Хто на новенькага?
Хто на новенькага?
Некалi ў так званы аксамiтны сезон выдзелiлi мне пуцёўку на чарнаморскi курорт. Без прыгод даехаў да месца прызначэння, там, пры афармленнi папер, пазнаёмiўся з маладымi мужчынамi (адзiн — запарожскi металург, другi — варонежскi эканамiст). І рашылi мы з iмi пасялiцца разам, утраiх... Але ж пакой быў на чатыры ложкi. "Значыць некага падселяць", — падумалi мы. I, бачачы досыць сталых людзей навокал, узялiся прасiць адмiнiстратарку, каб хоць не каго старога... Мы, маўляў, маладыя, у нас свае iнтарэсы, захапленнi..." Жанчына паабяцала; мы накiровалiся ў нумар. Толькi выбралi сабе ложкi, толькi кiнулi рэчы, — чуем стукае хтось, бачым — адчыняе дзверы малады хлапец. Просiць: — Калi ласка, прымiце мяне да сябе. — А ў чым праблема? — здзiўляемся мы. — Дык адмiнiстратарка адмаўляе. Я папарасiў, каб пасялiла з кiм маладзейшым, яна кажа, што гэткiя ёсць, ды дзядоў у кампанiю браць не хочуць. — А ты тут пры чым? — не зразумелi мае суседзi. — Дык прозвiшча ў мяне такое — Дзядоў. Мы ў рогат... Пасля якога, зразумела ж, згадзiлiся ўзяць хлапца ў пакой. Аб чым потым нi разу не пашкадавалi. Бо чалавек з пенсiянерскiм прозвiшчам аказаўся выдатным чалавекам i сапраўднай душой кампанii. Рыгор Нафтолiн, г. Гомель г. Гомель Ведаю па сабеНе вам казаць, бывае — выпадкова ляпне хтось слоўка цi два i яны потым доўга жывуць... Ну як вось гэтыя. За савецкiм часам слава пра наш калгас грымела па ўсёй краiне i нават далей, дэлегацыi ледзь не штодня прыязджалi — глядзелi новыя фермы, новую канюшню, слухалi расказы пра вопыт... Быў ён — без сумненняў, але ж i без хлуснi мы не можам: прыехаў нехта, — расказваем, як выгадна, як добра, што ўкаранiлi штучнае асемяненне! А як госцi паехалi, то каровак — i з калгаснага статка, i з падворкаў пускаем да бычка. Стаялi яны ў новай прыгожай канюшнi... I значыць неяк нашы вяскоўцы Васiль з Маняю прыводзяць да яе рагульку. Справа далей — вядомая i лiшнiх вачэй не любiць: жонка рашыла па канюшнi прайсцiся, паглядзець, што там ды як, час прабавiць. Колькi там яго прайшло, — выходзiць, добрым часам якраз: чуе — конюх гаворыць, што ўсё, маўляў, забiрайце сваю "барышню". Мужык давай кароўку ад плоту адвязваць. — А бычок пайшоў? — удакладняе жонка. — Пайшоў, — адказвае гаспадар. — Два разы. — Прывязвай назад! — загадвае Маня. — Два — па сабе ведаю, мала будзе!.. Гэтыя словы ў нас доўга жылi. Ды i цяпер вяскоўцы iх помняць — па сабе ведаю. В.I. Шусцер, в. Вясея, Слуцкi раён. в. Вясея, Слуцкi раён. Дзядзькава навукаКемлiвы ў нас народ! А ўжо, што не дурны... Пра дзядзьку аднаго раскажу. Той некалi з базару пехам iшоў i дужа ж стамiўся. Дай, думае, зайду да знаёмых, хоць пасяджу крыху. А там, мо, i падсiлкавацца нечым дадуць? Пашчасцiла — гаспадыня дома была. Сустрэла без асаблiвай радасцi, але ж у хату ўпусцiла, за стол пасадзiла, нешта нават з кухнi нясе. Ставiць госцю пад нос, нагiнаецца, падымае з падлогi лыжку i... у мiску яму. Падарожнiк з той пасудзiны есцi не стаў. Хлебам падсiлкаваўся, вады кубак выпiў. Потым падняўся, падзякаваў, дастаў з мiскi лыжку i... палажыў яе пад стол, туды, дзе была. — Што гэта вы робiце? — спытала гаспадыня. — Дык, кумачка, ведаю — у кожнай хаце свае парадкi. Вось я лыжку i палажыў туды, дзе была. ...