У Баранавічах вада з-пад крана зараджаная... музыкай
У Баранавічах вада з-пад крана зараджаная... музыкай
Кожную ранiцу Анатоль Калiнiн выпiвае шклянку вады, якая зараджана музыкай. А каму ж яе найперш пiць, як не дырэктару КУВП "Водаканал", якi гэтай вадой забяспечвае цэлы горад. Вось я i прыйшоў да Анатоля Мiкалаевiча, каб усё высветлiць i паставiць кропку над "i", бо ў СМІ ўзняўся вялiкi шум. Маўляў, у Баранавiчах народ ужывае нейкую асаблiвую ваду — зараджаную станоўчымi эмоцыямi. Чаго ў наш час толькi не давялося бачыць. Ваду зараджаў Чумак, i мiльённая аўдыторыя, выставiўшы слоiкi з вадой перад тэлевiзарам, прагна сачыла за мужыком на экране, якi махаў рукамi i пыхкаў. I яшчэ стаяць у вушах хвацкiя песнi Кадышавай — гэта пад iх каровы на калгасных фермах павiнны былi даваць больш малака. Адчуўшы мой скептычны настрой, А. Калiнiн сказаў: — Карову напачатку трэба накармiць добра ды пастарацца, каб па каленi ў гнаi не стаяла, а ўжо потым яе даiць пад музыку — вось з гэтага трэба пачынаць. У нас часта замест таго, каб прыкласцi рукi, спадзяюцца на нейкi цуд. — А хiба вада, якая рэагуе на музыку, гэта не цуд? I ўвогуле, як вам прыйшла такая iдэя? — Давайце ўсё разгледзiм па парадку. Вада, зараджаная музыкай, — гэта, можна сказаць, у жыццi нашага прадпрыемства адзiн з завяршальных акордаў, а каб прыйсцi да гэтага, давялося папрацаваць. Усё пачалося з рэканструкцыi гарадскога водазабору, з праграмы "Чыстая вада". Ад аўтара: Баранавiцкi КУВП "Водаканал" з’яўляецца лепшым прадпрыемствам краiны ў сваёй галiне. Падчас рэканструкцыi яно было забяспечана найноўшым iмпартным абсталяваннем, якое ў спалучэннi з высокай працоўнай дысцыплiнай у калектыве дало магчымасць сертыфiкаваць пiтную ваду, а гэтым не можа пахвалiцца нiводзiн горад краiны. Прынамсi, мне так на прадпрыемстве сказалi. Але паслухаем дырэктара. Баранавiцкi КУВП "Водаканал" з’яўляецца лепшым прадпрыемствам краiны ў сваёй галiне. Падчас рэканструкцыi яно было забяспечана найноўшым iмпартным абсталяваннем, якое ў спалучэннi з высокай працоўнай дысцыплiнай у калектыве дало магчымасць сертыфiкаваць пiтную ваду, а гэтым не можа пахвалiцца нiводзiн горад краiны. Прынамсi, мне так на прадпрыемстве сказалi. Але паслухаем дырэктара.— А зараз наконт iдэi зарадкi вады музыкай. Гэта iдэя распрацаваная вучонымi на Захадзе, i нам засталося толькi ўкаранiць яе ў жыццё. Вада — жывы арганiзм, i да яе неабходна адносiцца трапятлiва. Мы ставiлi задачу стварыць атмасферу, якая пазiтыўна ўплывала б на людзей, што маюць дачыненне да гэтай вады. — Анатоль Мiкалаевiч, як я зразумеў, вада, якая паступае ў кватэры нашага горада пасля апрацоўкi яе музыкай Моцарта, Бетховена цi Шапэна, ужо iншая, чым была раней? У гэта можна верыць? — Верыць цi не верыць, кожны вырашае сам. Многiя людзi вераць у сiлу святой вады i, напэўна, iм гэта дапамагае жыць у нашым бурлiвым свеце. Разам з тым хачу падкрэслiць адну акалiчнасць. Вада ўжо сама па сабе стварае музыку, бяда ў тым, што мы яе часта не чуем. Дождж, ручай, вадаспад цi фантан хiба не ствараюць своеасаблiвыя мелодыi? А калi паглядзець, як набягаюць на бераг марскiя хвалi, то ўзнiкае