21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ракавая спрэчка

26.08.2009 10:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ракавая спрэчка

Спрэчка, што ўзнiкла памiж роднымi братамi ў вёсцы Мiнканцы Воранаўскага раёна, для абодвух яе ўдзельнiкаў стала фатальнай.

Здарэнне адбылося ў ноч на чацвер: 52-гадовы вясковец у сябе дома пасля застолля, паспрачаўшыся з 48-гадовым братам, накiнуўся на апошняга з кулакамi. Пацярпелы, якому добра дасталося, сканаў на месцы здарэння. Калi ж старэйшы брат зразумеў, што нарабiў, наклаў на сябе рукi — павесiўся. Абодва браты працавалi ў сельгасвытворчым кааператыве.

Ігар ГРЫШЫН.

Вярбоўшчык пад следствам

У дачыненнi да 34-гадовага жыхара Слуцка папярэднiм расследаваннем мясцовага РАУС узбуджана крымiнальная справа: гэты непрацуючы мужчына падазраецца ў гандлi жывым таварам.

У прыватнасцi, як мяркуецца, ён мае дачыненне да вярбоўкi i вывазу ў Польшчу для сэксуальнай эксплуатацыi дзвюх сваiх зямлячак. У чэрвенi 2003 года падазронаму ўдалося схiлiць дзвюх 19-гадовых беларусак, якiя нiдзе не працавалi, да замежнага ваяжу.

Дзмiтрый СТАНКОВIЧ.

Юны хулiган з пiсталетам

Ленiнскi РАУС горада Магiлёва распачаў крымiнальную справу ў дачыненнi да 16-гадовага навучэнца прафесiйна-тэхнiчнага лiцэя. Ён абвiнавачваецца ў хулiганстве.

Увечары на бульвары Ленiна ў цэнтры Магiлёва хлопец двойчы стрэлiў з пнеўматычнага пiсталета ў навучэнца iншага лiцэя. Прычым малодшы страляў у старэйшага, 18-гадовага. Малады чалавек, паведамiлi ў прэс-цэнтры УУС Магiлёўскага аблвыканкама, атрымаў цялесныя пашкоджаннi.

Алена Казлова.

Суд улiчыў усё

Толькi судом Калiнкавiцкага раёна i толькi за апошнi час вынесены шэраг прысудаў браканьерам за здабычу рыбы забароненымi прыладамi рыбалоўства.

У прыватнасцi, аднаму з парушальнiкаў было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам на адзiн год i шэсць месяцаў з выпрабавальным тэрмiнам на адзiн год. Адначасова яму трэба пакрыць нанесены ўрон у памеры больш за 4,2 мiльёна рублёў. Яшчэ тры браканьеры пазбаўленыя волi тэрмiнам на два гады кожны з выпрабавальным тэрмiнам на адзiн год i пакрыццём у салiдарным парадку нанесенага ўрону ў памеры амаль на 4 мiльёны рублёў. Iншыя двое грамадзян атрымалi такое ж пакаранне, а на пакрыццё ўрону iм давядзецца выкласцi разам больш за 1,8 мiльёна рублёў. Па два гады ўмоўна кожнаму атрымала за браканьерскiя справы яшчэ адна тройца "бывалых". А на пакрыццё ўрону iм разам патрэбна будзе ўзяць з сямейнага бюджэту больш за 5,7 мiльёна рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спрэчка, што ўзнiкла памiж роднымi братамi ў вёсцы Мiнканцы Воранаўскага раёна, для абодвух яе ўдзельнiкаў стала фатальнай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика