Аўто ў крэдыт па кiшэнi не ўсiм
Аўто ў крэдыт па кiшэнi не ўсiм
Сусветны фiнансавы крызiс — крызiсам, а мяркуючы па колькасцi аўтамабiляў на вулiцах беларускiх гарадоў i чэргах на рэгiстрацыю ў ДАІ, у Сiнявокай па iнэрцыi працягваецца спажывецкi бум. Не выключна, што нашы суайчыннiкi ў набыццi аўто бачаць магчымасць захаваць назапашаныя з такой цяжкасцю грошы ад усемагчымых iнфляцый i дэвальвацый. З рублём мы гэта ўжо праходзiлi, еўра, якi лiтаральна за некалькi месяцаў абвалiўся ледзь не на 20 працэнтаў, таксама не апраўдаў спадзяванняў, а "зялёны" хоць зараз i набiрае ў вазе, цалкам можа зрабiць даволi непрыемны сюрпрыз ужо ў сярэдзiне наступнага года. Праўда, застаюцца яшчэ больш стабiльныя ўкладаннi ў нерухомасць, але ж за 5-10 тысяч "умоўных", акрамя гаража, сёння ўжо нiчога i не купiш. А вось аўтамабiль... Дарэчы, спецыялiсты адзначаюць, што беларусы сталi больш набываць новых аўто. Ды i даражэйшага, а значыць больш свежага i надзейнага "сэканда" на дарогах становiцца ўсё болей. Вось такi "наш адказ" сусветнай стагнацыi. Лепшы аўто — новы аўто, сцвярджаў старына Генры Форд i меў рацыю. Не можаце сабе дазволiць аўто вашай мары? Не бяда — адчуўшы патэнцыйнага пакупнiка i магчымасць пагрэць на вас рукi, на дапамогу прыйдуць банкi. Аўтакрэдытаванне сёння з’ява даволi распаўсюджаная. На жаль, пра 9-12 працэнтаў гадавых у валюце, якiя яшчэ некалькi месяцаў таму прапаноўвалi афiцыйныя дылеры сусветнавядомых брэндаў (акрамя некаторых акцый Аўт.) давядзецца забыцца. Ды i далёка не ўсе фiнансавыя ўстановы зараз гатовыя па-ранейшаму аказаць такую паслугу. Спiсы партнёраў аўтадылераў значна скарацiлiся, i насупраць канкрэтнай назвы банка часта значыцца "часова не выдае". Сiтуацыя пастаянна мяняецца. Дык на якую суму крэдыту i працэнтную стаўку па iм можна разлiчваць сёння? Тут кожны банк вырашае сам у кожным канкрэтным выпадку. Агульная прыкладная схема, якой вы самастойна зможаце скарыстацца да паходу ў банк, усё ж iснуе. Максiмальны крэдыт, на якi вы зможаце прэтэндаваць, разлiчваецца наступным чынам. Сумуецца сукупны прыбытак сям’i (возьмем пару, у якой абодва маюць працу): напрыклад, 400 у.а. памножым на два (дзве зарплаты) i памножым на 12 месяцаў. Атрымлiваецца 9600 у.а. Ад гэтай сумы трэба адняць пражытковы мiнiмум на кожнага члена сям’i (возьмем трох чалавек): прыкладна 100 у.а. на кожнага чалавека множым на тры i на 12 (месяцаў). Атрыманую суму аднiмаем ад гадавога прыбытку: 9600-3600=6000. Цяпер 6000 у.а. множым на колькасць крэдытных гадоў (звычайна да пяцi). Вось тэарэтычны максiмум. На практыцы ж пражыць на 100 у.а. месяц вам наўрад цi ўдасца. Гэта разумеюць i банкi. Таму i сумы крэдыту выдаюць значна больш сцiплыя. Напрыклад, скарыстаўшыся крэдытным калькулятарам ААТ "Беларусбанк" пры ўмове чыстага прыбытку за месяц у памеры аднаго мiльёна рублёў я атрымаў максiмальную суму крэдыту ў 13 532 110 рублёў. Цяпер да працэнтных ставак па крэдытах. У тым жа "Беларусбанку" на набыццё аўто "ва ўзросце" да 10 гадоў яна складае 24 працэнты (у беларускiх рублях). Балюча, але значна танней знайсцi наўрад цi ўдасца. Прапаноўваюць банкi i валютныя крэдыты — ад 16 да 19 працэнтаў гадавых. Працэнтная стаўка ў межах 1-2 працэнтаў залежыць ад таго, падаяце вы даведку аб даходах цi не. Для некаторых банкаў такая даведка з’яўляецца абавязковай. У некаторых выпадках працэнтная стаўка залежыць i ад таго, якi працэнт ад кошту аўтамабiля вы гатовы ўнесцi самастойна. Патрабаваннi банкаў звычайна складаюць ад 10 да 30 працэнтаў кошту аўто. Не варта забывацца i на тое, што хоць працэнтная стаўка па крэдыту i з’яўляецца вельмi важным паказчыкам, на канчатковую суму выплат iстотна ўплывае не толькi яна. У дагаворы варта звярнуць увагу на такi пункт, як разлiкова-касавыя плацяжы. Як правiла, салiдныя банкi не стануць нахабна падманваць клiентаў, але лепш быць пiльным. Адсюль i наступны пастулат: не варта звязвацца з сумнеўнымi канторамi, няхай сабе яны i абяцаюць меншую працэнтную стаўку — сабе даражэй выйдзе. Яшчэ адзiн артыкул выдаткаў — страхаванне. Калi банк пазычае вам грошы, ён хоча быць перакананым у тым, што яны вярнуцца. Залогам як правiла выступае сам аўтамабiль, якi набываюць. Таму лагiчна, што вас абавяжуць застрахаваць яго па поўнай. АўтаКаска сёння складае прыкладна 5 працэнтаў ад кошту самога аўто ў год. Даволi адчувальна. Колькi плацiць штомесяц?
У выпадку, калi мы возьмем тыя ж 13 532 110 рублёў на пяць гадоў у "Беларусбанку", то штомесяц давядзецца плацiць прыкладна па 500 000: 229 360 асноўнага доўгу i 270 640 рублёў па працэнтах. Калi цiкавасць не знiкла, пераходзiм да наступнага кроку. Хто можа прэтэндаваць на крэдыт?
Як правiла, крэдытаатрымальнiкамi, як i паручыцелямi, могуць выступаць дзеяздольныя фiзiчныя асобы — грамадзяне РБ цi асобы, якiя маюць вiд на жыхарства ў РБ, якiя адпавядаюць наступным патрабаванням: q пражыванне i наяўнасць рэгiстрацыi (прапiскi) у РБ; q узрост ад 20 да 60 гдоў; q ажыццяўленне працоўнай дзейнасцi i атрыманне прыбыткаў на тэрыторыi РБ; q працоўны стаж не меншы за год. З дакументаў, неабходных для разгляду заяўкi на атрыманне крэдыту, спатрэбяцца заява-анкета атрымальнiка крэдыту (паручыцеля), копii пашпартоў, копii iншага дакумента, якi пацвярджае асобу атрымальнiка крэдыту (вадзiцельскае пасведчанне), а для асоб прызыўнога ўзросту — ваенны бiлет, пры неабходнасцi даведка аб даходах за 3- 6 месяцаў з месца працы, дагавор куплi-продажу (у розных банках патрабаваннi могуць адрознiвацца — Аўт.). Чакаць адказу ад банка давядзецца мiнiмум 3-5 дзён. Ад сябе адзначым, што нават адпаведнасць усiм прыведзеным вышэй патрабаванням не гарантуе вам атрымання такога чаканага крэдыту. Сяргей АЛЯКСАНДРАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сусветны фiнансавы крызiс — крызiсам, а мяркуючы па колькасцi аўтамабiляў на вулiцах беларускiх гарадоў i чэргах на рэгiстрацыю ў ДАІ, у Сiнявокай па |
|