21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Г, Д, Е i iншыя лiтары алфавiту

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Г, Д, Е i iншыя лiтары алфавiту

Сталi вядомыя iмёны пяцi фiналiстаў Нацыянальнага тэлевiзiйнага музычнага праекта "ЕўраФэст". Іх па вынiках паўфiнальнага канцэрта (выступленне пад фанаграму "мiнус адзiн" у тэлевiзiйнай студыi) агучыла прафесiйнае журы на чале з народным артыстам Беларусi Анатолем Ярмоленкам. Шанц стаць прадстаўнiком Беларусi на "Еўрабачаннi-2009" у Маскве атрымалi Пётр Елфiмаў, (1) тандэм гурта "Litеsоund" i Дакоты (2), гурт "Вецер у галаве" (3), спявачкi Дамiнiка (4) i Гюнеш (5).

Як вiдаць, сярод фiналiстаў з’явiлiся iмёны не толькi не "зорныя", але i зусiм новыя на беларускай сцэне — i гэта, мабыць, заканамерна. Паўфiнальны канцэрт пацвердзiў тое, што часта паўтаралi суддзi i ўсё нiяк не маглi прыняць некаторыя артысты i прадзюсары: мала проста выйсцi на сцэну i праспяваць песню, трэба яшчэ здзiвiць, зачапiць слухача. З гэтай задачай, як нi дзiўна, найлепш справiлiся якраз навiчкi адбору — амаль усе яны былi яркiмi, адметнымi, запамiнальнымi, у той час як некаторыя папулярныя выканаўцы нiбыта зрабiлi кальку з сябе самiх — не добрую i не дрэнную, нiякую... I ўсё ж нават пры такiм раскладзе барацьба была нялёгкай, а эмоцыi публiкi на працягу шоу — непадробнымi i шчырымi.

Мiнi-апытанне сярод артыстаў i прадзюсараў, якiя не ўдзельнiчалi ў адборы, але з цiкавасцю глядзелi яго, паказала: цалкам фiнальную пяцёрку не адгадаў нiхто, але пры вызначэннi фаварытаў тры iменi называлiся аднадушна. Крэслы ламаць за сваiх улюбёнцаў, зразумела, не варта, але дазнацца ў журы, чаму выбар менавiта такi, усё ж не зашкодзiць.

— Усцешыла тое, што з’явiлся новыя iмёны, якiя не проста не згубiлiся, выплылi сярод больш як 100 прэтэндэнтаў, але i стабiльна выступiлi ў паўфiнале, — адзначае старшыня прафесiйнага журы Анатоль Ярмоленка.

— Упершыню ў паўфiнале апынулiся адразу дзве беларускамоўныя песнi, аднак далей нiводная не прайшла. Чаго не хапiла? Няўжо нашы артысты лепш спяваюць на англiйскай, чым на беларускай?

— Галоўны крытэрый быў не моўны, а ў першую чаргу музычны. Камусьцi банальна не хапiла вопыту, упэўненасцi ў сабе. Мы глядзелi ўсе выступленнi ў асобным пакоi па тэлевiзары, i адразу адзначу, што многiя, хто цiкава падаў сябе на праслухоўваннi ў зале, не змаглi зрабiць тэлевiзiйнае выступленне таксама пераканаўчым. Яшчэ адзiн недахоп — амаль усе празмерна фарсiравалi голас: было многа крыку, а не спеваў. Гэта падвяло i Дакоту з яе сольнай песняй, а вось дуэт з "Litеsоund" — зусiм iншая справа, з гэтага можа атрымацца вельмi добры нумар.

Мастацкi кiраўнiк праекта "ЕўраФэст" Аляксандр Цiхановiч прызнаецца, што ўважлiва прагледзеў i праслухаў выступленнi 15 паўфiналiстаў, але стараўся нiкому не аддаваць перавагi. На яго думку, журы ўдалося зрабiць узважаны выбар, адабраўшы кандыдатаў, кожны з якiх можа годна прадставiць Беларусь на конкурсе.

— Паводле правiлаў, фiналiсты могуць пры неабходнасцi памяняць песню. Такая неабходнасць, па-вашаму, ёсць?

— Так. Не буду называць iмёнаў, але ў фiнале варта было б гэта зрабiць. I як след папрацаваць над тым, каб паказаць канчаткова гатовы, цэльны нумар — гэтага заўжды чакаеш, i заўжды ёсць адчуванне незавершанасцi.

У фiнале нацыянальнага адбору, якi адбудзецца ў студзенi 2009 года, нагадаем, суддзi права голасу ўжо не маюць — выбар будуць рабiць шляхам тэлефоннага галасавання выключна тэлегледачы. Але, можа, да некаторых меркаванняў суддзяў варта прыслухацца — каб не наракаць потым, што "зноў не тое", "зноў не тыя"? Так цi iнакш, паўфiнальны канцэрт здзiвiў. Цяпер хочацца, каб фiнал парадаваў.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталi вядомыя iмёны пяцi фiналiстаў Нацыянальнага тэлевiзiйнага музычнага праекта "ЕўраФэст". Іх па вынiках паўфiнальнага канцэрта (выступле
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика