Газавы кантракт будзе падпісаны да канца года...
Газавы кантракт будзе падпісаны да канца года...
Ёсць ацэнкi i разлiкi, што прыродны газ па меншай меры да 2025 года будзе заставацца самым танным i экалагiчна бяспечным вiдам палiва, паведамiў журналiстам у Беразiне першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiр Сямашка. Трэба разумець, падкрэслiў ён, што калi будзе даражэць газ, то будзе расцi кошт i астатнiх энерганосьбiтаў. Каментуючы сiтуацыю вакол заключэння кантракта з Расiяй па пастаўках газу налета, Уладзiмiр Сямашка праiнфармаваў, што гэтая тэма абмяркоўвалася на пасяджэннi Савета кiраўнiкоў урадаў ЕўрАзЭС, пасля сустракалiся прэм’еры Беларусi i Расii. "Бакi абазначылi свае падыходы, i ёсць разуменне таго, што трэба вырашаць гэтую праблему, таму што ствараецца парадаксальная сiтуацыя", — заўважыў Уладзiмiр Сямашка. Ён патлумачыў, што сусветны кошт на нафту за апошнi час знiзiўся ў 3,5 раза. "Мець у гэтай сiтуацыi больш як двухразовае павелiчэнне кошту на газ было б парадаксальна", — лiчыць першы намеснiк прэм’ера. Паводле яго меркавання, да канца года пытанне з заключэннем кантракта па газе будзе вырашана. Ігар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць ацэнкi i разлiкi, што прыродны газ па меншай меры да 2025 года будзе заставацца самым танным i экалагiчна бяспечным вiдам палiва, паведамiў журна
|
|