21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У аўтобусе, які разбiўся ў Ізраiлi, ехалi турысты з Расii

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аўтобусе, які разбiўся ў Ізраiлi, ехалi турысты з Расii

У аўтобусе, якi звалiўся ў прорву на поўднi Iзраiля 16 снежня, знаходзiлася турыстычная група з Расii, а менавiта — з Санкт-Пецярбурга, паведамляе Hааrеtz.

Расiяне ехалi з аэрапорта Увда ў Эйлат. Паводле iнфармацыi выдання, у вынiку аварыi загiнулi 24 чалавекi. Раненнi рознай ступенi цяжару атрымалi каля 30 турыстаў.

Аварыя адбылася на поўначы ад горада-курорта Эйлат. У аўтобусе знаходзiлiся 54 чалавекi.

Пасля здарэння на працягу некалькiх гадзiн на месцы аварыi працавалi брыгады медыкаў i выратавальнiкаў, былi задзейнiчаны тры верталёты. Што стала прычынай аварыii, пакуль не выяўлена.

Спад у прамысловасцi Расii: гэта катастрофа

Звесткi аб стане расiйскай прамысловасцi, якiя апублiкавала Федэральная служба дзяржстатыстыкi РФ, можна ахарактарызаваць адным словам — "катастрофа". Так гэтую сiтуацыю ацанiў былы саветнiк прэзiдэнта па эканамiчных пытаннях Андрэй Iларыёнаў.

Iларыёнаў, вывучыўшы iнфармацыю Расстата, апублiкаваў зводныя таблiцы ў сваiм блогу. Ён адзначыў пры гэтым, што такiх тэмпаў знiжэння прамысловай вытворчасцi, як у лiстападзе, не фiксавалася, прынамсi апошнiя 19 гадоў. У самыя цяжкiя месяцы прамысловых спадаў у 1992, 1994 i 1998 гадах, такiх тэмпаў знiжэння не адзначалася.

Вiдавочна, мяркуе Iларыёнаў, апошнi раз, калi складалася падобная сiтуацыя — гэта перыяд Другой сусветнай вайны, хутчэй за ўсё, 1941—1942 гады.

Нагадаем, у аўторак Расстат апублiкаваў звесткi пра маштабы скарачэння прамысловай вытворчасцi ў Расii ў лiстападзе 2008 года — яна знiзiлася на 10,8 працэнта ў параўнаннi з кастрычнiкам.

Вярхоўнай Радзе Украiны зноў пагражае роспуск

Апазiцыйная Партыя рэгiёнаў у парламенце Ўкраiны, якая налiчвае больш за 170 дэпутатаў, можа скласцi 150 мандатаў, каб прэзiдэнт Вiктар Юшчанка падпiсаў указ аб роспуску Вярхоўнай Рады.

Аб гэтым заявiў 16 снежня дэпутат ад Партыi рэгiёнаў Яраслаў Сухы. Ён адзначыў, што "калi каалiцыя i далей будзе iгнараваць патрабаваннi апазiцыi, то нiчога не застанецца як... скласцi дэпутацкiя мандаты". "Проста так мы не будзем сядзець у Радзе, ствараючы iм масоўку. Гэта рэальная пагроза роспуску парламента", — падкрэслiў Сухы.

Адзначым, што калi дэпутаты Партыi рэгiёнаў ажыццявяць свой намер, Вярхоўная Рада будзе прызнаная недзеяздольнай.

У парыжскай краме абясшкодзiлi пяць бомбаў

Палiцыя эвакуявала персанал i наведвальнiкаў парыжскага ўнiвермага Рrintеmрs Hаussmаnn пасля паведамлення аб закладзеных у будынку выбуховых прыладах.

Пасля на тэрыторыi крамы эксперты-выбухатэхнiкi знайшлi i абясшкодзiлi пяць бомбаў, паведамляе АFР. Дэтанатара ў краме знайсцi не атрымалася. Незадоўга да iнцыдэнту агенцтва Frаnсе Рrеssе атрымала лiст ад iмя нейкага Рэвалюцыйнага фронту Афганiстана, у якiм паведамлялася аб закладзеных бомбах. Паводле ўдакладненых звестак, раней невядомая групоўка запатрабавала вывесцi французскiя войскi з Афганiстана. Чаму актывiсты Рэвалюцыйнага фронту Афганiстана папярэдзiлi аб мiнiраваннi крамы да выбуху, не ўдакладняецца.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўтобусе, якi звалiўся ў прорву на поўднi Iзраiля 16 снежня, знаходзiлася турыстычная група з Расii, а менавiта — з Санкт-Пецярбурга, паведамляе Hаа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика