Новы год у Мiнску: куды пайсцi, што паглядзець?
Новы год у Мiнску: куды пайсцi, што паглядзець?
Асноўныя святы яшчэ толькi на падыходзе, а навагодняя атмасфера ў горадзе ўжо трывала ўсталявалася — зазiхацелi вiтрыны, на вялiкiх пляцоўках з’явiлiся ўпрыгожаныя ёлкi, прайшла папярэднiя выпрабаваннi адмысловая навагодняя iлюмiнацыя... Што яшчэ можа зацiкавiць мiнчан i гасцей сталiцы, шукаем у плане правядзення святочных мерапрыемстваў, змешчаным днямi на сайце Мiнгарвыканкама. Так, 25 снежня па традыцыi адбудзецца навагоднi парад — яркае тэатралiзаванае шэсце Дзедаў Марозаў i Снягурак. Казачныя персанажы прыкладна з 10.30 да 13.30 прамаршыруюць ад праспекта Пераможцаў да Кастрычнiцкай плошчы. Святочную праграму "Афрыканская зiма ў цырку" прапануе маленькiм гледачам i iх бацькам цырк-шапiто, якi змяшчаецца непадалёк ад Нацыянальнай бiблiятэкi. Гэты паказ iдзе тройчы ў дзень — да 10 студзеня ўключна. Непасрэдна ў навагоднюю ноч — з 21 гадзiны да 5 ранiцы — будзе наладжана святочная навагодняя праграма на пляцоўцы каля Нацыянальнай бiблiятэкi, а самыя стойкiя змогуць не толькi паглядзець феерверк (1.30—1.50 ночы, пляцоўка ля стэлы "Мiнск — горад-герой"), але павесялiцца яшчэ i ў наступны дзень, 1 студзеня — на той жа пляцоўцы з 13 да 15 i з 18 да 22 гадзiн адбудуцца канцэртна-забаўляльныя праграмы для дзяцей i моладзi. Крыху пазней, з 3 па 6 студзеня, у Палацы Рэспублiкi пройдуць святочныя паказы для дзяцей з усiх дзевяцi раёнаў Мiнска. Акрамя таго, таксама па традыцыi адбудуцца яшчэ два знакавыя мерапрыемствы: 4—7 студзеня ў сталiчным Палацы спорту пройдзе V Калядны мiжнародны хакейны турнiр на прыз Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, а 8 студзеня ў Палацы Рэспублiкi будуць уручаныя прэмii "За духоўнае адраджэнне" i спецыяльныя прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва. Зрэшты, каб далучыцца да свята сустрэчы Новага 2009-га года, не абавязкова выязджаць у цэнтр горада — навагоднiя кiрмашы, тэматычныя канцэрты i паказы, дабрачынныя акцыi, ранiшнiкi i масавыя гуляннi адбудуцца ва ўсiх раёнах сталiцы. Заводскi раён: 26—27 снежня, Палац культуры МАЗ — паказ для школьнiкаў "Навагодняя прыгода"; 1 студзеня, з 1 да 4 ранiцы — масавыя гуляннi для жыхароў раёна ў мiкрараёнах Шабаны, Паўночны, Чыжоўка, пасёлка Сосны, на пляцоўцы перад Палацам культуры МАЗ; 5 студзеня, ПК МАЗ — дабрачынны ранiшнiк для дзяцей-iнвалiдаў, дзяцей з малазабяспечаных сем’яў, з дзiцячых дамоў i iнтэрнатаў; 7 студзеня, пляцоўка перад ПК МАЗ — раённае тэатралiзаванае свята "Калядны кiрмаш". Кастрычнiцкi раён: 20—31 снежня — ранiшнiкi для дзяцей у Палацы культуры НВА "Інтэграл", КДЦ "Рытм" ААТ "Керамiн", Мiнскiм Палацы культуры i спорту чыгуначнiкаў; 24 снежня, Цэнтр "Рытм" ААТ "Керамiн" — навагоднi моладзевы баль"; 1 студзеня, 1.00—5.00 — свята для жыхароў раёна на пляцоўках ля кiнатэатра "Электрон", Палаца культуры i спорту чыгуначнiкаў, гандлёвага цэнтра па вул. Асаналiева, 40, гандлёвага комплексу па вул. Барамзiной, 10а; 7 студзеня, 13.00—15.00 — каляднае свята ў мiкрараёне Сокал. Ленiнскi раён: 22—24 снежня, сш № 134 — тэатралiзаваны паказ "Якога колеру Новы год?"; 1 студзеня, 0.30—3.30 — масавыя гуляннi "Новы год-2009" у мiкрараёне Лошыца, на пляцоўцы ля Палаца культуры "Лошыцкi", пляцоўцы ля кiнатэатра "Салют"; 7 студзеня, пляцоўка ля кiнатэатра "Салют" — раённы кiрмаш "Калядны сюрпрыз". Маскоўскi раён: 29—30 снежня, з 12 да 14 гадзiн — дзiцячыя забаўляльныя праграмы (сквер па праспекце iмя газ."