Прадукты, якiя ўплываюць на памер грудзей
Прадукты, якiя ўплываюць на памер грудзей
Як закадрыць дзящчынку?
Дзевяцiгадовы амерыканец Алек Грэвен з Каларада напiсаў падрабязную iнструкцыю
для хлопчыкаў — "Як размаўляць з дзяўчаткамi".
"Прыгожыя дзяўчаткi — як машыны: iм трэба шмат бензiну. Іх лёгка пазнаць: красунi заўсёды носяць вялiкiя завушнiцы, модныя сукенкi i шмат-шмат бiжутэрыi! Але помнiце, хлопцы, прыгажунi часта бываюць ганарлiвымi i халоднымi i заўсёды гатовыя разбiць наша сэрца, таму наш выбар — звычайныя дзяўчаткi!", — пiша ў сваёй кнiжцы 9-гадовы Казанова. Хлапчук ведае ўсё аб тым, як заваяваць сэрца дзяўчыны. Паназiраўшы за праблемамi аднагодкаў i адчуўшы сябе гуру ў справах сардэчных, Алек Грэвен напiсаў кнiжку парадаў, сабраўшы ўвесь свой "салiдны" вопыт. Брашуркi ў рукапiсным варыянце ён прадаваў на школьным кiрмашы па 3 долары. I яго парады сталi школьным бестсэлерам! Аднагодкi, i нават старэйшыя школьнiкi, гатовыя былi аддаць любыя грошы за тое, што хтосьцi растлумачыць iм, як жа мець стасункi з непрыступнымi дзяўчаткамi. "Менш выстаўляйце сябе i часцей рабiце дзяўчаткам камплiменты, — раiць Алек у адным з раздзелаў сваёй кнiгi. — Заўсёды прычэсвайце валасы i не насiце ўбогiя свiтары". — Асабiста я цяпер нi з кiм не сустракаюся, — прызнаецца аўтар у iнтэрв’ю Nеw-Yоrk Роst, — я яшчэ занадта малады! Вучань 4-га класа, Алек Грэвен расказвае, што вельмi часта бачыць, як хлапчукi саромеюцца, камплексуюць, не вырашаюцца падысцi i загаварыць з дзяўчаткамi. "Калi ты скажаш ёй "прывiтанне", i яна скажа табе "прывiтанне" — гэта ўжо нядрэнны пачатак". На пытанне, адкуль малы так шмат ведае пра жанчын, мама Алека Эрын Грэвен адказвае: — Ён пастаянна чытае, мне даводзiцца адрываць яго ад кнiг, каб ён паабедаў! Цяпер кнiжку Грэвена ў цвёрдай вокладцы можна купiць у любым горадзе ЗША, а кiнакампанiя Fох нават выкупiла правы на экранiзацыю яго парад. У дзевяцiгадовага хлопчыка вялiкiя планы на будучыню: — Я хачу стаць сур’ёзным пiсьменнiкам, калi вырасту. Прадукты, якiя ўплываюць на памер грудзейНавукоўцы з Кембрыджа вызначылi, што рост грудзей можа актывiзавацца ад частага ўжывання растваральнай кавы i бразiльскiх арэхаў. Здаецца, вось яна, панацэя ад жаночых праблемаў i комплексаў i натуральная альтэрнатыва сiлiконавым iмплантантам. Але не — ад кавы i арэхаў грудзi растуць... толькi ў мужчын. Пасля праведзеных эксперыментаў стала зразумела, што гэтыя прадукты ўтрымлiваюць значна большую колькасць фiтаэстрагенаў — рэчываў, якiя ўплываюць на палавыя прыкметы чалавека, чым меркавалася раней, адзначае газета Thе Sun. Доктар Гюнтэр Кухле з Цэнтра праблемаў чалавечага харчавання вывучыў больш за 500 прадуктаў i напояў. Так, 100 грамаў растваральнай кавы ўтрымлiвае 1,833 мiкраграмаў рэчываў, падобных да эстрагенаў, у той час як бразiльскi арэх утрымлiвае 867 мiкраграмаў. Варта адзначыць, што для жанчын фiтаэстрагены вельмi небяспечныя. Iх залiшняе ўжыванне можа выклiкаць бясплоддзе i павысiць рызыку захворвання на рак грудзей. Iрэн Ферары (на фота злева) у пошукавых запытах iнтэрнэту па папулярнасцi даўно пераўзышла Дзеда Мароза, фiнансавы крызiс i футбольны клуб БАТЭ. Яе называюць уладальнiцай самага вялiкага сiлiконавага бюста ў СНД. Гэта ж не жарт — сёмы памер! Для параўнання: самыя вялiкiя грудзi ў свеце ў аргенцiнкi Сабрыны Саброк (фота справа). У "абхваце" кожная — 160 сантыметраў. Дзяўчына запампавала аж 10 кг сiлiкону!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навукоўцы з Кембрыджа вызначылi, што рост грудзей можа актывiзавацца ад частага ўжывання растваральнай кавы i бразiльскiх арэхаў. Здаецца, вось яна,
|
|