Не ведаю, як вы, а я проста ўпэўнены, што пасля гэтага ёй iншае месца ў хаце знайшлося. К.С. Карнялюк, г. Вiцебск г. Вiцебск Урок...Ну нарэшце холадна стала. А то ўжо так пякло, так пякло — хоць ты з хаты не выходзь. Добра маладым у гэтых мiнi-шорцiках-спаднiчках. А чалавеку сталаму як?.. Шчасце яшчэ, што хоць вечарам можна было расслабiцца, дома ў споднiм пахадзiць. Рызыкаваў... Болей, мусiць, не буду, бо знаёмы расказваў, што з гэтага атрымацца можа. Значыць, сеў ён неяк. У трусах. А жонка, як муха, "лётае" вакол i гудзiць: "Я люстру за 200 тысяч купiла, сама дамоў валакла... Другi месяц на шафе ляжыць, табе, акаяннаму, часу няма. Мне што электрыка наймаць, каб павесiў..." Воўк, як вядома, сабак не баiцца, але ж звягi не любiць. Надаела мужыку слухаць жончыны "песнi". Прынёс ён з кухнi стол, паставiў на яго табурэтку — люстру на кручок прычапiў. Засталося правады злучыць. — Iзаленту падай, — жонцы загадаў. Тая галаву задрала, працягнула i, як на тое лiха, згледзела, што з сямейнiкаў нешта вытыркаецца. Пажартаваць рашыла i пстрычкаю р-раз. Балюча... А галоўнае думаў мужык, што токам, спалохаўся i аб падлогу як бразнецца... Чым гiсторыя скончылася? Тым, што мужык зламаў руку i табурэтку, пабiў бок i люстру за 200 тысяч рублёў. Але ж высновы зрабiў — усiм цяпер кажа, каб нiколi не хадзiлi ў "неглежэ". Нават па хаце. Вiктар Федарака, г. Скiдаль г. Скiдаль На гарачым?У пяцiдзясятыя гады, калi ў калгасах , лiчы, не плацiлi (а мо, i раней — калi днём немцы прыходзiлi, а ноччу партызаны?), кiнулiся людзi гнаць самагонку... Улады, як вядома, скрозь пальцы на гэта не глядзелi, мiлiцыя ў шапку не спала... Нашаму ўчастковаму неяк удача ўсмiхнулася: нарэшце, на гарачым (з брагай!) злавiў ён злоснага самагоншчыка. Рады быў — не перадаць! Для большай перакананасцi рашыў злачынцу разам з доказам вiны у райаддзел даставiць. Загадаў запрэгчы каня, пагрузiць бочку. Селi, паехалi. А да райцэнтра вёрстаў 20, вiдаць — праз палi, праз лясы, праз вёскi. I людзi ж там, вядома, цiкаўныя — вiтаюцца з абаiмi, пытаюць, i куды яны едуць, i што вязуць? Мiлiцыянер стаў выхаваўчую работу заадно праводзiць — усiм расказваць, чым справы такiя канчаюцца, усiм паказваць, што будзе i вам тое ж самае: рана цi позна мiлiцыя ўсё роўна зловiць. — Малайцы вы, от малайцы! — пахвалiў мiлiцыянераў адзiн з вяскоўцаў. — Дзень i ноч, ведаю, працуеце — адпачыць няма калi, скарынку хлеба ў рот укiнуць... I праз паўзу: — То, можа, зойдзеце ў хату, можа перакусiце