Чытаў бы ЗВЯЗДУ — зэканомiў бы $1800
Чытаў бы ЗВЯЗДУ — зэканомiў бы $1800
Ён не нарваўся б на вялiкую непрыемнасць i захаваў бы свае 1800 амерыканскiх долараў, якiя пайшлi б на патрэбныя справы. А так — шукай ветру ў полi. А адбылося наступнае: не так даўно (некалькi месяцаў таму) мы расказалi сумную гiсторыю, у якую трапiў пенсiянер адной з вёсак Нараўлянскага раёна. Ён атрымаў эсэмэску аб тым, што выйграў легкавушку ў адной акцыi, што праводзiлася ў Расiйскай Федэрацыi, а каб даставiць аўто ў Беларусь, шчаслiўчык павiнен пералiчыць на названы рахунак пэўную суму "зялёных". Пасля гэтага паведамлення было некалькi званкоў па мабiльнiку, i дзядок пераслаў тыя грошы. А калi ўпэўнiўся, што яго не проста "прыкалолi", а абвялi вакол пальца, нiбы малое дзiця, звярнуўся ў мiлiцыю. Дык гэта ж дзядуля, якому ўжо за семдзесят. А ў нашым выпадку 30-гадовы гамяльчанiн, работнiк аднаго сумеснага прадпрыемства, трапiў на кручок невядомых прайдзiсветаў. У вераснi праз тыя ж эсэмэскi i перамовы па сотавiку яму прапанавалi перавесцi ў адну з фiрмаў Расii 1800 долараў па сiстэме WЕSTERN UNІОN 1800 долараў за выйграны iмi аўтамабiль суперкласу. На наступны дзень гэта i было зроблена. А днямi мужчына падаў заяву ў мiлiцыю — няма нi грошай, нi легкавушкi. Нiхто па ўказаным нумары мабiльнiка не адказвае. Што рабiць? Мiлiцыя раiць: трэба быць пiльным. А мы ў сваю чаргу — выпiсвайце i чытайце "Звязду". Тады вы будзеце кампетэнтнымi ва ўсiх пытаннях. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён не нарваўся б на вялiкую непрыемнасць i захаваў бы свае 1800 амерыканскiх долараў, якiя пайшлi б на патрэбныя справы. А так — шукай ветру ў полi.
|
|