Кожны раз, калі я бачу на абочыне мужчыну з паднятай рукой, то цiсну на газ
Кожны раз, калі я бачу на абочыне мужчыну з паднятай рукой, то цiсну на газ
Калi б на дабро людзi заўсёды адказвалi дабром, то свет быў бы iншым. Пазычыў чалавеку грошы — можаш нажыць ворага, альбо нават развiтацца з жыццём. І такое здараецца. Вядома, што не ўсе людзi нягоднiкi, але iншым разам цяжка разабрацца, з кiм маеш справу, асаблiва калi чалавека бачыш ўпершыню. Гэты выпадак здарыўся пад Ганцавiчамi, i кароткая iнфармацыя была ў нашай газеце, але я нагадаю. Ехала жанчына вечарам дамоў. Да вёскi застаўся нейкi кiламетр, калi на абочыне ўбачыла падлетка, якi прасiў падвезцi — галасаваў. Жанчына прытармазiла, i хлопец сеў у машыну. Толькi ад’ехалi, як той дастаў малаток i пачаў бiць жанчыну па галаве. Праламаная аснова чэрапа — "падзяка" за дабрыню. Кожны раз, калi я бачу на абочыне мужчыну з паднятай рукой, то цiсну на газ. I не таму, што шкада "тачкi", а iснуе небяспека — невядома, хто будзе пасажырам. Вясной на аўтамагiстралi на Навагрудак загiнуў жыхар Баранавiч. На машыне ехаў сур’ёзны чалавек — бацька дваiх дзяцей, але спынiўся, калi ўбачыў мужчыну з паднятай рукой. Той сеў побач з вадзiцелем, а затым, выкарыстаўшы момант, пачаў быць вадзiцеля нажом у грудзi. Машына ехала даволi хутка, i калi засталася без кiравання, ударылася ў дрэва. Пасажыр забраў у вадзiцеля грошы — крыху больш за 750 тысяч, а сякерай, якую знайшоў у салоне, дабiў вадзiцеля i паспрабаваў вылезцi з аўтамашыны. Але гэта аказалася няпроста, бо дзверцы заклiнавала. Аўтамагiстраль — месца не пустэльнае, i з пад’ехаўшых машын выклiкалi мiлiцыю i хуткую дапамогу. Забойцу затрымалi, а вадзiцеля выратаваць не ўдалося. Як высветлiлася, пажывiцца на дарогу выйшаў жыхар адной з вёсак, якi меў фiнансавыя праблемы. У яго была запазычанасць па крэдытах, ён нiдзе на гэты час не працаваў, вось i захацеў за кошт iншых выправiць сiтуацыю. Нядаўна суд вызначыў забойцу пакаранне — 19 гадоў строгага рэжыму. Вышэй iшла гаворка пра выпадкi, якiя прывялi да трагедыi, а колькi ёсць побытавых, больш дробных фактаў, якiя псуюць нам жыццё. Знаёмы начальнiк будаўнiча-мантажнага ўчастка аднойчы паскардзiўся: "Нам выдзелiлi адну кватэру, а ахвотных атрымаць — чарга. У гэтага жыллёвыя ўмовы цяжкiя i ў таго не лепшыя, але я тую кватэру вырашыў пакiнуць за адным рабочым — двое дзяцей, i спецыялiст добры. Настаяў на гэтым, i ён жыллё атрымаў. Аднойчы неабходна было тэрмiнова здаваць аб’ект, i я пачаў прасiць рабочых, каб выйшлi папрацаваць у суботу. Нiхто не адмовiў, але той, з кватэрай, аж пакрыўдзiўся: "А ў выхадныя хiба я абавязаны iсцi на працу?" Вось я i думаю: а на якое лiха я для яго стараўся, хадзiў ва ўпраўленне, нешта даказваў"? А ўвогуле. што такое дабро? Гэта калi выконваеш кожную просьбу чалавека — ты добры? Прыходзiць нехта са сваякоў i просiць чалавека, каб ён выступiў паручыцелем. Маўляў, сын бярэ крэдыт i трэба гарантыя яшчэ ад адной асобы. Няма ўпэўненасцi, што той сын за крэдыт разлiчыцца, бо ў яго, у выпадку чаго, няма маёмасцi, якую можна было б прадаць, ды i навошта на сябе браць чужыя праблемы? А вось адмовiць, сказаць "не" неяк няёмка. Стаў паручыцелем, зрабiў добрую справу, а пасля "кусаў сабе локцi" — i ўсё таму, што не сказаў "не". Сказаць гэтае "не" нашаму чалавеку часта бывае няпроста — так нас выхавалi бацькi. Хто гаворыць "не", у вачах iншых добрым рэдка бывае, але i той, хто дагаджае, такiм жа будзе — сто разоў дагадзiў, а адзiн не раз адмовiў — i ты кепскi. Як бачым, нехта за дабро заплацiў жыццём, а хтосьцi ўзвалiў на сябе i сваю сям’ю непатрэбныя турботы. У кожнага сваё жыццё, i нават пры ўсiм жаданнi быць для ўсiх добрым не атрымаецца, ды i рабiць, гэтага, мяркую, не трэба. А вось на дабро адказаць дабром будзе сумленным учынкам. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi б на дабро людзi заўсёды адказвалi дабром, то свет быў бы iншым. Пазычыў чалавеку грошы — можаш нажыць ворага, альбо нават развiтацца з жыццём. І
|
|