21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Імя

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Імя

Iмя (асабовае, хрэсьбiннае, хатняе, свойскае, сямейнае, родавае, мянушка) — персанальны знак чалавека, якi спрыяе вызначэнню яго месца ў соцыуме. У культуры ўсходнiх славян, як i ў культурах iншых народаў, з цягам часу канчаткова аформiлася iдэя аб тым, што iмя — гэта ключ да жыццёвага поспеху, код прыродна-касмiчнай i духоўнай сувязi памiж прадстаўнiкамi розных пакаленняў, гэта жыццёвая мадэль гiсторыi, якая абавязкова паўторыцца на новым вiтку роду чалавечага.

l Адным з этапаў уключэння ў склад сям’i быў абрад надання чалавеку iмя. Праз яго нованароджаны далучаўся да свету людзей, да соцыуму, якi браў на сябе адказнасць за яго. Больш значным i высокiм у гэтым выпадку было iмя бацькi, ад якога дзецi атрымлiвалi "iмя па бацьку", сваю Бацькаўшчыну. Нашы продкi былi перакананыя ў тым, што iмя фармiруе, складае, робiць, утварае чалавека. Ва Украiне казалi: "Прыбяры пня, дай яму iмя — i будзе з яго чалавек!".

l Народнае светаўспрыманне заўсёды было заснавана (мела сваiм падмуркам) на самых шырокiх i вобразных асацыяцыях. У народзе было распаўсюджана ўяўленне аб тым, што калi дзiцяцi даць iмя вядомага чалавека, дабрадзейнага, паспяховага, гаспадарлiвага i г.д., то да яго пяройдуць добрыя якасцi гэтага чалавека. I наадварот, нiколi не давалi дзiцяцi iмя сваяка, якi загiнуў, самазабойцы, п’янiцы, гультая i г.д.

l Са з’яўленнем хрысцiянства славяне даведалiся аб царкоўным календары i так званых "святцах". Абрад надання iмя пачалi аб’ядноўваць з абрадам хрышчэння. Акрамя гэтага, у цэрквах адмаўлялi ў хрышчэннi тых дзяцей, iмёны якiх не адпавядалi святцам.

l На працягу не аднаго стагоддзя ў славян iснавалi падвоеныя iмёны: адно давалi па святцах i выкарыстоўвалi пры хрышчэннi, другое давалi "па звычцы" — язычнiцкае або народнае.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iмя (асабовае, хрэсьбiннае, хатняе, свойскае, сямейнае, родавае, мянушка) — персанальны знак чалавека, якi спрыяе вызначэнню яго месца ў соцыуме. У ку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика