Каб ведалi мову нашы нашчадкi
Каб ведалi мову нашы нашчадкi
..Рэпартаж з колаў
Можа, байка, а мо i насамрэч было: нехта з вялiкiх бязбожнiкаў на дзверы свайго дома падкову прыбiў. "Навошта? — спыталi ў яго людзi. — Ты ж нiколi нi ў што не верыў?". "Гэта так... Але ж кажуць — з падковаю шчасцiць усiм. Нават тым, хто не верыць". У салоне нашай машыны падковы няма, а вось чароўная "кнiжачка" з маленькiм "намоленым" абразком на першай старонцы i кароткай малiтвай на трох апошнiх — ёсць. Падарыла яе адна падпiсчыца з Брэста. Каб шчасцiла нам. Асаблiва ў дарозе. Хочаце верце, хочаце не, — шчасцiць: найперш, зразумела ж, з людзьмi! А ўжо потым — з надвор’ем, з дарогай. Не тое, што некалi.
Можа, байка, а мо i насамрэч было: нехта з вялiкiх бязбожнiкаў на дзверы свайго дома падкову прыбiў. "Навошта? — спыталi ў яго людзi. — Ты ж нiколi нi ў што не верыў?". "Гэта так... Але ж кажуць — з падковаю шчасцiць усiм. Нават тым, хто не верыць". У салоне нашай машыны падковы няма, а вось чароўная "кнiжачка" з маленькiм "намоленым" абразком на першай старонцы i кароткай малiтвай на трох апошнiх — ёсць. Падарыла яе адна падпiсчыца з Брэста. Каб шчасцiла нам. Асаблiва ў дарозе. Хочаце верце, хочаце не, — шчасцiць: найперш, зразумела ж, з людзьмi! А ўжо потым — з надвор’ем, з дарогай. Не тое, што некалi.
Можа, байка, а мо i насамрэч было: нехта з вялiкiх бязбожнiкаў на дзверы свайго дома падкову прыбiў. "Навошта? — спыталi ў яго людзi. — Ты ж нiколi нi ў што не верыў?". "Гэта так... Але ж кажуць — з падковаю шчасцiць усiм. Нават тым, хто не верыць". У салоне нашай машыны падковы няма, а вось чароўная "кнiжачка" з маленькiм "намоленым" абразком на першай старонцы i кароткай малiтвай на трох апошнiх — ёсць. Падарыла яе адна падпiсчыца з Брэста. Каб шчасцiла нам. Асаблiва ў дарозе. Хочаце верце, хочаце не, — шчасцiць: найперш, зразумела ж, з людзьмi! А ўжо потым — з надвор’ем, з дарогай. Не тое, што некалi. Можа, байка, а мо i насамрэч было: нехта з вялiкiх бязбожнiкаў на дзверы свайго дома падкову прыбiў. "Навошта? — спыталi ў яго людзi. — Ты ж нiколi нi ў што не верыў?". "Гэта так... Але ж кажуць — з падковаю шчасцiць усiм. Нават тым, хто не верыць". У салоне нашай машыны падковы няма, а вось чароўная "кнiжачка" з маленькiм "намоленым" абразком на першай старонцы i кароткай малiтвай на трох апошнiх — ёсць. Падарыла яе адна падпiсчыца з Брэста. Каб шчасцiла нам. Асаблiва ў дарозе. Хочаце верце, хочаце не, — шчасцiць: найперш, зразумела ж, з людзьмi! А ўжо потым — з надвор’ем, з дарогай. Не тое, што некалi. Можа, байка, а мо i насамрэч было: нехта з вялiкiх бязбожнiкаў на дзверы свайго дома падкову прыбiў. "Навошта? — спыталi ў яго людзi. — Ты ж нiколi нi ў што не верыў?". "Гэта так... Але ж кажуць — з падковаю шчасцiць усiм. Нават тым, хто не верыць". У салоне нашай машыны падковы няма, а вось чароўная "кнiжачка" з маленькiм "намоленым" абразком на першай старонцы i кароткай малiтвай на трох апошнiх — ёсць. Падарыла яе адна падпiсчыца з Брэста. Каб шчасцiла нам. Асаблiва ў дарозе. Хочаце верце, хочаце не, — шчасцiць: найперш, зразумела ж, з людзьмi! А ўжо потым — з надвор’ем, з дарогай. Не тое, што некалi. .Па дарозе ў Мар’iну Горку сам бог загадаў успомнiць свой першы прыезд i самiм з сябе пасмяяцца. Лагiчна ж мы думалi: раз выканкам Пухавiцкi, значыць i размяшчацца ён павiнен дзе?.. Ну само сабой... Заехалi ў вялiкую i досыць прыгожую вёску Пухавiчы, сталi ў людзей пытаць, дзе цэнтр, дзе райвыканкам? Паказалi — дарогу... у Мар’iну Горку. У вынiку на тую першую сустрэчу мы спазнiлiся, але ж, здаецца, усiх людзей, што нас тады дачакалiся (ды летам, на плошчы!) запомнiлi назаўсёды. Цёплая была сустрэча! І прыемна, што помнiм яе не толькi мы, але i чытачы- падпiсчыкi, паштавiкi. Прынамсi, адрэкамендавацца намеснiку начальнiка Пухавiцкага РВПС Аляксею Мiкалаевiчу не давялося — прызнаў адразу, паведамiў, што за апошнi час падпiсчыкаў, на жаль, у нас трохi паменела. Па многiх прычынах. Але ж газета па-ранейшаму iдзе на ўсе прадпрыемствы, ва ўсе школы i бiблiятэкi, сельскiя Саветы, не адмаўляецца ад яе мясцовая iнтэлегенцыя, вяскоўцы, а найбольш нашых пастаянных чытачоў у аддзяленннях сувязi Вецялевiчы, якiм кiруе Таццяна Мiкалаеўна Каспяровiч, i Пухавiчы. У тыя самыя Пухавiчы, хоць i выпадкова, але мы ўжо раз заязджалi. Да таго ж даведалiся, што начальнiк пошты Iрына Аляксандраўна Задора — сама наша актыўная падпiсчыца i прапагандыстка. Грэх было не заехаць яшчэ раз, не пазнаёмiцца асабiста, не парадавацца таму, што ў памяшканнi ў самы блiжэйшы час скончыцца, так бы мовiць, перабудова — з’явяцца ўсе па-сапраўднаму камфортныя ўмовы для працы. Другой (ды яшчэ i якой!) прыемнай нечаканасцю на гэтай пошце было тое, што мы заспелi на месцы ўсiх паштальёнаў, увесь калектыў, у якiм кожны (!) выпiсвае "Звязду". Чаму менавiта яе? Людзi адказвалi наперабой: таму, што там найлепшыя парады i крыжаванкi, таму, што пiша пра людзей i для людзей, таму, што з яе публiкацый склалiся цэлыя кнiжачкi, якiя навучаць дзяцей (а потым i ўнукаў) як правiльна, па-нашаму ладзiць вяселлi i хрэсьбiны, таму што яна — "зямная" i родная... Як вядома, прыемныя словы слухаў бы i слухаў, але... Час у камандзiроўках мае ўласцiвасць iсцi хутчэй. Так што, як нi хацелася, не паспявалi зазiрнуць у аграгарадок, дзе якраз у гэтыя днi адкрывалася новая пошта: нас чакалi ўжо ў "дарагiм Дараганаве". Па дарозе супрацоўнiца iдэалагiчнага аддзела Асiповiцкага райвыканкама расказала пра гiсторыю гэтага мястэчка, пра знакамiты краязнаўчы музей, пра школу, дзiцячы санаторый... Многае з гэтага аповеду было знаёмым — у тым лiку i па артыкулах у нашай газеце. Знаёмым (хоць i завочна) быў i падпiсчык, якi па вынiках мiнулага розыгрышу выйграў тэлевiзар: у першых словах свайго выступлення (настаўнiкi — народ грунтоўны) Сямён Дзмiтрыевiч Бародзiч так i сказаў, што адна з найлюбiмейшых рубрык — "Алё, народ на провадзе!", заўсёды чытае, двойчы нават пiсаў, i "Звязда" друкавала... Нагадаў, пра што, — мы адразу ж i ўзгадалi.Потым пачулi, што ў iх доме ў асобныя папкi складаецца "Радзiннае" Янкi Крука i Аксаны Катовiч, "Простыя рэчы" Алеся Касценя. Прылюдна i, як кажуць, рознымi словамi хвалiў Сямён Дзмiтрыевiч нашу "Жырандолю", "Мясцовае самакiраванне" (папярэдне пажадаўшы яму трохi болей зубатасцi), "Прамыя лiнii", падчас якiх можна пачуць адказы на ўсе пытаннi, конкурс апавяданняў, "Хатнюю энцыклапедыю"... Перапыняць гэты аповед мы не сталi, бо ўсе месцы, хай у невялiчкай, але ж актавай зале сельскага Савета, былi занятыя, расказваць пра газету трэба было. І ў чытача гэта атрымлiвалася нiчым не горш, а мо нават лепш за нашае. Але ж не падумайце, што ён толькi хвалiў газету, якую выпiсвае дзесяцiгоддзямi, — гучала i крытыка. Будуюцца, маўляў, аграгарадкi — паўсюль i шмат. А вось што стаiць за лiчбамi, як жывецца ў тых новых вёсках — таямнiца, можна сказаць: не было ў газеце пра гэта больш-менш грунтоўных артыкулаў. Не напiсала яна i пра юбiлейны дзясяты з’езд Таварыства беларускай мовы, хоць зрабiць гэта "Звяздзе" i сам Бог загадаў, не знайшла пакуль спецыялiста, якi б расказаў пра кампенсацыю ўкладаў... Усхвалявана гучалi словы i наступнай нашай падпiсчыцы дырэктаркi краязнаўчага музея Жаны Сямёнаўны Караленi: "У нашай хаце шмат газет — што самi выпiсваем, што дзецi з Мiнска прывозяць... Але "Звязда" чытаецца першай. У яе свой твар, свая непаўторная зразумелая мова. Упэўнена, хто падпiшацца на яе хоць на месяц, потым ужо не кiне, бо ўсе мы ў глыбiнi душы беларусы, па-беларуску думаем. Але ж справа, на думку Жаны Сямёнаўны, не толькi ў мове — асобнымi брашурамi (кнiжкi, мо, i цяжкавата будуць раскупляцца) трэба выдаваць "Простую мову", "Фотаслова", "Нацыянальныя гербы Беларусi", "Нацыянальныя строi"... Гэта iнфармацыя не павiнна "рассыпацца". Сабраная ж разам, яна... — Мне на юбiлей падарылi кнiгу Янкi Крука "Кола дзён", — зазначыў галоўны аграном Анатоль Фёдаравiч Цiмашэнка. — Яна па руках цяпер ходзiць — усiм патрэбна! Як i многае, што друкавалася... Я газету гадоў з 30 выпiсваю — нi разу не здрадзiў i не збiраюся, а вось просьбу адну маю: як кiраўнiку народнага ансамбля "Вяселле" мне падабаецца анталогiя беларускай песнi. Але ж хочацца каб друкавалася не столькi тое, што можна знайсцi недзе ў кнiжках, але i тое, што спяваецца ў розных рэгiёнах краiны. Мы падхапiлi б, новыя песнi спявалi б тут. Людзям было б цiкава. Выязджаючы з Мiнска, мы, на жаль, нiчога не ведалi пра гэты калектыў (узрост удзельнiкаў ад 45 да 76 гадоў!), а паслухаць ды i сфатаграфаваць, хацелася б. Памарылi, што прыедзем сюды яшчэ раз, тым больш, што людзей творчых тут больш чым дастаткова: — Я доўга працаваў у бiблiятэках, архiвах, музеях, — зазначыў яшчэ адзiн выступоўца Уладзiмiр Уладзiмiравiч Елiн. — Выдаў кнiгу "Асiповiцкая дыстанцыя пуцi". Што цiкава, падчас працы над ёй траплялася шмат матэрыялаў па-беларуску — на гэтай мове вялася дакументацыя. Цяпер — не. Сорамна: ва ўсiх краiнах трымаюцца мовы карэннага насельнiцтва, на ёй працуе тэлебачанне, выдаюцца друкаваныя СМI. У нас жа... Мы паўсюль чуем другую дзяржаўную i таму не ведаем першай. А калi паслухаць, яна ж у нас (гэта я як музыкант кажу сказаць) i меладычная, i багатая, i пяшчотная, а галоўнае — наша. Я проста заслухоўваюся, калi нехта на ёй гаворыць. Адсюль i пажаданне газеце — не проста карыстацца ёю, друкавацца на беларускай, але i змагацца за тое, каб мова засталася, каб не загiнула, каб ведалi яе нашы дзецi i ўнукi. Прыемна, што блiзкiя да гэтых былi думкi i ў тых, хто нарадзiўся за межамi нашай краiны. — Мы з мужам расiяне, — усхвалявана гаварыла ўдава нашага былога пастаяннага падпiсчыка Ганна Карпаўна Шуляцьва, — прыехалi сюды больш за 50 гадоў таму. Першае, што ўразiла — дабрыня i гасцiннасць людзей, напеўнасць iх мовы. Уразiла гэта настолькi, што мы больш нiкуды не паехалi, засталiся тут. Муж начамi не спаў: усе прадметы выкладалiся тады па-беларуску. I ён вучыў мову, каб выкладаць тут фiзiку. Пры гэтым я нi разу не пачула ад яго нiякiх нараканняў, што, маўляў, цяжка, нецiкава i навошта... Ён рабiў гэта з радасцю. Мне па-беларуску чытаць было цяжка. А вось вершы вучылi ў школе дзецi, i я разам з iмi. Цяпер унукам расказваю: "Мы са Слаўкам сталяры, робiм лаўку ў двары...". Я вельмi ўдзячная ўсёй Беларусi, усiм дараганаўцам, якiя нiколi не лiчылi нас чужымi. Карацей, шмат было выступленняў — цiкавых, разумных. Грэх было перапыняць. Грэх было ў гэтай зале, для гэтых людзей не расказаць што-кольвечы з любiмай рубрыкi "Алё, народ на провадзе", грэх было... не заспяваць. Факт, што перад ад’ездам ад адной з удзельнiц сустрэчы Людмiлы Уладзiмiраўны Фясько пачулi: — Я доўгi час не чытала "Звязду", але ж цяпер столькi ўбачыла, столькi пачула... Так што буду памятаць атмасферу гэтай сустрэчы. I буду выпiсваць. Хай i з апошняга. Каб вось так, "з апошняга", шчыра кажучы, не хацелася б, таму, ад’язджаючы, усiм жадалi галоўнага — здароўя i грошай. Вельмi прыемным i цiкавым было знаёмства з начальнiкам Старадарожскага вузла паштовай сувязi (i падпiсчыцай "Звязды") Марыяй Пятроўнай Федаровiч. Не будзем казаць, колькi гадоў свайго жыцця аддала яна абранай справе (дарэчы, пачынала некалi з паштальёна), але ж, як яна сцвярджае, падпiска заўсёды рабiлася аднолькава: трэба прыйсцi да чалавека, трэба прапанаваць яму... I ведаць, што. Выданняў цяпер шмат. Маючы камп’ютары, мабiльныя тэлефоны, многiя бяруць iнфармацыю адтуль, але ж газета заўсёды будзе газетай — якую можна перачытаць, узяць з сабой у дарогу... Яе нiшто не заменiць. ...На цэнтральнай пошце Слуцка нас сустрэла ёлка. Але атмасфера ў зале была цалкам рабочай: нехта з клiентаў афармляў падпiску (на жаль, не на нашу газету), нехта купляў паштоўкi, нехта замаўляў падарункi ад Дзеда Мароза... Чэргаў пакуль не было. А вось у гастраноме, дзе хацелi купiць што-кольвечы са слуцкiх прысмакаў, чэргi былi. Таму, пашкадаваўшы, дамоў вырашылi ехаць без слуцкага сыру (на гасцiнец), без каўбасы, без хлеба. Але ж не з пустымi рукамi? Ля ўваходу прадавалiся тарты (дарэчы, самы дарагi — 12 тысяч), а побач — розная драбяза: булачкi, пiрожныя. Спытала ў касiркi, якiя з iх выраблены ў Слуцку. Адказала, падцiснуўшы вусны: — Я вас не понимаю. — А што ж тут разумець? Ёсць нешта ваша, мясцовае? Што на пачастунак у Мiнск завезцi? На шчасце, з-за спiны гэтай кабеты паказалася яшчэ адна — з задавальненнем (хоць i па-руску) расказала i што ёсць, i якое на смак. Касiрка потым выбiла чэк. I, падаючы тыя слодычы, замест "Дзякуй", альбо "Спасибо", сказала: — Я не люблю белорусский язык. Нiчога апроч цiхага: "I чым жа вы ганарыцеся?", мы ёй не сказалi. А, напэўна, трэба было... Калi хочам, каб жыла наша мова. I каб ведалi яе нашчадкi. Валянцiна Доўнар, Марына Бегункова (фота) На здымках: на гэтай пошце "Звязду" выпiсваюць усе; суперпрыз газеты падпiсчыку Сямёну Бародзiчу ўручае намеснiк начальнiка Асiповiцкага РВПС Iрына Аляксееўна Мартынава; смех у зале; апрацоўшчыцы друкаваных СМI Юлi Цеслiк ёсць чаму павучыцца ў iнструктара па падпiсцы Наталлi Захаркевiч; навагоднi настрой у наведвальнiкаў i паштавiкоў Слуцкага аддзянення паштовай сувязi №9 Валянцiны Канстанцiнаўны Сярко (начальнiк), аператараў Наталлi Аб’езчыкавай, Веры Мiхневiч i Анжэлы Заяц. Мiнск — Мар’iна Горка — Асiповiчы — Старыя Дарогi — Слуцк
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Можа, байка, а мо i насамрэч было: нехта з вялiкiх бязбожнiкаў на дзверы свайго дома падкову прыбiў. "Навошта? — спыталi ў яго людзi. — Ты ж нiко |
|