Міхаiл Снягiр узяты пад стражу
Міхаiл Снягiр узяты пад стражу
Яшчэ 12 снежня былому пракурору Мiнскай вобласцi Мiхаiлу Снягiру прад’яўлена абвiнавачанне ў злачынстве, прадугледжанае ч. 3 арт. 424 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (злоўжыванне ўладай або службовымi паўнамоцтвамi). Паводле звестак прэс-службы Генеральнай пракуратуры, Мiхаiл Снягiр узяты пад варту. Адносна былога намеснiка генеральнага пракурора Мiкалая Купрыянава пакуль нiчога не паведамляецца. Нагадаем, што iнфармацыю аб дзейнасцi памянёных асобаў агучыў на нарадзе, прысвечанай барацьбе з карупцыяй, Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка. На нарадзе, у прыватнасцi, указвалася на незаконнае набыццё Снегiром пяцiпакаёвай кватэры ў цэнтры сталiцы. Купрыянаў жа садзейнiчаў неправамоцным дзеянням. Святлана БАРЫСЕНКА. Трагедыя на палiгоне Каля вёскi Дзеражня Рэчыцкага раёна вайсковая часць праводзiла вучэннi па стральбе. У час перамяшчэння ад першага да другога рубяжа радавы А.Д., якi быў прызваны на службу ў армiю ў лiпенi мiнулага года з Рагачова, спатыкнуўся i незнарок пальцам правай рукi нацiснуў на спускавы курок. Куля трапiла няшчаснаму ў галаву. Салдат памёр на месцы. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ. Адкуль мёд? Каля в. Збураж, пад Маларытай, аператыўнiкi зазiрнулi ў "Крайслер-Ваяджар" i знайшлi там 700 кг мёду, якi i канфiскавалi. Беспрацоўны з Кобрына вёз яго не са свайго пчальнiка i не меў дакументаў. А па месцы жыхарства пенсiянеркi з в. Дрочава гэтага ж раёна канфiскавалi ўжо 2,5 тоны мёду, якi пацягнуў на 28 млн рублёў. Адкуль ён, жанчына растлумачыць не магла. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ 12 снежня былому пракурору Мiнскай вобласцi Мiхаiлу Снягiру прад’яўлена абвiнавачанне ў злачынстве, прадугледжанае ч. 3 арт. 424 Крымiнальнага ко
|
|