Праўда", сквер па вул. Карпава); 25 i 27 снежня — пераднавагоднiя кiрмашы; 1 студзеня, 1.00—4.00 — тэатралiзаваныя паказы i танцавальна-забаўляльныя праграмы для жыхароў раёна (сквер па праспекце iмя газ."Праўда", сквер па вул. Карпава). 7 студзеня там жа — забаўляльныя калядныя праграмы. Партызанскi раён: 24—25 снежня, Мiнскi дзяржаўны эканамiчны каледж — фестываль бальных танцаў "Калядныя сустрэчы"; 24—29 снежня, Палац культуры МТЗ — паказы для дзяцей "Чароўны каляндар"; 1 студзеня, 00.30—4.00 — масавыя святочныя праграмы "Новы год крочыць па планеце" ў мiкрараёне Сцяпянка, на пляцоўках лыжаролернай трасы i перад заводакiраўнiцтвам МТЗ. Першамайскi раён: 25 снежня — 7 студзеня, Дзiцячая чыгунка — святочная акцыя "Зiмовая казка"; 25—30 снежня, 1 студзеня, парк iмя Чалюскiнцаў — святочныя навагоднiя праграмы; 1 студзеня, 00.30—3.00 — навагоднiя культурна-забаўляльныя праграмы на пляцоўках ля клуба "Ракетчык" i ля магазiна "Гаставары" (вул. Русiянава, 1); Савецкi раён: 1 студзеня, 00.00—4.00 — святы "Чараўнiцтва навагодняй ночы" на пляцоўках перад Камароўскiм рынкам, унiверсамам "Паўночны", на стадыёне сш № 53; 1 студзеня, 12—14 гадзiн, пляцоўка перад Камароўскiм рынкам — дзiцячая забаўляльна-гульнявая праграма "Прывiтанне, Новы год!". Фрунзенскi раён: 19—24 снежня, кiнатэатр "Аўрора" — дзiцячыя ранiшнiкi; 24—29 снежня, спартыўная база раёна (вул. Жудро, 22) — раённая спартакiяда сярод моладзi дапрызыўнога i прызыўнога ўзросту па зiмовым мнагабор’i "Абаронца Айчыны"; 26, 29, 30 снежня, 1 i 5 студзеня, Цэнтр мастацкай творчасцi — прадстаўленне "Прыгоды Папялушкi ў навагоднюю ноч"; 1 студзеня, 1.00—4.00 — навагоднiя святы для жыхароў раёна на пляцоўках ля Мiнскага лядовага палаца спорту, рынку "Заходнi", гандлёвага цэнтра "Максiмус", крамы "Купалаўскi", гандлёвага цэнтра "Магнiт", Мiнскага раённага цэнтра культуры, у скверы на перакрыжаваннi вулiц Ляшчынскага—Матусевiча; да таго ж з 22 снежня па 7 студзеня ўстановы i арганiзацыi раёна правядуць святкаванне дома ў пенсiянераў, якiя дасягнулi ўзросту 100 гадоў i больш, акцыi "Калядны падарунак сябру". Цэнтральны раён: З 10 да 30 снежня праходзiць раённая дабрачынная акцыя "Дзед Мароз прыходзiць у кожны дом" для дзяцей з абмежаванымi магчымасцямi; 25 снежня—7 студзеня, Мiнскi палац дзяцей i моладзi — святочныя мерапрыемствы "Калядны падарунак" (у межах акцыi "Дзецi — дзецям"); 27 снежня—28 студзеня — вечарыны ў рыцарскiм клубе "Сярэднявечныя Каляды"; 1 студзеня, 1.00—4.00 — масавыя гуляннi на пляцоўках ля Палаца спорту, Мiнскага дзяржаўнага палаца дзяцей i моладзi; 5 студзеня, пляцоўка ля Палаца спорту — раённы святочны кiрмаш "Калядныя забавы".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асноўныя святы яшчэ толькi на падыходзе, а навагодняя атмасфера ў горадзе ўжо трывала ўсталявалася — зазiхацелi вiтрыны, на вялiкiх пляцоўках з’явiлiс
|
|