Міжнародны форум гiсторыкаў
Міжнародны форум гiсторыкаў
Як ужо паведамляла "Звязда", сёння ў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi пройдзе Мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Беларусь: этапы станаўлення дзяржаўнасцi", прымеркаваная да 90-годдзя ўтварэння БССР. З прывiтальным словам выступiць кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Макей. У рабоце канферэнцыi возьмуць удзел вядучыя навукоўцы-гiсторыкi, дзяржаўныя асобы краiны, прадстаўнiкi дыпламатычнага корпуса i мiжнародных арганiзацый. З дакладам "Беларусь: этапы сацыяльна-эканамiчных i палiтычных здзяйсненняў" выступiць Старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук, доктар эканамiчных навук, прафесар Мiхаiл Мяснiковiч. Мiнiстр адукацыi Беларусi, доктар педагагiчных навук, прафесар Аляксандр Радзькоў зробiць даклад на тэму "Гiсторыя станаўлення беларускай дзяржаўнасцi як фактар грамадзянскага i патрыятычнага выхавання навучэнцаў i студэнцкай моладзi". Генеральны пракурор Рэспублiкi Беларусь, доктар юрыдычных навук, прафесар Рыгор Васiлевiч прааналiзуе канстытуцыйныя рэформы ў Беларусi на мяжы ХХ i ХХІ стагоддзяў. Увогуле ў праграме канферэнцыi — шмат разнастайных, надзвычай цiкавых выступленняў, якiя, несумненна, паспрыяюць далейшаму развiццю гiстарычнай навукi. У межах канферэнцыi адбудзецца адкрыццё выстаўкi Нацыянальнага архiва i Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi "Гiсторыя Беларусi: станаўленне нацыянальнай дзяржаўнасцi". Таццяна Падаляк.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як ужо паведамляла "Звязда", сёння ў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi пройдзе Мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Беларусь
|
|