адчуванне вечнасцi. Рака, наадварот, нагадвае пра iмклiвасць часу. Крынiца таксама ўздзейнiчае на чалавека. У вады вялiкая сiла, i не толькi псiхалагiчна яна ўплывае на нас. На захадзе Беларусi насельнiцтва не ведала халеры i чумы, эпiдэмiй, якiя лютавалi ў свой час у Заходняй Еўропе ды i ў iншых рэгiёнах свету, а чаму? Таму што ў Заходняй Беларусi залягае магутны пласт крэмнiю, якi i абеззаражвае ваду. Наша вада "Веда", разлiтая па бутэльках, можа захоўвацца год i болей. Ад аўтара: На прадпрыемстве наладжаны выпуск вады "Веда", насычанай крэмнiем. Звычайная негазаваная вада разлiваецца па бутэльках i карыстаецца павышаным попытам. Толькi ў сталiцы яна рэалiзуецца ў 33 гандлёвых пунктах. Аднойчы "Веда" прастаяла ў цёмным месцы 4 гады i не згубiла сваёй якасцi. Узгадаем, што тэрмiн захоўвання каньяку пры пэўнай тэмпературы — 2 гады. — Убачыўшы, якiя iдэальныя ўмовы створаны для працы на вашым прадпрыемстве i якi тут парадак, я падумаў, што зарадка вады музыкай не была самамэтай. На прадпрыемстве наладжаны выпуск вады "Веда", насычанай крэмнiем. Звычайная негазаваная вада разлiваецца па бутэльках i карыстаецца павышаным попытам. Толькi ў сталiцы яна рэалiзуецца ў 33 гандлёвых пунктах. Аднойчы "Веда" прастаяла ў цёмным месцы 4 гады i не згубiла сваёй якасцi. Узгадаем, што тэрмiн захоўвання каньяку пры пэўнай тэмпературы — 2 гады.— Безумоўна, самае важнае — якасць вады, а ў нас кантроль пiтной вады iдзе па 55 паказчыках. I гэта не толькi колер, смак i пах, а мiкрабiялагiчныя, фiзiкахiмiчныя... паказчыкi, за iмi сочаць супрацоўнiкi хiмiчна-бактэрыялагiчнай лабараторыi пiтной вады. Вытрымаць усе кантрольныя паказчыкi — гэта важна i нам удаецца. Вось сёлета прадпрыемства стала лаўрэатам конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублiкi Беларусь 2008 г.". А музыка — гэта як своеасаблiвае дапаўненне да якасцi нашай вады. Той штрых, якога часам не хапае ў мастацкiм творы. У нас нiякiх сумненняў не было, мы ведалi, што вада наша ад музыкi толькi палепшыцца, можна сказаць, акультурыцца, i гэта пры тым, што прадпрыемства не панесла нiякiх фiнансавых страт — атрымала толькi аддачу. Але яшчэ раз падкрэслю, што найперш — якасць пiтной вады, а затым музыка. * * * Мне паказвалi здымкi крышталёў вады, якiя быццам бы мяняюцца пад уплывам музыкi. Калi гучыць мелодыя Моцарта, крышталi маюць iдэальную форму зорак-сняжынак, а вось ад "цяжкага металу" губляюць форму, ператвараюцца ў камякi. Аспрэчваць не буду — магчыма, гэта i так, але мяне крануў яшчэ адзiн факт. На прадпрыемстве мяне суправаджала па аддзелах ды ўчастках спецыялiст па iнфарматыцы i iдэалагiчнай рабоце Тамара Калiнiна, якая размаўляла толькi па-беларуску, вось i падумалася: а каб тую ваду зараджаць не толькi класiчнай музыкай, але i родным словам? Паверне чалавек кран у сваёй кватэры, глыне акультуранай вады — i нешта ў душы яго варухнецца, адразу адчуе сябе беларусам. А калi такую ваду пiць кожную ранiцу?! Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожную ранiцу Анатоль Калiнiн выпiвае шклянку вады, якая зараджана музыкай. А каму ж яе найперш пiць, як не дырэктару КУВП "Водаканал", якi
|
|