Эканоміць сродкi
Эканоміць сродкi
Эканомiя сродкаў, што выдзяляюцца на фiнансаванне iнавацыйных праектаў, у 2008 годзе складзе прыкладна 590 млрд рублёў. Аб гэтым на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, якое прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага, паведамiў старшыня Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях Беларусi Уладзiмiр Мацюшкоў. Рашэннямi ўрада ў 2008 годзе за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па рэалiзацыi праектаў дзяржпраграмы iнавацыйнага развiцця да дысцыплiнарнай адказнасцi прыцягнуты кiраўнiкi шэрагу дзяржаўных органаў. Мiнсельгасхарчам у 2008 годзе не будзе завершаны ўвод у эксплуатацыю 3 аб’ектаў з лiку незавершаных у 2007 годзе. Размова iдзе аб праектах на ААТ "Баранавiцкая птушкафабрыка", РУСВП "Птушкафабрыка "Аршанская". Сярод прычын невыканання заданняў Уладзiмiр Мацюшкоў назваў несвоечасовае фiнансаванне работ, затрымку ў пастаўках абсталявання, правядзеннi тэндараў... Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эканомiя сродкаў, што выдзяляюцца на фiнансаванне iнавацыйных праектаў, у 2008 годзе складзе прыкладна 590 млрд рублёў. Аб гэтым на пасяджэннi Прэзiды
|
|