Працоўны дагавор павінен быць пiсьмовым
Працоўны дагавор павінен быць пiсьмовым
У пачатку лiстапада мяне ўзялi на пасаду тэхнiчнага работнiка ў салон прыгажосцi. Працоўны дагавор са мною не аформiлi па той, быццам бы, прычыне, што намеснiк дырэктара, якая павiнна гэтым займацца, знаходзiцца ў бальнiцы. Праз тыдзень мне прапанавалi сумясцiць сваю пасаду з пасадай адмiнiстратара залы, гэта значыць, працаваць на паўтары стаўкi. Я згадзiлася i да пачатку снежня так i працавала. Акрамя таго, я выходзiла на працу кожную суботу, хоць вусна мне тлумачылi, што я буду працаваць у суботы праз тыдзень, з-за гэтага ў мяне было шмат гадзiн перапрацоўкi, якiя не ўлiчвалiся належным чынам. Адзiн дзень я не выйшла на працу без апраўдальнага дакумента, i гэта паслужыла прычынай майго звальнення. Пасля доўгай размовы з дырэктарам я выслухала шмат непрыемных слоў, i ў вынiку ён адмовiўся выплачваць грошы за адпрацаваны час i сказаў, што нiхто не дакажа, што я тут увогуле працавала. Лiда, г. Мiнск Згодна з артыкулам 19 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, працоўны дагавор павiнен заключацца ў пiсьмовай форме ў двух экзэмплярах, падпiсаных як наймальнiкам, так i работнiкам. Адзiн экзэмпляр працоўнага дагавора захоўваецца ў наймальнiка, другi перадаецца работнiку. Тым не менш, пачаткам дзеяння працоўнага дагавора з’яўляецца не дзень яго заключэння, а дзень пачатку работы, вызначаны бакамi. З дня пачатку работы пачынаюць дзейнiчаць прадугледжаныя працоўным заканадаўствам правы i абавязкi як для наймальнiка, так i для работнiка. Як вызначана артыкулам 25 Працоўнага кодэкса, фактычнае дапушчэнне работнiка да працы з’яўляецца пачаткам дзеяння працоўнага дагавора незалежна ад таго, цi быў прыём на працу належным чынам аформлены. А па патрабаваннi работнiка або прафсаюза такое фактычнае дапушчэнне паўнамоцнай службовай асобай работнiка да працы павiнна быць пiсьмова аформлена не пазней як за тры днi з дня прад’яўлення патрабавання, зыходзячы з наяўных умоў. Пасля заключэння ў вызначаным парадку працоўнага дагавора прыём на працу афармляецца загадам (распараджэннем) наймальнiка, з якiм работнiк знаёмiцца пад роспiс. Незалежна ад таго, цi выказана патрабаванне аб пiсьмовым афармленнi працоўнага дагавора, наймальнiк, у адпаведнасцi з артыкулам 54, павiнен азнаёмiць работнiка пад роспiс з даручанай работай, умовамi, аплатай працы, растлумачыць яго правы i абавязкi, азнаёмiць пад роспiс з калектыўным дагаворам, правiламi ўнутранага працоўнага распарадку, правесцi ўводны iнструктаж па ахове працы, выдаць загад аб прыёме на працу i азнаёмiць работнiка з iм пад роспiс, завесцi або запоўнiць працоўную кнiжку. Пры ўзнiкненнi спрэчкi аб умовах працы, якiя рэальна склалiся пры вусным афармленнi працоўнага дагавора, кожны з бакоў (работнiк i наймальнiк) павiнен даказаць тыя факты (умовы працоўнага дагавора), на якiя ён спасылаецца як на падставу сваiх патрабаванняў або пярэчанняў. Папярэдняе вуснае заключэнне дагавора i рэальныя ўмовы працы могуць даказвацца ў судовым парадку з прымяненнем любых сродкаў доказу, у тым лiку з дапамогай сведкаў (артыкул 178 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь). Пры разглядзе iндывiдуальных працоўных спрэчак работнiкi вызваляюцца ад уплаты судовых выдаткаў. Для ацэнкi магчымасцяў доказу i па дапамогу ў афармленнi заявы ў суд вам трэба звярнуцца да адваката.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку лiстапада мяне ўзялi на пасаду тэхнiчнага работнiка ў салон прыгажосцi. Працоўны дагавор са мною не аформiлi па той, быццам бы, прычыне, што
|
|