Беражы цела ў святы
Беражы цела ў святы
У святочныя днi, калi моманты "iронii лёсу" ў кожнага ўжо ўвасобiлiся ў блiзкiм чалавеку, кiно падкажа, як правесцi разам вольны час. 1 студзеня ў кiнатэатры Беларусi, напэўна, прыйдуць людзi, якiя не будуць асаблiва здольныя напружваць розум, i ў якiх будзе жаданне працягваць вясёлае свята, паглядзець нешта лёгкае, пра "любоў-маркоў", напрыклад. І менавiта з 1 студзеня 2009 года ў нас адбудзецца прэм’ера фiльма "Любовь-морковь-2". У Расii ён выйдзе на экраны на тыдзень раней. Нас у гэтай гiсторыi цiкавiць тое, што першы вопыт сцэнарнай працы ў кiно беларускага аўтара Андрэя Курэйчыка аказаўся настолькi паспяховы, што прадзюсары задумалiся пра працяг камедыi. Iдэю яго прапанаваў Рэнату Даўлецьяраву, безумоўна, Курэйчык. А тут i ўласнае жыццё падказала развiццё дзеяння: у Курэйчыка нарадзiўся сын Глеб. Такiм жа iмем называюць сваё дзiця ў сям’i героя Куцэнкi па iменi Андрэй i якi па дзiўным спалучэннi абставiнаў, як i аўтар, па прафесii юрыст. Рэжысёру камедыi "Любовь-Морковь-2" Максiму Пежэмскаму не давялося думаць пра тое, навошта мужчыну i жанчыне мяняцца целамi. У яго задача iншая, таму што ў працягу гiсторыi герояў Гошы Куцэнкi i Крысцiны Арбакайтэ iснуюць дзецi. Аднак праблема разумення памiж пакаленнямi вырашаецца ў iх сям’i тым жа спосабам — целамi мяняюцца ўжо бацькi i дзецi i пачынаюць жыць жыццём адно аднаго. Тут i пачынаюцца прыгоды са спецэфектамi i пагонямi. Гэтыя сцэны дапамагла ўвасобiць каманда каскадзёраў з Лос-Анджэлеса, якая рабiла трукi ў фiльме пра Джэймса бонда "Казiно Раяль". Натуральна, кошт камедыi значна павялiчыўся ў параўнаннi з першай часткай. Акупляць трэба. А навагоднiя святы — самы час для выхаду падобных фiльмаў. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У святочныя днi, калi моманты "iронii лёсу" ў кожнага ўжо ўвасобiлiся ў блiзкiм чалавеку, кiно падкажа, як правесцi разам вольны час. 1 студ
|
|