Еўра набiрае ачкi
Еўра набiрае ачкi
Услед за рэзкiм ростам курса еўра на сусветных рынках больш важкiя "цэннiкi" на еўрапейскую валюту выставiлi i "абменнiкi": за апошнi тыдзень курс узляцеў у сярэднiм на 250 рублёў. Услед за рэзкiм ростам курса еўра на сусветных рынках больш важкiя "цэннiкi" на еўрапейскую валюту выставiлi i "абменнiкi": за апошнi тыдзень курс узляцеў у сярэднiм на 250 рублёў.Напрыклад, учора найлепшы курс куплi наяўнага еўра банкамi даходзiў ужо да 3112 рублёў за 1 еўра, а прадаваўся ён па 3184 рублi. А вось курс долара, якi апошнiм часам асаблiва пiльна адсочвала насельнiцтва i скупляла USD, на сусветным рынку "дайшоў" да курсу звыш 1,4 долара за 1 еўра. Знiзiлi курс наяўнага амерыканца ўжо ў нас абменныя пункты, дзе ўчора долар скупляўся ў сярэднiм па 2230 рублёў, а продаж складаў 2242 (замест ранейшых 2244 рублi). Тое, што адбылося на сусветным рынку з курсамi валют, эксперты звязваюць з рашэннем Федэральнай рэзервовай сiстэмы ЗША знiзiць базавую стаўку з аднаго працэнта да 0-0,25 працэнта. У вынiку iнвестары пачалi вызваляцца ад долараў — прадаваць iх i ўкладвацца ў еўра. Апошнi, зразумела, стаў расцi ў адносiнах да большасцi iншых валют свету. Напрыклад, на ўчарашнiх таргах брытанскi фунт устанавiў новы гiстарычны мiнiмум у адносiнах да еўра, патаннеўшы да 1,1 еўра. Акрамя гэтага, зазначыў у гутарцы з нашым карэспандэнтам кiраўнiк Цэнтра макраэканамiчных даследаванняў Інстытута эканомiкi Нацыянальнай акадэмii навук Аляксандр Лучанок, "правалiў" курс долара таксама друкаваны станок: ЗША надрукавалi вельмi шмат грошай для падтрымкi сваёй эканомiкi, гэта значыць, у апошнiя месяцы ў Злучаных Штатах вельмi хутка расце грашовая маса. Адказваючы на пытанне наконт найблiжэйшых перспектыў пары долар/еўра, эксперт зазначыў, што iх цяжка спрагназаваць. — На гэтым рынку гуляюць спекулянты i ўсё будзе не так, як можна спрагназаваць, зыходзячы з элементарнай логiкi, — адзначыў Аляксандр Лучанок. — Магчыма, што курс долара цяпер спецыяльна знiжаецца, таму што амерыканскай валюце яшчэ рана падаць... Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Услед за рэзкiм ростам курса еўра на сусветных рынках больш важкiя "цэннiкi" на еўрапейскую валюту выставiлi i "абменнiкi": за апо
|
|