чым Бог паслаў? Ехаць было яшчэ досыць далёка, каня не пагонiш, — згадзiўся ўчастковы, пайшоў. Гаспадыня там у мiг вока нешта на стол паставiла, гаспадар, штось сыну шапнуў i "казёнкi" пляшку выцягнуў. Выпiлi — пакрысе, зразумела ж, пасядзелi, паехаў участковы далей, злачынцу павёз... У райаддзеле, прыехаўшы, адразу ж падаўся да начальнiка, далажыў, як i належыць, каго злавiў, з чым прывёз. Начальнiк (раз такая сур’ёзная справа) з кабiнета выйшаў, падышоў да воза, зазiрнуў у бочку. Таму, што ўбачыў, — тлумачэння спярша не было: з бочкi на ўвесь двор запахла... квашанай капустай... Ужо потым, атрымаўшы добры наганяй, участковы зразумеў, што бочку, вiдаць, падмянiлi, пакуль ён перакусваць хадзiў. Але доказаў таму ў яго не было. У.К. Лабко, в. Дзераўная, Слонiмскi раён Прыгоды немца ў БеларусiУ армянскага радыё некалi спыталi, як адрознiць нашага чалавека ад немца, калi яны выходзяць з прыбiральнi? Яно ж (ну тое радыё) i адказала, што наш чалавек, выходзячы, будзе прарэх зашпiльваць... Доля праўды ў гэтым назiраннi, мусiць, ёсць. Але ж я аднойчы на свае вочы бачыў, як тым самым... немец грашыў. Справа, значыць, была так. У сярэдзiне пяцiдзясятых гадоў мiнулага стагоддзя нас, дваiх навучэнцаў Навапольскага сельгастэхнiкума, накiравалi на практыку ў Вiлейскую МТС — машына-трактарную станцыю. Гучала гэта, згадзiцеся, гучна, але ж тэхнiкi там было з гулькiн нос: збажыну касiлi косамi, а найбольш — жанчыны жалi сярпамi, вязалi ў снапы, якiя потым звозiлi ў такi i малацiлi. Для гэтага на МТС падчас нашай практыкi нямецкiя малацiлкi прывезлi. А следам — нямецкiя iнжынеры прыехалi, каб дапамагчы iх асвоiць: паказвалi ўсё нашым механiзатарам, тлумачылi праз перакладчыкаў... Жылi — на кватэрах, харчавалiся ў эмтээсаўскай сталоўцы. Там жа (справа жыццёвая) хадзiлi ў прыбiральню — з дошчак скалочаны, на дзве кабiнкi разбiты. Лiтар "М" i "Ж" на дзвярах нiхто не пiсаў. Напэўна, з мэтай эканомii — каб менш прастояў было. Дык вось. Неяк пасля абеду накiравалiся мы з сябрам да гэтай будынiнкi. Ён наперадзе iдзе, я — ззаду, пра нешта гаворым. Ён адчыняе дзверы, заходзiць. Я "свае" тузануў — знутры зачынена. Адышоўся далей — чакаю. А сябар жа гэтага не бачыць — ён далей гамонiць. Чую, пытае штось — цiха, потым гучней, гучней... Чаго маўчыш, маўляў?! I з мацюкамi... I кулаком у перагародку як садане!.. У той жа момант — насцеж дзверы суседняй кабiнкi... I немец адтуль — можна сказаць, без штаноў, куляй, белы, ну як палатно... Не ведаю, што ён думаў тады? Але ж прыгоду гэту, вiдаць, запомнiў? Як помню я, хоць столькi часу прайшло. Дзянiс Альбiнавiч Барэйка, в. Юркаўшчына, Докшыцкi раён. Рубрыку вядзе Валянцiна Доўнар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалi ў так званы аксамiтны сезон выдзелiлi мне пуцёўку на чарнаморскi курорт. Без прыгод даехаў да месца прызначэння, там, пры афармленнi папер, паз |
|