Парадокс: жанчынам рэгулярны сэкс шкодны, а мужчынам вельмі нават на карысць
Парадокс: жанчынам рэгулярны сэкс шкодны, а мужчынам вельмі нават на карысць
Занятак сэксам не меней за адзiн раз на тыдзень можа падоўжыць жыццё мужчыны да васьмiдзесяцi гадоў, сцвярджаюць тайваньскiя вучоныя. Вось толькi з жанчынамi ўсё iнакш, даказваюць вынiкi даследаванняў. Каб на 50 працэнтаў павялiчыць шанц перажыць 80-гадовую мяжу, мужчыну дастаткова раз на тыдзень уступаць у палавую сувязь, сцвярджаюць вынiкi праведзенага даследавання. Рэгулярныя практыкаваннi падобнага роду на 50 працэнтаў знiжаюць рызыку смерцi ад iнсульту, на 30 працэнтаў — ад сардэчнага прыступу i на 40 — ад дыябету. Параўнальны аналiз жыцця i часу смерцi пажылых мужчын паказаў, што тыя, хто жыў у адзiноце, часцей памiраюць раней, чым iх надзеленыя ўвагай жанчын сябры. Калi мужчына застаўся без жонкi або палюбоўнiцы ва ўзросце 65 гадоў, то верагоднасць яго смерцi да 80-га дня нараджэння павялiчваецца на цэлых 70 працэнтаў. І прычынай таму, як мяркуюць спецыялiсты, — тэстастэрон — гармон, узровень якога ўплывае на ўвесь арганiзм мужчыны ў цэлым. Абследаванне 800 мужчын ва ўзросце ад 50 да 90 гадоў прадэманстравала, што чым нiжэйшыя паказчыкi гэтага гармону ў мужчынскiм арганiзме, тым вышэйшая верагоднасць смерцi ад названых хваробаў. Аднак жанчынам парада тайваньскiх сэксолагаў, на жаль, не падыходзiць. Паводле звестак, атрыманых у час даследаванняў нямецкiх вучоных, рэгулярны сэкс не лепшым чынам уплывае на працягласць жыцця жаночай палавіны: ён выклiкае гарманальныя змены, прычым, хутчэй, неспрыяльныя. На першым спатканнi хлусяць амаль усеКiнуць пыл у вочы на першым (i нават не толькi першым) спатканнi — гэта звычайная справа, некаторымi ўшаноўваецца нават як мастацтва, высветлiлi брытанскiя вучоныя. Больш за ўсё як мужчыны, так i жанчыны схiльныя перабольшваць свае подзвiгi на рамантычнай нiве. На другiм месцы — i гэта аказалася нечаканасцю — ступень начытанасцi i адукаванасцi. Падчас эксперыменту былi апытаны 1540 чалавек, з якiх 860 былi маладзей за 21 год. На спатканнях тры з чатырох брытанцаў (74 працэнты), мякка кажучы, не зусiм шчырыя ў тым, што датычыцца iнтэлектуальнай "ежы". Прасцей кажучы, яны выдаюць жаданае за сапраўднае: напрыклад, не мiргнуўшы вокам, скажуць, што з’яўляюцца гарачымi прыхiльнiкамi творчасцi Шэкспiра (хоць апошнi раз перачытвалi яго ў школе), будуць сцвярджаць, што з нецярпеннем чакаюць выхаду лiтаратурных навiнак (у той жа час не змогуць назваць i некалькiх сучасных пiсьменнiкаў), будуць пераконваць, што аддаюць перавагу часопiсам пра тэатр i мастацтва (але насамрэч зачытваюцца не асаблiва перагружанымi сэнсам глянцавымi выданнямi з аголенымi прыгажунямi на вокладках). Пры гэтым як мужчыны так i жанчыны ў адным выпадку з пяцi (18 працэнтаў) праводзяць "iнтэлектуальную падрыхтоўку" да спаткання, iмкнучыся пазнаць нешта, што, паводле iх меркавання, можа зацiкавiць партнёра. Першыя, часцей за ўсё, прабягаюць вачыма па паэтычных зборнiках, разлiчваючы вывучыць хоць пару рамантычных радкоў, каб зачараваць дзяўчыну. Другiя зазiраюць на сайты навiн (бо сучасная дзяўчына павiнна ўмець падтрымаць гутарку на палiтычную тэму цi паразважаць аб перспектывах эканамiчнага крызiсу) або завучваюць тэксты любiмых песень. I тыя, i другiя лiчаць выдатным манеўрам пакiнуць на вiдным месцы кнiгу, якая ўжо абмяркоўвалася раней з партнёрам, i тым самым павялiчыць свае шанцы на працяг адносiнаў. Чаму мы не можам выспацца?Бяссонiца "маладзее": ад яе ўсё часцей пакутуюць людзi ў сярэднiм i маладым узросце. Навукоўцы высветлiлi, што асноўнымi прычынамi праблем са сном з’яўляюцца мабiльныя тэлефоны i сэкс. Выпраменьванне тэлефона змяняе структуру сну i ўскладняе засынанне. Медыкi лiчаць, што гэта звязана з уздзеяннем мабiльнага выпраменьвання на так званую "стрэсорную" сiстэму мозга, якая адказвае за расслабленне i засынанне. "Сэкс у сне", або сэксамнiя — палавы акт памiж людзьмi, якiя спяць, — сiгналiзуе аб праблемах з нервовай сiстэмай. Гэтую паталогiю трэба лячыць, iнакш яна прывядзе да шэрагу негатыўных наступстваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Занятак сэксам не меней за адзiн раз на тыдзень можа падоўжыць жыццё мужчыны да васьмiдзесяцi гадоў, сцвярджаюць тайваньскiя вучоныя. Вось толькi з жа
|
|