21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 Споўнiлася 90 гадоў з дня нараджэння Кастуся Кiрэенкi, вядомага паэта, заслужанага дзеяча культуры Беларусi. Нарадзiўся на Слаўгарадчыне.

 Васьмiкласнiк у Навагрудскiм раёне выратаваў падчас пажару аднавяскоўку 1937 г.н. Ён вяртаўся са школы, калi ўбачыў дым i агонь, што вырывалiся з вокнаў адной хаты. У пакоi ахопленага агнём дома вучань знайшоў бездапаможную пенсiянерку i выцягнуў яе на вулiцу.

 У Клецкiм раёне сяржант унутранай службы выратаваў дзвюх дзяўчынак, 2004 i 2006 г.н. Каля аднаго з дамоў у вёсцы Туча ён адчуў пах дыму i пачуў дзiцячы плач. Хата была задымленая, дзяўчынкi ляжалi на печы. Сяржант вынес iх i патушыў агонь, якi, хутчэй за ўсё, развялi дзецi. Праз некаторы час вярнуўся дзядуля дзяўчынак.

 Спецыяльна сфармiраваны да навагоднiх святаў цягнiк "Навагоднi экспрэс" будзе курсiраваць на Мiнскай дзiцячай чыгунцы з 25 снежня па 7 студзеня. Усiх пасажыраў чакае спецыяльная праграма з музыкай, казачнымi персанажамi i цацкамi. Прадугледжаны i прыпынак у сапраўдным зiмовым лесе, на станцыi "Сасновы бор".

Спецыяльна сфармiраваны да навагоднiх святаў цягнiк "Навагоднi экспрэс" будзе курсiраваць на Мiнскай дзiцячай чыгунцы з 25 снежня па 7 студзеня. Усiх пасажыраў чакае спецыяльная праграма з музыкай, казачнымi персанажамi i цацкамi. Прадугледжаны i прыпынак у сапраўдным зiмовым лесе, на станцыi "Сасновы бор".   ПОУНЫ АБЗАЦ       У лiтоўскiх лясах зацвiлi пралескi. Жыхары Каўнаса вяртаюцца з прыгараднага лесу з букетамi вясновых кветак. Набрыняюць таксама пупышкi бэзу, бярозы, прачынаюцца iншыя кветкi. Спецыялiсты сцвярджаюць, што зiмовае цвiценне не перашкодзiць раслiнам расцвiсцi яшчэ раз у вызначаны прыродай час.

 У пажылой французскай пары адабралi 55 сабак, з якiмi яна пражывала ў двухпакаёвай вясковай хаце. Пенсiянерам дазволiлi трымаць у сябе 9 сабак, а ўсяго было 64 сабакі. Каб вывезцi жывёлаў, палiцэйскiм i прадстаўнiкам ветэрынарных службаў спатрэбiліся тры грузавыя фургоны. Палiцэйскiя з цяжкасцю змаглi ўвайсцi ў хату: тут было не прапiхнуцца праз сабак, якiя да ўсяго гучна брахалі. Пераважна тут былi кокер-спанiэлi. Нягледзячы на цеснату, усе жывёлiны ўтрымлiвалiся ў чысцiнi i былi добра накормленыя. На сям’ю данёс сусед, у якога сабакi зжэрлi некалькi соцень курэй. Аднак нават ён не ўяўляў, што ў хаце знаходзiцца столькi сабак.

 Галоўны ўрач чалябiнскай бальнiцы хуткай дапамогi звярнулася ў пракуратуру горада з просьбай праверыць тэлефонную i радыёсувязь. Паводле яе меркавання, тэлефоны "хуткай" маглi праслухоўваць супрацоўнiкi прыватных пахавальных агенцтваў. Падазрэннi з’явiлiся пасля таго, як супрацоўнiкi пахавальных кантор пачалi прыязджаць да сваякоў памерлых практычна адразу пасля званка ў "хуткую" з паведамленнем аб смерцi. Іншы раз яны нават апярэджвалi медыкаў. Аднак прадстаўнiкi рытуальных кантор расказалi, што да праслухоўвання справа не дайшла: iнфармацыю пра нябожчыкаў яны купляюць у медыкаў i дзяжурных мiлiцыянераў. Такiм чынам вядзецца "барацьба за целы" з мунiцыпальным прадпрыемствам "Мемарыял" i шматлiкiмi аналагiчнымi камерцыйнымi прадпрыемствамi.

 Накладка ў працы брытанскай пошты прывяла да таго, што пажылая англiчанка атрымала штурмавую вiнтоўку замест конскай вупражы, якую чакала ў пасылцы. Як высветлiлася, каштоўны груз прызначаўся для палiцэйскага ўпраўлення, размешчанага ў дзвюх мiлях ад дому пенсiянеркi. Напалоханая бабулька патрабуе правесцi расследаванне.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Васьмiкласнiк у Навагрудскiм раёне выратаваў падчас пажару аднавяскоўку 1937 г.н. Ён вяртаўся са школы, калi ўбачыў дым i агонь, што вырывалiся з вокн
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика