21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крызiс — з’ява часовая. Заўсёды трэба спадзявацца на лепшае

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крызiс — з’ява часовая. Заўсёды трэба спадзявацца на лепшае

— Справы, калi шчыра, у нас цяпер не самыя лепшыя, — распавядае Святаслаў Чарняўскi, генеральны дырэктар прыватнай фабрыкi "Васiлiна", якая працуе ў Вiцебскiм раёне. — Мы займаемся вырабам панчох, шкарпэтак вось ужо 11 гадоў. У Расiю адпраўляем да 70 працэнтаў нашай прадукцыi. Пасля таго як банкаўская сiстэма ў Расii фактычна трапiла ў крызiсны стан, адразу мы адчулi гэта на сабе. Плацяжы адтуль зацягваюцца, рэзкае знiжэнне курсу расiйскага рубля ў адносiнах да беларускага вельмi дрэнна адбiлася на нашых заробках... У нашым калектыве ўсяго 100 чалавек. І звальняць нiкога не плануем. Упэўнены, крызiс — з’ява часовая. Заўсёды трэба спадзявацца на лепшае.

Цiкава, а як цяпер трымаюцца будаўнiчыя арганiзацыi?

Вялiкi калектыў знакамiтага "Вiцебскага домабудаўнiчага камбiната" (а ўсяго тут працуе больш за 3 тысячы чалавек) не можа не глядзець у будучыню з аптымiзмам. Менавiта прадстаўнiкi гэтага калектыву займалiся рэканструкцыяй комплексу Летняга амфiтэатра, працавалi i працуюць на iншых вядомых аб’ектах. Тут зарплата ў сярэднiм больш за 1 мiльён рублёў. Напэўна, таму i няма дэфiцыту працаўнiкоў. Намеснiк генеральнага дырэктара Вiктар Лапiн шчыра ганарыцца тым, што камбiнат, бадай, адзiны ў краiне, стварае жыллёва-будаўнiчыя кааператывы. Усяго запланавана пабудаваць тры жылыя дамы. Разглядаецца пытанне нават аб аказаннi фiнансавай дапамогi тым, хто будуе жыллё.

Намеснiк старшынi Вiцебскага аблвыканкама Вiктар Нiкалайкiн адзначыў, што i падчас крызiсу многiя прадпрыемствы ў рэгiёне развiваюцца. Пастаўскi хлебазавод, напрыклад, асвоiў новыя вiды прадукцыi. I Глыбоцкi кансервавы камбiнат вырабляе 6 дадатковых найменняў, якiя можна сёння прапаноўваць на знешнiя рынкi. Дынамiчна развiваецца вiцебскi камбiнат "Вiцьба" — практычна прама з канвеера сыходзiць на рэалiзацыю салодкая прадукцыя не толькi на мясцовы рынак. Ёсць заяўкi i на знешнiя. Трэба ўстанаўлiваць дадатковую лiнiю. На "Нафтане" прасiлi паболей чыгуначных цыстэрнаў, каб адпраўляць прадукцыю. Паводле ягоных словаў яшчэ не ўсе кiраўнiкi прадпрыемстваў актыўныя ў правядзеннi рэкламных кампанiй. "Мала вырабiць якасную прадукцыю, трэба навучыцца яе прадаваць", — падкрэслiў намеснiк губернатара. — Продаж айчынных тавараў, i не толькi падчас крызiсу, — вельмi актуальная задача...

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Справы, калi шчыра, у нас цяпер не самыя лепшыя, — распавядае Святаслаў Чарняўскi, генеральны дырэктар прыватнай фабрыкi "Васiлiна", якая
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика