Дызельнае паліва для АПК —зялёнае, аўтабензiн — сiнi
Дызельнае паліва для АПК —зялёнае, аўтабензiн — сiнi
Для сельскагаспадарчых арганiзацый i iншых структурных падраздзяленняў, якiя выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельгаспрадукцыi, дызельнае палiва будзе пастаўляцца афарбаваным у зялёны колер, а аўтамабiльны бензiн — "Нармаль-80" — у сiнi. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Мiнiстраў № 1917, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Апараце Савета Мiнiстраў. Яна ўступае ў сiлу праз 10 дзён пасля афiцыйнага апублiкавання. У рознiцы такое палiва прадавацца не будзе. У галоўным упраўленнi адзначылi, што фарбаванне дызельнага палiва i аўтабензiну прымяняецца з мэтай прадухiлення масавага крадзяжу ГЗМ. Таму работнiкi мiлiцыi будуць мець права праверыць, напрыклад, якiм палiвам запраўлены той або iншы прыватны аўтамабiль.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для сельскагаспадарчых арганiзацый i iншых структурных падраздзяленняў, якiя выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельгаспрадукцыi, дызельнае пал
|
|