Гульцы БАТЭ прадаюць футболку
Гульцы БАТЭ прадаюць футболку
На продаж выстаўлена футболка паўабаронцы БАТЭ Сяргея Крыўца, аўтара першага ў гiсторыi гола беларускай каманды ў групавой стадыi Лiгi чэмпiёнаў. Свае аўтографы на ёй пакiнулi ўсе гульцы беларускай каманды. Грошы ад яе продажу пойдуць на аперацыю па перасадцы сэрца для Мiшы Ларына. Падобныя таргi — другая частка акцыi "Сэрца жыве", у межах якой вядомыя людзi выстаўляюць на продаж свае рэчы, каб дапамагчы сабраць 350 тысяч еўра, неабходных для лячэння Мiшы Ларына. На мiнулым тыднi свайго гаспадара знайшла акустычная гiтара лiдара "J:морс" Уладзiмiра Пугача. Яе набылi супрацоўнiкi мiнскай транспартна-экспедыцыйнай кампанii "СТА Лагiстык". Яны выйгралi iнтэрнэт-таргi, прапанаваўшы за iнструмент 339 долараў ЗША, але ў вынiку прыйшлi па гiтару з чэкам аб пералiчэннi 1960 долараў (больш за 1500 еўра). Наступным удзельнiкам акцыi стаў Сяргей Крывец, якi забiў гiстарычны для ўсяго беларускага футбола гол у вароты iтальянскага "Ювентуса". Пачатковы кошт футболкi — 200 долараў ЗША. Таргi працягнуцца да 15 снежня. Інфармацыя пра тое, як набыць майку, пра Мiшу Ларына i яго дабрачынных рахунках размешчана на сайце http://serca.tut.by, паведамляе Tut.by
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На продаж выстаўлена футболка паўабаронцы БАТЭ Сяргея Крыўца, аўтара першага ў гiсторыi гола беларускай каманды ў групавой стадыi Лiгi чэмпiёнаў. Свае
|
|