадай на возеры, не ўзважаны, гэта iнфармацыя не ўпiсана ў тоневы журнал. Здабытая рыба без афармлення таварна-транспартнай накладной у прысутнасцi iнспектараў прыродаахоўнай установы была вывезена на службовым аўтамабiлi за межы рыбалоўных угоддзяў. На месца выклiкалася мiлiцыя, цяпер праводзiцца разбор. Сяргей РАСОЛЬКА. Браканьеры-мiлiцыянеры... Фактамi браканьерства на вадаёмах, на жаль, нiкога не здзiвiш. Час ад часу пэўную цiкавасць могуць выклiкаць хiба толькi дзеючыя асобы. Вось i нядаўна работнiкамi Аршанскай мiжрайiнспекцыi на рацэ Мерэя Дубровенскага раёна былi затрыманы грамадзяне, што знаходзiлiся на беразе з забароненымi прыладамi рыбалоўства — сеткамi. Усяго было канфiскавана 9 сетак агульнай даўжынёй 150 метраў. А затрыманыя аказалiся грамадзянамi Расiйскай Федэрацыi: службоўцы УУС г. Смаленска, старшына мiлiцыi, мiлiцыянер-кiнолаг i капiтан мiлiцыi з аддзела кадравага ўпраўлення. На парушальнiкаў складзены адмiнiстрацыйныя пратаколы, якiя накiраваны для разгляду ў суд Дубровенскага раёна. Сяргей РАСОЛЬКА. На лiнii драцяной агароджы в/ч масава гiнула дзiкая жывёла За 2007 i 2008 гады, згодна з журналамi ўлiку адключэнняў электрызаванай драцяной агароджы двух аб’ектаў воiнскай часцi 25819, загiнула 57 дзiкiх жывёлiн, у тым лiку 12 дзiкоў, 20 казуль, 12 лiс, 8 зайцаў, яшчэ ў 5 выпадках вiд загiнулай жывёлы не быў указаны. Апошнi выпадак адбыўся зусiм нядаўна: егер прадпрыемства "Ваенпаляванне" паведамiў у Стаўбцоўскую мiжрайiнспекцыю пра масавую гiбель на працягу некалькiх сутак дзiкоў. На лiнii электрызаванай драцяной агароджы в/ч загiнулi 7 дзiкоў, у тым лiку дзве дарослыя асобiны i пяць парсючкоў. Супрацоўнiкамi мiжрайiнспекцыi сумесна з работнiкамi Стаўбцоўскага лясгаса i райiнспекцыi прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя ў прысутнасцi намеснiка начальнiка штаба в/ч 25819 са знешняга боку быў праведзены агляд стану драцяной агароджы ахоўных аб’ектаў. Устаноўлена, што стан знешняй агароджы з калючага дроту дазваляе жывёлам без праблем трапляць на лiнiю электрызаванай драцяной агароджы, дзе яны i гiнуць, што парушае iснуючыя патрабаваннi. Паводле iнфармацыi Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, камандаванне в/ч i кiраўнiцтва "Ваенпалявання" ведала пра такiя факты, аднак нiякiх канкрэтных мераў не прымала. Цяпер для выпраўлення сiтуацыi камандаванню в/ч рыхтуецца прадпiсанне. А на стаўбцоўскiм участку вышэйназванага прадпрыемства, паводле хадайнiцтва начальнiка Стаўбцоўскай мiжрайiнспекцыi, старшыня мясцовага райвыканкама прыняў рашэнне аб знiжэннi лiмiту здабычы дзiкiх капытных жывёл на гэты год (на 11 дзiкоў i 9 казуль). Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнiкi ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржiнспекцыi на возеры Беража Браслаўскага раёна праверылi рыбалоўную брыгаду дзяржаўнай прыродаахоўнай |
|