Пераразлiк за электрычнасць — у растэрмiноўку
Пераразлiк за электрычнасць — у растэрмiноўку
Вялiкiя плацяжы за электрычнасць, якiя не так даўно выставiлi асобным спажыўцам, для пераважнай большасцi з iх — сапраўдная праблема. Паколькi павелiчэнне аплаты датычыцца найбольш неабароненых катэгорый насельнiцтва. Справа ў тым, што ўпарадкаванне сiстэмы льгот датычылася ў тым лiку i плацяжоў за электрычнасць. Раней льготныя тарыфы (50 працэнтаў вызначанага нарматыву) распаўсюджвалiся на ўвесь спажыты аб’ём электраэнергii. А з пачатку гэтага года — толькi ў межах адпаведнага дзяржаўнага сацыяльнага стандарту: 60 кiлават-гадзiн у месяц на чалавека ў кватэрах з газавымi плiтамi i 90 Квт/гадз. — з электрычнымi плiтамi. Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" начальнiк упраўлення збыту энергii "Белэнерга" Аляксей Багушэвiч, новы парадак разлiкаў за электрычнасць павiнны былi ў вызначаным парадку зацвердзiць аблвыканкамы i Мiнскi гарвыканкам. Але на месцах рашэннi своечасова не прынялi. У вынiку чаго ўзнiкла неабходнасць у пераразлiку. Як вынiкае са зваротаў у рэдакцыю нашых чытачоў, асобным жыхарам звыш вызначанай сумы неабходна было даплацiць 60-100 тысяч рублёў, а то i больш. Прычым даплату патрабавалi адразу, iнакш — за кожны пратэрмiнаваны дзень пагражала налiчэнне пенi. Як растлумачыў Аляксей Багушэвiч, рознiца пры пераразлiку льготных плацяжоў за электрычнасць можа быць выплачана часткамi — у растэрмiноўку на пэўны час. Такiм чынам неабходна рэгуляваць выплату адпаведных сумаў, якiя ў шэрагу выпадкаў на працягу года (у асобных рэгiёнах рашэнне ўсё ж прынялi больш аператыўна) "набеглi" звыш нарматываў. Мiкалай ЛІТВIНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялiкiя плацяжы за электрычнасць, якiя не так даўно выставiлi асобным спажыўцам, для пераважнай большасцi з iх — сапраўдная праблема. Паколькi павелiч
|
|