Fіshmаn Grоuр гатова iнвеставаць $500 млн у беларускi ПВТ
Fіshmаn Grоuр гатова iнвеставаць $500 млн у беларускi ПВТ
Аб гэтым паведамiў саўладальнiк кампанii Эяль Фiшман па вынiках сустрэчы з прэм’ер-мiнiстрам Беларусi Сяргеем Сiдорскiм. Паводле слоў Эяля Фiшмана, рэалiзацыя праекта можа пачацца ўжо ў сярэдзiне будучага года. Чакаецца, што будаўнiчыя работы будуць прадаўжацца 5-6 гадоў. Генеральны менеджар гэтага iнвестпраекта, прэзiдэнт кампанii "Інтэрнэшнл Джойнт Iндастрыс" Навум Фураш адзначыў, што Fishmаn Grоuр — гэта адна з самых буйных фiнансава-прамысловых груп Iзраiля, асноўнай спецыялiзацыяй якой з’яўляецца iнвеставанне ў будаўнiцтва, высокiя тэхналогii, гандлёвую сетку. Навум Фураш таксама паведамiў, што па вынiках сустрэчы з Сяргеем Сiдорскiм бакi дамовiлiся аб тым, што на тэрыторыi ПВТ змогуць працаваць рэзiдэнты, занятыя не толькi ў галiне iнфармацыйных тэхналогiй, але i з высокiмi тэхналогiямi ў любым iншым вiдзе дзейнасцi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў саўладальнiк кампанii Эяль Фiшман па вынiках сустрэчы з прэм’ер-мiнiстрам Беларусi Сяргеем Сiдорскiм. Паводле слоў Эяля Фiшмана, рэ
|
|